Ужо ў самым пачатку матчу ліепайчане паказалі, што не маюць намер вечна заставацца ў ніжняй частцы табліцы і літаральна закідалі брамніка гасцей Леаніда Грышукевіча шайбамі. Забіць жа замінала цудоўная гульня абаронцаў саперніка і брамніка. Пад канец перыяду ліепайскія заўзятары разам грымнулі песню, якую часта выконваюць футбольныя фанаты зборнай Расіі, – знакамітую “Кацюшу”.
У першым перыядзе гледачы не ўбачылі ні галоў, ні боек. Абедзве каманды па два разы парушылі правілы. На пляцоўцы была практычна роўная барацьба. Заўважым толькі, што ўжо тры гульні з чатырох “Металург” сыходзіць на перапынак пасля першага перыяду з нулямі на табло. Ці атрымаецца ліепайчанам перапыніць гэтую серыю?
Другі перыяд пачаўся і на працягу першых трыццаці секунд абедзве каманды на дваіх арганізавалі тры напады. У першым перыядзе хуткасці хакеістаў былі не маленькія, а ў другім адчувалася, што абедзве каманды добранька адпачылі і наладжаныя толькі на перамогу. За трэцюю дзесяціхвілінку матчу гаспадары пляцоўкі тройчы выходзілі сам-насам з брамнікам, але забіць так і не змаглі. Больш таго, госці нават у адной з контратак ледзь не адкрылі лік матчу, але лайнсмэн своечасова зафіксаваў “зону”.
Праз хвіліну металургі разгулялі настолькі мудрагелістую камбінацыю, што заставалася толькі здзіўляцца, як шайба не апынулася ў варотах магілеўчан. Ініцыятыва цалкам перайшла на бок чэмпіёнаў Латвіі. Аднак, пры гульні ў меншасці і ім прыйшлося не салодка. Аднак вароты і Дзмітрыя Жабацінскага, і Леаніда Грышукевіча і ў другім перыядзе засталіся ў недатыкальнасці.
У самым пачатку трэцяга перыяду гаспадары зноў выявілі сваё майстэрства: пасля розыгрышу камбінацыі шайба “лягла” на клюшку Абаліньшу, які наймагутным кісцевым кідком патрапіў проста ў брамніка. У момант выйсця выдаленага гульца “Хімвалакна” якая адскочыла ад брамніка шайба патрапіла ў твар Андрэю Рамаданаўскаму. Пасля Сяргей Кісялёў здзейсніў небяспечны кідок – Жабацінскі паспеў паставіць клюшку. Капітан каманды госцяў прымудрыўся зваліць за варотамі брамніка гаспадароў – суддзя не ўгледзеў парушэння. Праз нейкі час сітуацыя паўтарылася – суддзя зноў глухі і нямы. У адказ на гэта “металургі” двойчы знеслі вароты Грышукевіча.
Як гэта ні малаверагодна, але за гадзіну гульні чыстага часу ніводная каманда не здолела вызначыцца. У авертайме абедзве каманды мелі нядрэнныя шанцы забіць пераможны гол, але ў выніку “металургі” ужо другую гульню ў сезоне звялі да пасляматчавых булітаў. Трэнер гаспадароў рэалізоўваць буліты адправіў тую ж тройку, што прынесла першую і пакуль адзіную перамогу ў чэмпіянаце. І, як пасля высвятлілася, памыліўся ў сваім выбары. На траіх Абаліньш, Фелдманіс і Гравіціс закінулі адну шайбу, а гасцям нават не прыйшлося кідаць трэці раз, бо і Блох, і Кісялёў свае спробы рэалізавалі.
Сяргей УСАНАЎ (галоўны трэнер ХК “Хімвалакно”):
Лік 0:0 лепш чым 10:10. У першым перыядзе мы валодалі невялікай перавагай, але ў другім гульня выраўнялася. У цэлым гульня была роўная. Добра стаялі абодва брамнікі. А памылкі… Той, хто не гуляе – не памыляецца.
Уладзімір ГАЛУБОВІЧ (галоўны трэнер ХК “Ліепаяс Металургс”):
Згодны з калегам, сапраўды, першы перыяд быў за імі. Мы ведалі, з кім гуляем. Сапернік вопытны і добра гуляе ў абароне.
ЛІЕПАЯС МЕТАЛУРГС – ХІМВАЛАКНО-МАГІЛЁЎ 0:1 (0:0, 0:0, 0:0, 0:0, 0:1)
10.09.2009@18:30. г. Ліепая (Латвія), Лядовы палац “Ліепаяс Металургс”, 286 гледачоў.
СУДДЗІ: Эдуард Одіньш, Яніс Адалфс, Максім Багданаў.
СКЛАДЫ:
ЛІЕПАЯС МЕТАЛУРГС: Жабацінскі; Фелдманис, М. Шырокаў, Кнікстст, Цялушкін, Чыркоў, Рагаза, Г. Пурыньш, Дземітэрс; Скварцоў, Гравіціс, Філімонаў, А. Абаліньш, Мамонаў, Я. Пурыньш, Э. Абаліньш, Зелціньш, Калнс, Данілаў, Арт. Міцкевіч. Галоўны трэнер: Уладзімір Галубовіч.
ХІМВАЛАКНО: Грышукевіч; Цвяткоў, Гаранін, Летаў, Р. Сальнікаў, Хамякоў; Куцэвіч, Ю. Ільін, Баразенка, Царэгародцаў, Сахараў, Лабкоў, Рамаданаўскі, Блох, Кісялёў, Маршчэнок, Р. Магдзееў, Гарбачоў. Галоўны трэнер: Сяргей Усанаў.
ГАЛЫ: 65:00 0-1 Кісялёў (пер. бул.).
БРАМНІКІ: Жабацінскі (00:00-65:00 – 100.0%) – Грышукевіч (00:00-65:00 – 100.0%).
КІДКІ: 27-22 (5-10, 11-7, 9-5, 2-0).
ШТРАФЫ: 8-8 (4-4, 4-2, 0-2, 0-0).
ЛІЕПАЯС МЕТАЛУРГС: Я. Пурыньш, Арт. Міцкевіч, Скварцоў, Зелціньш.
ХІМВАЛАКНО: Баразенка, Р. Магдзееў, Рамаданаўскі, Гарбачоў.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Дзмітрый ЖАБАЦІНСКІ (Ліепаяс Металургс) – Леанід ГРЫШУКЕВІЧ, Дзмітрый ХАМЯКОЎ (Хімвалакно).
Максім КАМАРОЎ
ФОТА і ВІДЭА: “Курземес Вардс”













