АЧРБ: Гомель – Шахцёр (фотарэпартаж)
Фотарэпартаж з матчу Адкрытага чэмпіянату Беларусі паміж камандамі ХК “Гомель” і “Шахцёр” (Салігорск). Матч скончыўся з лікам 2:5 на карысць “гарнякоў”.
Фотарэпартаж з матчу Адкрытага чэмпіянату Беларусі паміж камандамі ХК “Гомель” і “Шахцёр” (Салігорск). Матч скончыўся з лікам 2:5 на карысць “гарнякоў”.

“Анахайм” абмяняў галкіпера Жана-Себасцьяна Жыгера на брамніка “Таронта” Весу Тоскалу і форварда “кляновых лістоў” Джэйсана Блэйка, паведамляе sports.ru са спасылкай на афіцыйны сайт “Таронта Мэйпл Ліфс”.
У гэтым сезоне Жыгер, чыя зарплата складае 6 мільёнаў даляраў, прайграў барацьбу за месца ў складзе “качак” Ёнасу Хілеру. Ён правёў 20 матчаў, у якіх здабыў толькі 4 перамогі, прапускаючы [...]
Фотарэпартаж з матчу Адкрытага чэмпіянату Беларусі паміж камандамі ХК “Віцебск” і “Шыннік” (Бабруйск). Матч скончыўся з лікам 3:2 на карысць віцяблян.

Сваю чатырохматчавую хатнюю серыю “Нёман” завяршаў паядынкам з лідэрам сезона – “Юнацтвам”. Многія чакалі, што пасля гульняў з “Дынама-Юнiёрс”, “Металургсам” і “Хімвалакном”» у актыве гарадзенцаў будзе 9 балаў і камфортнае становішча ў табліцы. Але лёс распарадзіўся інакш і пасля двух невыразных гульняў за вынiк справаздачнага паядынку было трывожна, бо “Юнацтва” ў любым стане ўяўляе грозную сілу.

У гульні з адным іх прэтэндэнтаў на тое, каб патрапіць ў плэй-оф, “Ліепаяс Металургс” атрымаў валявую перамогу, тым самым яшчэ больш наблізіўшыся да запаветнай васьмёркі, а да таго ж яшчэ і атрымаў першую перамогу над “Віцебскам” за апошнія два сезоны.

Мабыць ніхто акрамя трэнера і самых адданых заўзятараў не чакаў перамогі “Брэста” над магілёўскім “Хімвалакном”, але ж дзякуючы выдатнай гульні гаспадароў у абароне гэта стала рэальнасцю (2:1). На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер берасцейцаў Аляксандр Гаўрылёнак распавёў пра тое, дзякуючы чаму адбылася перамога і што яму ўласна спадабалася ў гэтай гульні.

Галоўны трэнер мінскага “Кераміна” Сяргей Петухоў пасля паразы ў Жлобіне (6:4) патлумачыў прычыны паразы ягонай каманды. На думку настаўніка менчукі спачатку спадзяваліся на абыдзённасць гульні, а пасля ўжо не змаглі выправіць становішча.

Перамога над мінскім “Керамінам” (6:4) дазволіла жлобінскаму “Металургу” выйсці на восьмае месца і патрапіць тым самым у зону плэй-оф. Пасля матчу галоўны трэнер жлабінчан Васіль Спірыдонаў растлумачыў прычыны замены брамніка і паведаміў пра магчымасць далучэння да каманды новых гульцоў.

Салігорскі “Шахцёр” лічыўся фаварытам у матчы супраць бабруйскага “Шынніка”, але цалкам нечакана саступіў з лікам 3:2. Прычынай паразы на думку галоўнага трэнера каманды Сяргея Шэпецюка стала дрэнная гульня ў нападзе і агульная непадрыхтаванасць каманды да матчу.

Пасля перамогі над адным з лідэраў чэмпіянату – салігорскім “Шахцёрам” – галоўны трэнер бабруйскага “Шынніка” Юрый Файкоў падзякаваў камандзе за выкананне трэнерскіх установак, пашкадаваў пра недастатняе майстэрства моладзі і адзначыў добрую гульню абодвух брамнікаў.