Сёння ў матчы супраць зборнай Канады мінскае «Дынама» здабыла перамогу з лікам 4:3 і стала першым фіналістам Кубка Шпенглера, што праходзіць у швейцарскім «Давосе». Упершыню з 2004 году ў фінале старэйшага клубнага турніру Еўропы ня будзе ўдзельнічаць паўночнаамерыканская каманда.
Пасля 32-й хвіліны сустрэчы беларусы вялі ў ліку ўжо 3:1, а галявы дубль Дзяніса Качаткова стаў добрай базай поспеху. Канадцы ж, нарабіўшы купу памылак у абароне, не змаглі наладзіць добрага супраціву нашаму прадстаўніку ў КХЛ. Не выратаваў зборную «кляновага ліста» і брамнік Уэйд Дубілевіч, што зараз выступае ў АХЛ, а ў мінулым годзе спрабаваў свае сілы ў казанскім «Ак Барсе». Чаго ня скажаш пра Віталя Коваля, які раз ад разу адводзіў пагрозы ад сваіх варот і наогул вельмі добра пачуваў сябе на апошнім рубяжы.
Добры ўнёсак у важную для каманды перамогу зрабіў і нападнік Яраслаў Чупрыс, які двойчы асіставаў Качаткову, а таксама закінуў пераможную шайбу ў сустрэчы.
У фінале Кубку Шпенглера, які адбудзецца заўтра 31 снежня, процістаяць «дынамаўцам» будзе пераможца пары «Давос» – «Адлер Манхайм». Гэты матч скончыцца сёння позна ўначы. Фінальны матч пачнецца а 13:00 па беларускім часе.
ДЫНАМА-МІНСК – КАНАДА 4:3 (1:1, 2:1, 1:1)
30.12.2009@16:00. г. Давос (Швейцарыя), “Валіянст-Арэна”, 6746 гледачоў.
СУДДЗІ: КУРМАН, ШТАЛЬДЭР, Флуры, Колер.
СКЛАДЫ:
ДЫНАМА: Коваль; Уэсткат – Ёкела, Кулакоў – Плат – Пелтанен (к); Лінтнэр – Люткевіч, Міхалёў – А. Стась – Мялешка; Башко – Антонаў, Чупрыс – Варламаў – Качаткоў; Саўліеціс – Тэрнаўскі, Кавыршын – Задзялёнаў – Дзямкоў. Галоўы трэнер: Аляксандр АНДРЫЕЎСКІ.
КАНАДА: Дубілевіч (59:28); Р. Джэкман – Хайнс, Б. Мак-Леан – К. Браўн – М. Бэл; Рашэ – К. Мёрфі, К. Мак-Леан – Р. Робітайл – Дэйгл; Дзюпонт – Трэмблэй, Віг’е – Абэн – Трудэль; Сікленка – Рыверс, Брукс – Даўн – Пэкер. Галоўны трэнер: Крэйг МАК-ТЭВІШ.
ШАЙБЫ:
09′ 1-0 Ёкела (Пелтанен, Уэсткат – +2 больш.);
12′ 1-1 К. Мак-Леан (Рашэ, Мёрфі);
23′ 2-1 Качаткоў (Чупрыс);
32′ 3-1 Качаткоў (Варламаў, Чупрыс);
35′ 3-2 Хайнс (Р. Робітайл – больш.);
42′ 4-2 Чупрыс (Антонаў);
52′ 4-3 Віг’е (Абэн).
ШТРАФЫ: 12-10 (6-4, 2-4, 4-2).
ДЫНАМА: Тэрнаўскі – 4; Качаткоў, Лінтнэр, Чупрыс, Коваль.
КАНАДА: Бэл – 4; Абэн, К. Браўн, Р. Робітайл.
ФОТА: spenglercup.ch
- "Дынама-Мінск" выйграла Кубак Шпенглера
- НХЛ: Антон Худобін у першым матчы ў НХЛ прынес "Мінесоце" перамогу над "Эдмантанам"
- Кубак Палесся: Аўстрыя - Беларусь (агляд матчу)
- Яраслаў Чупрыс: Вельмі рады, што мы ў змозе выйграць такую каманду, як зборная Канады
- "Шахцёр" у таварыскай сустрэчы разграміў "Гомель" (рэпартаж з матчу)






















