Бясплатны хостынг

Кубак Палесся: Аўстрыя – Беларусь (агляд матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Ліс 6th, 2009 у рубрыцы Кубак Палесся-2010, ТОП-НАВІНА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

IMG_5223Добры турнір, які стартаваў чатыры гады таму, сёлета наведаў і горад Бабруйск. Задаволеныя гледачы дружнымі шэрагамі пачалі набліжацца да Лёдавай арэны яшчэ за некалькі гадзін да пачатку матчу. Гэта і нядзіўна – турнір такога ўзроўню абяцаў быць даволі відовішчным і цікавым.

У першым перыядзе сілы сапернікаў былі прыкладна роўныя. Абедзве каманды стваралі небяспечныя моманты, аднак беларускай зборнай пашанцавала болей – на 17-ай хвіліне вароты аўстрыйцаў распячатаў Дзмітрый Корабаў.

Сярэдзіна сустрэчы стала больш насычанай і багатай на галявыя моманты. На 22-ой хвіліне матчу пры дапамозе Ўладзіміра Дзянісава і Сяргея Задзялёнава вароты саперніка атакаваў Іван Усенка, а праз дзве з паловай хвіліны пажар поруч варот галкіпера аўстрыйскай зборнай з новай сілай аднавіў Яраслаў Чупрыс, зрабіўшы лік у матчы пагрозлівым (0:3). Варта прызнаць, што каманда Аўстрыі зусім не збіралася апускаць рукі і з зайздроснай сталасцю працягвала ствараць непрыемныя моманты ў варот Віталя Коваля, адзін з якіх і прывёў да змены ў ліку – дакладным кідком вызначыўся  дэбютант зборнай Марка Пэваль. А праз тры хвіліны чарговую радасць беларускім заўзятарам даставіў Андрэй Антонаў, зрабіўшы рахунак у матчы 1:4.

Калі першая і другая траціна матчу запомніліся галявымі момантамі і небяспечнымі кідкамі па варотах галкіпераў, то апошняя дваццаціхвілінка вызначылась амаль толькі шматлікімі выдаленнямі. Некалькі разоў камандзе Аўстрыі падаваўся файны шанец абгуляць саперніка, гуляючы ўпяцёх супраць траіх беларусаў. Адным з такіх момантаў і скарыстаўся Даніэль Оберкофлер, які і ўсталяваў канчатковы лік у матчы.

Нягледзячы на некаторыя праблемы пры рэалізацыі, добры пачатак турніру для Нацыянальнай зборнай Беларусі.

Алена СЕМУЦЕНКА

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!