Бясплатны хостынг

Яўген Лебядзеў: Пару чалавек, якія тут адбывалі нумар, адправілі і сёння ўжо была зусім іншая каманда

Апублікавана hockeyby.org on Сне 11th, 2009 у рубрыцы МІЖ ІНШЫМ.... Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Яўген Лебядзеў

Яўген Лебядзеў

Саступіўшы на сваёй пляцоўцы “Віцебску”, жлобінская каманда змагла сабрацца і ў наступным матчы здабыць перамогу над адным з аўтсайдэраў чэмпіянату – наваполацкім “Хімікам-СКА” (3:1). Прычынай намацанага ўздыму галоўны трэнер каманды Яўген Лебядзеў назваў змены ў складзе. Але разам с тым настаўнік казаў і пра праблемы з падпісаннем новых гульцоў.

Шкада, вядома, прапускаць гол на апошняй хвіліне, але наш брамнік адпрацаваў паўнавартасна. Там, дзе мы здзяйснялі памылкі, іх было не шмат, але яны былі,  – брамнік абараніў як трэба. Бачыце, пару чалавек, якія тут адбывалі нумар, адправілі і сёння ўжо была зусім іншая каманда. Я думаю, што трэба яшчэ сяго-таго адправіць і тады ўсё падправіцца, усё заварушыцца. Ёсць яшчэ момант, які мяне насцярожвае. Да нас прыязджаюць нядрэннага ўзроўню гульцы, але ўсё ніяк не могуць з кіраўніцтвам клубу дамовіцца. І мы ў надзеі, а яны не падпісваюць кантракт. Пасля сустрэчы з кіраўніцтвам яны збіраюцца і з’язджаюць. Ці нежаданне браць гэтых гульцоў на працу, ці штосьці іншае – я не магу зразумець. Але цяпер будзем разбірацца, таму што камплектаваць каманду, на жаль, далей трэба. Сыходзім на перапынак. У прынцыпе, не дабралі тры ачка планаваных, а так усё звычайна пакуль“, – сказаў Яўген Лебядзеў пасля апошняга для каманды матчу перад перапынкам.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!