Бясплатны хостынг

Кубак Палесся: Данія – Аўстрыя (агляд)

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 7th, 2009 у рубрыцы Кубак Палесся-2010, ТОП-НАВІНА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Данія - АўстрыяПаядынак замежных каманд не выклікаў такой бурнай цікавасці, як матч з удзелам нацыянальнай зборнай роднай краіны, але гэта цалкам зразумела. А гульня была досыць цікавай і сапернікі паказалі вельмі хуткі і яскравы хакей.

Пачатак  сустрэчы падараваў масу захапляльных і небяспечных момантаў. Аднак рэалізаваць прадстаўленыя магчымасці ніхто так і не змог. Датчане былі  злёгку цяжкаватыя на ўздым, а вось аўстрыйцы паводзілі сябе  значна болей упэўнена і літаральна «лёталі» па лёдзе. У канчатковым выніку гэта вылілася ў перавагу па кідках па варотах больш чым ў тры разы.

У другой дваццаціхвілінцы гэта, несумнеўна, прынесла свае дывідэнды. На 26-ай хвіліне аўтарам першага гала стаў Давід Шуллер, а на 33-яй павялічыць разрыў у ліку здолеў Ёханэс Кірызітц. Пасля закінутых шайбаў, здавалася, што датчане разварушыліся, сталі ствараць небяспечныя контратакі, але выніку не было.

Кульмінацыя  гэтай сустрэчы – безумоўна трэці перыяд, які таксама быў насычаны яскравымі эмоцыямі. На 47-ай хвіліне матчу яшчэ пра адну шайбу ў варотах Фрэдэрыка Андэрсана паклапаціўся Міхаэль Шыхль. Аднак аўстрыйцам так і не атрымалася сысці сухімі з гульні. Шайбу «ў распранальню» аформіў абаронца зборнай Даніі Мадс Бёдкер,  які нарэшце здолеў рэалізаваць такую адчувальную перавагу сваёй каманды ў трэцім перыядзе.

Нягледзячы  на такі няўдалы выступ  датчан, заўтрашні паядынак абяцае  быць вельмі цікавым, бо менавіта Даніі саступілі беларусы на чэмпіянаце свету летась, прычым гэты паядынак быў адным з самых лепшых!

Алена СЕМУЦЕНКА

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!