Бясплатны хостынг

Пэр Бэкман: У матчы супраць беларусаў асноўную ўвагу будзем надаваць дысцыпліне

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 7th, 2009 у рубрыцы Кубак Палесся-2010. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Пэр Бэкман

Пэр Бэкман

Зборная Даніі, якая на мінулых Кубках Палесся паказала сябе даволі грознай сілай, у сваім першым матчы бягучага турніру даволі лёгка саступіла зборнай Аўстрыі (1:3). Прычынай паразы галоўны трэнер датчанаў Пэр Бэкаман назваў шмат выдаленняў і вялікія хуткасці сапернікаў:

Першыя два перыяды былі вельмі цяжкімі, таму што ў нас было шмат выдаленняў. Каманда Аўстрыі дэманструе вельмі высокія хуткасці, таму ў нас было шмат затрымак клюшкай, у прыватнасці. Было каля васьмі выдаленняў у першых двух перыядах, што, вядома, адбілася на выніку. Я задаволены гульнёй сваёй каманды ў трэцім перыядзе і зыход матчу лічу заканамерным“, – сказаў Пэр Бэкман. – “Ёсць  невялікія праблемы са складам, таму што пяць гульцоў траўміравана, а чацвёра гуляюць у шведскім чэмпіянаце. Гэта каманда складзена галоўным чынам з гульцоў, якія гуляюць у чэмпіянаце Даніі, што для іх, безумоўна, ёсць вялікім досведам“, – дадаў ён.

Супыніўся глаўкам датчан і на тым, якім чынам ягоная каманда будзе будаваць гульню супраць зборнай Беларусі:

Я гуляў з камандай Беларусі летась і ведаю, што гэта вельмі моцная каманда. Безумоўна, каб заўтра перамагчы, нам неабходна асноўную ўвагу надаваць дысцыпліне і, такім чынам, больш кантраляваць гульню. Сёння мы фактычна гулялі ў тры звяна, таму што яшчэ адзін гулец атрымаў траўму. Заўтра паспрабуем выступіць паспяхова”, – сказаў галоўны трэнер зборнай Даніі.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!