У матчы, які звёў на салігорскай арэне мясцовы “Шахцёр” і кіеўскі “Сокал”, адчувалася, што ў госці да “гарнякоў” наведалася зборная Ўкраіны. Падаплёка была не жартоўная: “Сокал” – фактычна базавы клуб зборнай, “Шахцёр” – фарм-клуб менскага “Дынама” і фактычна таксама базавая каманда зборнай.
Напярэдадні з салігорскага “Шахцёра” былі выпісаны ў “Дынама” брамнік Міка Окса і нападнік Павел Развадоўскі. Дзмітрый Корабаў насуперак розным чуткам і заявам застаўся ў складзе “гарнякоў”.
Матч пачаўся на падвышаных хуткасцях і на другой хвіліне, удала аддаўшы пас на фланг кіяўляне выйшлі ў прарыў. Пас на “пятачок”, дзе знаходзіўся літаральна адзін Дзмітрый Німенка, які ўдала замкнуў перадачу Рамана Малова. Ішоў першы перыяд і здавалася, што гуляе толькі адна каманда – кіеўскі “Сокал”. У гарнякоў не йшлі справы ў нападзе. На дзевятай хвіліне Андрэй Антонаў зрывае выйсце саперніка сам-насам з брамнікам і суддзя прызначае буліт у вароты гарнякоў. На рэалізацыю штрафнога кідка выйшаў Дзмітрый Цыруль – міма. Здалося, што “Шахцёр” акрыяў духам, аднак гэта толькі здалося. “Сокал” дамінаваў і праз некалькі хвілін рэалізаваў большасць: Раман Малоў быў на вышыні! У канцы перыяда, не выкарыстоўваючы чарговае выйсце сам-насам, Раман Малоў і Раман Сальнікаў прабачаюць гаспадароў.
У другім перыядзе “Шахцёр” кардынальна змяніў малюнак гульні. Хакеісты пачулі трэнерскія словы ў перапынку матчу і амаль адразу ж выкарысталі свой шанец. Шведаў з-за варот накінуў на “пятачок”, дзе шайбу падпільнаваў Яраслаў Чупрыс. Убачыць два буліты ў адным матчы даволі рэдкая з’ява, але пасля аднаго з нападаў “гарнякоў” на гульцы каманды ў небяспечнай блізкасці ад варот сфаліў Пабеданосцаў. Дзмітрый Мялешка, таксама не змог скарастацца шанцам. “Шахцёр” душыў, але ў адной з контратак добра згуляўшы індывідуальна, Яўген Пастух вырваўся на пятачок і закінуў чарговую шайбу. Заўзятары гналі сваіх падапечных наперад і напады ішлі адзін за адным. У адной з хвалаў атак Яўген Кавыршын забівае, тэхнічна перакінуўшы ляжалага перад ім абаронцу. У распаленай дачырвана атмасферы гульні на апошніх хвілінах суддзям нават прыйшлося разнімаць гульцоў каманд.
У апошняй траціне гульні ў кіяўлян было вельмі мала момантаў, аднак яны бліскуча выкарысталі адзін з іх. Нечаканым ударам здалёк вызначыўся Раман Сальнікаў. Дамінуючы і маючы мноства момантаў, “гарнякі” выкарысталі толькі адзін з іх: нечакана з флангу ў блізкі верхні кут па-майстэрску прабіў Арцём Дзямкоў.
Гуляць у матчы заставалася пяць хвілін, але “Сокал” выдужаў. Тайм-аўт і замена Сцяпана Гарачэўскіх на палявога гульца гаспадарам поспеху не прынесла. Выдатная гульня брамніка кіяўлян Ігара Карпенкі зрабіла гульню, а вось Гарачэўскіх наадварот у момантах, дзе мог выратаваць каманду, зрабіць гэта не здолеў. У цэлым гульня атрымалася вельмі хуткая з багаццем галявых момантаў, ну а заўзятары разявакі, якія запоўнілі лядовы палац, не змаглі пацешыцца абяцаным салютам у гонар перамогі ў матчы. Першы такі салют адбыўся пасля пераможнага матчу з “Гомелем”, а прадстаўнікі клубу паабяцалі зрабіць гэта традыцыяй у будучым.
Аляксандр СЕЎКАНД (галоўны трэнер ХК “Сокал”):
– Мы ведалі куды едзем. Наш сённяшні сапернік – каманда-лідэр чэмпіянату. Ведалі сілу яе па гульцах, з якімі не аднаго разу сустракаліся. Гульня была вельмі напружаная і я ўдзячны хлопцам, што яны вытрымалі. Не без долі шанцавання мы дамагліся перамогі.
Андрэй ГУСАЎ (галоўны трэнер ХК “Шахцёр”):
Хакей – гульня якая складаецца з трох перыядаў. У першым перыядзе на пляцоўцы была толькі адна каманда і гэта – кіеўскі “Сокал”, не разумею чаму… Безадказна гульцы падрыхтаваліся да гэтага важнага матчу, бо мы гулялі ў сутнасці з нацыянальнай камандай Украіны. Потым у другім перыядзе перахапілі перавагу, завалодалі ініцыятывай у другім і дзесьці ў трэцім перыядзе, але велізарная колькасць момантаў не маглі ўвасобіць у гол. Але, як кажа Аляксандр Юр’евіч, дзель шанцавання была ў “Сокала”, але вязе наймоцным. Брамнік згуляў хвацка ў суперніка, што я не магу сказаць пра яго візаві з нашай каманды. Таму жадаў бы павіншаваць калегу з перамогай і пажадаць поспехі і паспяховага сезону.– Якія змены ў складзе чакаюцца да наступнай гульні з “Шыннікам”?
Складана сказаць пра змены ў складзе. У прынцыпе, гэта ўвесь народ які быў у маім распараджэнні і больш нікога не было. Стартуе чэмпіянат КХЛ і складана сказаць, як там стартане “Дынама”, хто будзе выпадаць са складу”Дынама”… Хоць я скажу, што Корабаў, напрыклад, не ўзмацняе пакуль каманду: два выдаленні – два гала пасля яго выдалення.
ШАХЦЁР (Салігорск) – СОКАЛ (Кіеў) 3:4 (0:2, 2:1, 1:1)
08.09.2009@18:30. г. Салігорск, Спартова-відовішчны комплекс, 1028 гледачоў.
СУДДЗІ: Уладзімір Налівайка, Раман Палоскін, Данііл Гарніцкі.
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Гарачэўскіх; Люткевіч – Антонаў, В. Андрушчанка – Шафарэнка – Кавыршын; Шведаў – Башко, Мялешка – Задзялёнаў (к) – Чупрыс; Корабаў – Шынкевіч, Дудзік – У. Міхайлаў – Дзямкоў; Ногачёв – Антоненка – Разанцаў. Галоўны трэнер: Андрэй Гусаў.
СОКОЛ: Сімчук; Пабеданосцаў – Благой, Дзячэнка – Малоў – Р. Сальникаў; Кліменцьеў – Ісаенка, Цыруль – Гнідэнка – Пастух; Срубко – Наварэнка, Літвіненка – Варламаў – Німенка; Алексюк -У. Раманенка – Закрынічны. Галоўны трэнер: Аляксандр Сеўканд.
ГАЛЫ: 02:33 0-1 Німенка (Літвіненка, Варламаў); 13:37 0-2 Малоў (Пабеданосцаў, Дзячэнка – больш.); 20:58 1-2 Чупрыс (Мялешка, Шведаў); 30:34 1-3 Пастух (Кліменцьеў, Цыруль); 33:48 2-3 Кавыршын (В. Андрушчанка, Шафарэнка); 45:07 2-4 Р. Сальникаў (Дзячэнка, Пабеданосцаў); 55:17 3-4 Дзямкоў (У. Міхайлаў);
НЕРЭАЛIЗАВАНЫЯ БУЛIТЫ: 09:19 Цыруль; 27:53 Мялешка.
БРАМНІКІ: Гарачэўскіх (00:00-59:18 – 77.78%) – Сімчук (00:00-60:00 – 91.43%).
КІДКІ: 35-18 (5-5, 16-10, 14-3).
ШТРАФЫ: 8-16 (4-6, 4-6, 0-4).
ШАХЦЁР: Коробов – 4; Антонов, Чуприс.
СОКОЛ: Гнидэнка – 4; Літвіненка, Дзячэнка, Цыруль, Кліменцьеў, Пабеданосцаў, Пастух, Р. Сальникаў.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Яраслаў ЧУПРЫС (Шахцёр) – Ігар КАРПЕНКА, Раман САЛЬНІКАЎ (Сокал).
Міхаіл ДАЙЛІД
























1028 гледачоў – няшмат неяк… Не хапае раскруткі. Лепш бы грошы “салютныя” на маркетынг-мэнэджмэнт накіравалі, сайт зрабілі ды атрыбутыку.
А ці ёсьць магчымасьць паказу гульняў хакейных на салігорскім канале тэлевізійным (вядома, што хаця б не прамая трансьляцыя)?
Iдзе праца по размязцоуцы данных на сайце, спрауляюцца багi у двiжцы.
На конт Салiгорскага тэлеканала – то малавидавочна.
Уго! Тут нават Дынама менскае не паказваюць у прамым эфіры
Я пытаўся па большасьці пра тэарэтучную магчымасьць трансьляцыяў з Салігорску наогул. Спытайце ў спецыялістаў-тэлевізіёншчыкаў на месцах, што трэба, каб зладзіць трансьляцыю?
Бо, памятаю, у часы працы ў Салігорску Лёні Купрыды на СТК, дык гульні ў запісы са стадыёна “Шахтар” паказвалі, выкарыстоўваючы адну задрыпенькую камерку. Як кажуць – было б жаданьне. Ну, і пра правы на паказ спытайце калі ласка!
А ці ў Гомелі, ці наогул дзе-небудзь у Беларусі паказваюць на мясцовых каналах гульні?
у Салігорску ужо не паказваюць, калi гэта i было, то варта вельмi дауно.
mcdie, я ведаю, што не паказваюць. Таму і спрабую даведацца, ШТО ПЕРАШКАДЖАЕ.
Без ТБ ніякай папулярызацыі спорту не будзе. На Беларусі гэтага нашы “разьвіватары”, быццам не разумеюць…