У чарговым гомельскім абласным дзербі жлобінскі “Металург” змог не толькі адыграць перавагу ў два гала, але і вырваць у выніку перамогу ў серыі пасляматчавых булітаў (2:3 бул). Гэтая перамога стала першай для жлабінчан двухачковай выязной перамогай. Па словах галоўнага трэнера гасцей Яўгена Лебядзева камандзе быў патрэбны час, каб занайсці сваю гульню:
“Ведаеце, калі на такія матчы ездзіш у дзень гульні, то паказваць добрую гульню ў першым перыядзе вельмі складана. У выніку, тры выдаленні ў першым перыядзе і мы прайграем 0-2. Гэта кажа пра тое, што кіраўніцтву нашага клуба варта задумацца, як нам рыхтавацца да такіх гульняў. Але нічога, па ходзе сустрэчы хлопцы дадалі функцыянальна і змаглі перавесці гульню ў авертайм. Ну а ў хакейнай латарэі нам пашчасціла больш, чым гаспадарам“, – сказаў Яўген Лебядзеў.
- АЧРБ: Гомель - Металург (пратакол)
- Яўген Лебядзеў: Кубак Палесся на нас адбіўся вельмі плённа
- Яўген Лебядзеў: Я даўно не памятаю, каб было дзевяць шайбаў забіта за гульню
- Яўген Лебядзеў: Функцыянальна мы былі гатовыя, але адсотак рэалізацыі - нулявы!
- Яўген Лебядзеў: Індывідуальнае майстэрства нашых гульцоў прынесла чарговыя тры ачкі














