Бясплатны хостынг

Яраслаў Чупрыс: Вельмі рады, што мы ў змозе выйграць такую каманду, як зборная Канады

Апублікавана hockeyby.org on Сне 30th, 2009 у рубрыцы ІМГНЕННЕ, САМ-НАСАМ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Яраслаў Чупрыс: Вельмі рады, што мы ў змозе выйграць такую каманду, як зборная Канады

Пасля перамогі над зборнай Канады на Кубку Шпенглера нападнік мінскага “Дынама” і зборнай Беларусі Яраслаў Чупрыс даў кароткае інтэрвію афіцыйнаму сайту турніру. У матчы, які скончыўся з лікам 4:3 на карысць беларускага клубу, Яраслаў аддаў дзве галявыя перадачы, а таксама закінуў пераможную шайбу.

- Гэта – вялікая перамога для нашай каманды. Канада – гэта заўсёды Канада і ня мае розніцы хто грае за яе: ці-то хлопцы з Еўропы, ці тыя, хто гуляе ў НХЛ. І я вельмі рады, што мы ў змозе выйграць такую каманду.

- Вы насамрэч сёння былі лепшымі, ці проста вашай камандзе больш пашанцавала?
– Я магу сказаць, што мы гулялі сёння добра, безумоўна, што таксама і ўдача была на нашым баку. Але я лічу, што гэта асаблівай розніцы ня мае: вы можаце бачыць лічбы 4-3 (паказвае на табло). Гэта насамрэч вялікая перамога і мы вельмі задаволеныя гэтым.

- У вас адзін гол і дзве перадачы. Выходзіць так, што турнір для вас складваецца файна.
– Так, гэты турнір сапраўды добра складваецца для мяне. Учора я закінуў шайбу, сёння таксама. Добрыя партнёры, добрыя галы, добрыя гульні. Спадзяюся, так жа добра будзе і надалей у КХЛ.

- Вы граеце пад 68-м нумарам на спіне. Гэта нумар Яраміра Ягра. Вы выбралі гэты нумар з-за чэха?
– Не. Мяне ўжо шмат разоў пыталі, чаму я гуляю пад 68-м нумарам. Але гэта не з-за таго, што Ягр гуляе пад такім жа нумарам. Я нават ня ведаю, як сказаць… Гэта проста нумар і ўсё!

- Канадцы гулялі сёння ў сілавы хакей, але вы, здаецца, ня мелі праблемаў з гэтым?
– Так. Яны вялізныя і моцныя хлопцы, якія гуляюць на добрых хуткасцях. І гульня была складаная, шмат было адзінаборстваў. Але наша каманда сёння добра сябе праявіла. Мы закінулі вельмі патрэбную шайбу – другую, калі лік быў 1-1 – затым яшчэ адну і зрабілі лік роўным 3-1. Гэта была ўдача для нас. Мабыць мы проста хацелі перамагчы больш, чым яны.

- У наступнай гульні на гэтай арэне за выхад у фінал «Мангейм» будзе гуляць супраць «Давоса». Якую каманду вы б хацелі сустрэць у вырашальным паядынку?
– Гэта ня мае ніякай розніцы! Мы прайгралі «Давосу», выйгралі ў «Мангейма». Напэўна, ня мае розніцы з той ці гэтай камандай гуляць. Але было б класна сустрэцца з «Давосам» у фінале і ўсё ж перамагчы і іх.

ФОТА: spenglercup.ch

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!