Бясплатны хостынг

Архіў для ‘Кастрычнік, 2009’

АЧРБ: Хімік-СКА – Віцебск (пратакол)

АЧРБ: Хімік-СКА – Віцебск (пратакол)

Пратакол гульні 18 Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
30.10.2009 ХІМІК-СКА (Наваполацк) – ВІЦЕБСК 4:3 (0:2, 1:1, 3:0)

АЧРБ: Гомель – Юнацтва (агляд матчу)

АЧРБ: Гомель – Юнацтва (агляд матчу)

“El Classico”! Менавіта так, на іспанскі лад, у апошні час можна называць супрацьстаянні “Гомеля” і “Юнацтва”. Матчы паміж гэтымі камандамі вызначаюцца жорсткай бескампраміснай барацьбой, а трыбуны не змаўкаюць ні на секунду, падтрымліваючы сваіх улюбёнцаў. Гэты матч не стаў выключэннем.

1 лістапада стартуе “Кубак МакДональдс”

1 лістапада стартуе “Кубак МакДональдс”

З 1 па 5 лістапада 2009 гаду ў Менску на крытай коўзанцы ХК «Юнацтва-Менск» будзе праходзіць IV Міжнародны дзіцячы турнір па хакеі з шайбай «Кубак МакДональдс». Сёлета падчас спартовага змагання, якое ўжо стала традыцыйным, на лёдавай арэне хакейнага клуба «Юнацтва-Менск» сустрэнуцца каманды 1995 г.н. «Liepajas Metalurgs» (Латвія), «Северсталь» (Расія, Чарапавец), «Атлант» (Расія, Мыцішчы), «СКА» (Расія, Санкт-Пецярбург), «Нёман» (Беларусь, Гродна) і «Юнацтва-Менск» (Беларусь).

Яўген Лебядзеў: Хочацца, каб ужо хутчэй скончыўся гэты кастрычнік

Яўген Лебядзеў: Хочацца, каб ужо хутчэй скончыўся гэты кастрычнік

Жлобінскі “Металург” у напружанай барацьбе ўзяў такую важную для сябе перамогу над гарадзенскім “Нёманам”. У гульні, пра якую некаторыя трэнеры любяць казаць, што яна была за шэсць ачкоў, “сталёвыя ваўкі” змаглі не толька перамагчы (3:0), але і дазволілі Арунасу Алейнікавасу запісаць на свой рахунак трэці “сухі” матч у сезоне. Але ж насуперак чаканням галоўны трэнер “Металурга” Яўген Лебядзеў на прэс-канферэнцыі не стаў амаль нічога казаць пра сам матч.

Дзмітрый Краўчанка: Перамагае заўсёды толькі адзін

Дзмітрый Краўчанка: Перамагае заўсёды толькі адзін

“Нёман”, які вельмі ўдала распачаў хакейны сезон, пакрысе пачынае здаваць пазіцыі. Пакуль рана гаварыць аб прычынах гэтага спаду, але ж ён відавочны. Дадатковы доказ таму апошняя параза гарадзенцаў у Жлобіне ад мясцовага “Металурга” (3:0). Галоўны трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка пасля матчу казаў аб тым, што асноўным чыннікам “сухой” паразы стала вялікая колькасць памылак з боку ягоных хакеістаў.

Сяргей Шэпецюк: Не атрымалася гульня ў абароне, але мы кампенсавалі гэта ў нападзе

Сяргей Шэпецюк: Не атрымалася гульня ў абароне, але мы кампенсавалі гэта ў нападзе

Выконваючы абовязкі галоўнага трэнера салігорскага “Шахцёра” Сяргей Шэпецюк, пасля перамогі над аўтсайдэрам чэмпіянату рыжскім “Дынама-Юніёрс” (8:4), прызнаўся, што “гарнякі” мелі пад час гэтай сустрэчы пэўныя праблемы ў нападзе.

Леанід Бераснёў: Для нашых хлопцаў карысць – згуляць у нічыю перыяд

Леанід Бераснёў: Для нашых хлопцаў карысць – згуляць у нічыю перыяд

У матчы фарм-клубаў двух КХЛ-аўскіх “Дынама” мацнейшым выявіўся салігорскі “Шахцёр” (8:4). Але ж моладзь з рыжскага “Дынама-Юніёрс” даволі ладна агрызнулася, закінуўшы спачатку тры шайбы ў вароты Аляксея Герава, а потым яшчэ адну ў вароты Сцяпана Гарачэўскіх. Пра хаду гульні расказаў пасля матчу галоўны трэнер рыжан Леанід Бераснёў.

Андрэй Скабелка: Мы сёння заслужылі перамогу!

Андрэй Скабелка: Мы сёння заслужылі перамогу!

Бурна распачаўшы хатні матч супраць лідэра чэмпіянату – менскага “Юнацтва – хакеісты “Гомеля” ледзь не саступілі напрацаваную ў першым перыядзе перавагу ў тры шайбы. Але ж у выніку заваявалі перамогу ў серыі пасляматчавых штрафных кідкоў (4:3 бул). Пра тое, чаго не хапіла “Гомелю”, каб перамагчы ў асноўны час расказаў пасля матчу галоўны трэнер каманды Андрэй Скабелка.

Міхаіл Захараў: Шабанаў сёння згуляў няўдала

Міхаіл Захараў: Шабанаў сёння згуляў няўдала

Ва ўпорнай барацьбе, якую прадэманстравалі сёння ў Гомелі мясцовыя “рысі” і лідэр чэмпіянату “Юнацтва”, мацнейшымі выявіліся гаспадары пляцоўкі (4:3 бул). Галоўны трэнер менчукоў Міхаіл Захараў асноўную частку правіны за паразу сваёй каманды ўсклаў на брамніка Сяргея Шабанава.

АЧРБ: Шахцёр – Дынама-Юніёрс (фотарэпартаж)

АЧРБ: Шахцёр – Дынама-Юніёрс (фотарэпартаж)

Фотарэпартаж з гульні 18 Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь.
29.10.2009 ШАХЦЁР (Салігорск) – ДЫНАМА-ЮНІЁРС (Рыга) 8:4 (2:2, 6:2, 0:0)

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!