Пасля перамогі ў стартавым матчы Кубка Палесся-2010 над зборнай Палесся (3:2) галоўны трэнер зборнай Францыі Дэйв Хэндэрсан пахваліў узровень каманды, якая супрацьстаяла сёння ягонай лютве:
“Мы ня ведалі які ўзровень будзе ў зборнай Палесся. Нягледзячы на тое, што гэта першая наша сустрэча, магу сказаць, што гэта вельмі добрая каманда з вельмі моцнымі гульцамі. Дзякуй трэнеру за добрую гульню каманды і за добрага саперніка для нас. Як патлумачыць тое, што мы ледзь не аддалі гульню, маючы перавагу ў тры шайбы? Мы добра гулялі ў другім перыядзе, але зрабілі дзве памылкі ў нападзе. Калі лік змяніўся на 3:1, мы гулялі ў меньшасці, сапернік зрабіў скрыты кідок з-пад абаронцы. Калі прапусцілі другі гол, мы таксама былі ў меньшасці і зрабілі памылку ў нападзе. Мабыць у нас было шмат парушэнняў і з-за гэтага часу на атакі было замала. Але ўсё ж такі пагаджуся з трэнерам зборнай Палесся – у нас была сапраўды добрая гульня!” – сказаў Дэйв Хэндэрсан.














