Бясплатны хостынг

Кубак Палесся: Аўстрыя – Францыя (агляд)

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 8th, 2009 у рубрыцы Кубак Палесся-2010, ТОП-НАВІНА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Аўстрыя - ФранцыяУ суцяшальным фінале Кубка Палесся-2010 сышліся зборныя Аўстрыі і Францыі. Аўстрыякі перамаглі датчан, але саступілі беларусам, французы жа не без праблем адалелі зборную Палесся і крупна саступілі нарвежцам. Фаварытам у гэтай пары безумоўна былі аўстрыйцы, што яны і прадэманстравалі з першых жа хвілін матчу.

Валодаючы ініцыятывай на працягу ўсяго першага перыяду, падапечныя Біла Гіллігана адкрылі лік на сёмай хвіліне матчу. Моцным кідком патрапіў у вароты Эдзі Феры напднік Мануэль Латуза. Французы, хоць і нанеслі некалькі даволі небяспечных кідкоў па вротах саперніка, выніку так і не атрымалі.

Даволі хуткі пачатак другога перыяду прымусіў брамніка Аўстрыі выцягваць шайбу са сваіх варот ужо на першых секундах пасля стартавага свістка. Пашчасціла Марціну Улмеру. Французы ашчэрыліся і дакладным кідком у “дзявятку” скарацілі разрыў у ліку. Аўтарам закінутай у меньшасці шайбы стаў капітан каманды Ларэн Гра. Гульня абвастралася, станавілася ўсё цікавей, асабліва пасля таго, калі ўдала разгуляўшы зайвага Браян Хендэрсан зраўняў лік. Што праўда працягвалася невялічкае свята на французскай вуліцы ўсяго дзве хвіліны, пасля чаго Ніка Тофф у чарговы раз павёў сваю каманду наперад.

Апошні перыяд практычна поўнасцю прайшоў пад дыктоўку аўстрыйскай зборнай. На 43-й хвіліне шайбу ў вароты Францыі адправіў Грэгар Баўмгартнер, а на 52-й – апошнюю кропку паставіў Давід Шуллер. Нягледзячы на даволі небяспечныя кідкі французаў па варотах сапернікаў змяніць лік у матчы ім так і не ўдалося. Заставалася толькі павіншаваць першых прызёраў Кубка Палесяя – зборную Аўстрыя, якая ў дэбютным для сябе турніры заняла трэцяе месца.

Алена СЕМУЦЕНКА

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!