Зборная Даніі цалкам прадказальна прайграла свой другі матч на турніры Кубак Палесся (4:2). Але ж аддаўшы першы перыяд гаспадарам – зборнай Беларусі – у другім і трэцім каманда Пера Бэкмана змагла перабудавацца і адквітаць дзьве шайбы. Пра высновы, якія былі зробленыя з гэтага матчу галоўны трэнер датчан расказаў на прэс-канферэнцыі:
“Сёння мы дапусцілі тыя ж памылкі, што і ў сустрэчы з камандай Аўстрыі. У першым перыядзе мы шмат часу гулялі ў меншасці, а ў сустрэчах з такімі моцнымі зборнымі як Беларусь, за такія памылкі караюць. У другім перыядзе мы змаглі супакоіцца, быў момант, калі ўзялі гульню пад свой кантроль, але ў трэцім перыядзе суддзя несправядліва прызначыў нам некалькі выдаленняў. Хоць мы і дамінавалі ў трэцім перыядзе, але, безумоўна, Беларусь выйграла цалкам заканамерна. Сёння мая каманда паказала больш змястоўную гульню ў параўнанні з мінулым матчам. Думаю, гэта звязана з тым, што сапернік сёння быў вышэй класам, чым зборная Аўстрыі. Але хочацца спадзявацца, што заўтра хлопцы яшчэ прыбавяць, і правядуць свой лепшы матч на турніры“, – сказаў Пер Бэкман.
Днём раней галоўны трэнер датчан казаў пра тое, што зборную Беларусі ягоная каманда зможа пабіць толькі калі надасць увагу гульнявой дысцыпліне. Ці ўдалося гэта дацкім хакеістам на чале са шведам? Па ўсім відаць, што не зусім… Менавіта так адказаў на адмысловае пытанне Пэр Бэкман:
“Не атрымалася ў першым перыядзе падтрымліваць дысцыпліну належным чынам, таму што многія гульцы зборнай Даніі на такім узроўні раней не выступалі. Калі гуляеш з такой камандай як Беларусь, камандай якая дэманструе вялікія хуткасці, атрымліваеш пэўныя праблемы. Але для нашых хлопцаў, большасць з якіх выступае у дацкім чэмпіянаце, гэта добры досвед“, – сказаў настаўнік зборнай Даніі.
- Пэр Бэкман: У матчы супраць беларусаў асноўную ўвагу будзем надаваць дысцыпліне
- Андрэй Гусаў павязе зборную на Кубак Палесся
- Дэйв Хэндэрсан: Мы ня ведалі які ўзровень у зборнай Палесся
- Яўген Лебядзеў: Выдатная гульня брамніка прывяла да перамогі зборнай Францыі
- Андрэй Гусаў: Праблема зборнай даволі тыповая - шмат выдаленняў













