Жлобінскі “Металург” стаў той камандай, якая змагла супыніць “Брэст” у ягоных намаганнях змяніць статус запіснога аўтсайдэра на статус крэпкага сярэдняка. У выязным матчы падапечныя Яўгена Лебядзева ўпэўнена перамаглі берасцейцаў (1:5). Асаблівую падзяку галоўны трэнер жлобінскай каманды выказаў свайму брамніку Андрэю Буйко:
“У цэлым задаволены гульнёй. Наша істотная праблема брамнікі: у двух-трох апошніх гульнях яны нас не выбаўлялі. У прыватнасці, наогул не атрымалася гульня ў Гродне. Сёння рызыкнулі, паставіўшы ў рамку Буйко, які не гуляў пятнаццаць гульняў, і ён апраўдаў нашыя спадзяванні. Кіпер нам дапамог, асабліва ў першым перыядзе, а потым мы стварылі моманты і рэалізавалі іх“, – сказаў пасля матчу Яўген Лебядзеў.
- Яўген Лебядзеў: Я даўно не памятаю, каб было дзевяць шайбаў забіта за гульню
- Яўген Лебядзеў: Кубак Палесся на нас адбіўся вельмі плённа
- Яўген Лебядзеў: Функцыянальна мы былі гатовыя, але адсотак рэалізацыі - нулявы!
- Яўген Лебядзеў: Кіраўніцтву клуба варта задумацца, як нам рыхтавацца да такіх гульняў
- Яўген Лебядзеў: Індывідуальнае майстэрства нашых гульцоў прынесла чарговыя тры ачкі














