Сёння матчам паміж зборнымі Беларусі і Нарвегіі скончыўся чацвёрты розыгрыш Кубка Палесся. Наша зборная ў напружанай барацьбе змагла перамагчы “вікінгаў” (3:2) і ў чацвёрты раз выйграць галоўны трафей турніру.
Другое месца і срэбныя медалі ўвозіць дэбютант турніру – зборная Нарвегіі, трэцяе месца і бронзавыя медалі ўвозіць яшчэ адзін дэбютант – зброрная Аўстрыі.
Лепшым бамбардзірам Кубка Палесся-2010 стаў француз Жульен Дзеразье, які набраў 5 (3+2) ачкоў па сістэме “гол+пас”.
Лепшым брамнікам па версіі дырэктарату Кубка Палесся быў названы Віталь Коваль, які абараняў вароты нашай зборнай ва ўсіх трох матчах.
Лепшым абаронцам стаў Ларс-Эрык Лунд (Нарвегія), які ў трох матчах набраў 4 (1+3) ачка па сістэме “гол+пас”. Паказчык карыснасці аўстрыйца па сістэме “плюс-мінус” склаў +1.
Лепшым нападнікам абвясцілі Даніэль Оберхофлер (Аўстрыя), які набраў 3 (1+2) па сістэме “гол+пас”, ягоная карыснасць склала таксама +1.














