На перадпачатку першага хатняга матчу адкрытага чэмпіянату рэспублікі Беларусь супраць “Гомеля” салігорцы ўмацаваліся гульцамі менскага “Дынама” абаронцам Дзмітрыям Корабавым і нападнікам Паўлам Развадоўскім. Пасля матчу яны зноў вернуцца ў размяшчэнне “Дынама”, дзе працягнуць падрыхтоўку да рэгулярнага чэмпіянату кантынентальнай хакейнай лігі.
Матч пачаўся і літаральна на першай хвіліне, гуляючы ў меншасці “Гомель” арганізаваў вострую атаку: Элвіс Жэлубоўскіс абгуляў трох гульцоў гаспадароў, уварваўся бліжэй да брамавай і з забойнай пазіцыі прабіў… прама ў Оксу. Пасля пакарання Чупрыса двума малымі штрафамі за гульню высока паднятай клюшкай гульня абвастрылася, але госці, маючы некалькі момантаў, рэалізаваць шанцы не змаглі. “Шахцёр” таксама атакаваў, але і яго напады не былі эфектыўныя. Да канца перыяду Арцём Дзямкоў не рэалізаваў свой лепшы момант. Выйдучы тэт-а-тэт з брамнікам, ён прабіў вышэй варот. У цэлым перыяд застаўся за гасцямі, яны гулялі больш актыўна, цвёрда і напорыста.
У другім перыядзе гаспадары дадалі, што адбілася на колькасці момантаў ля варот саперніка. Пайшла больш актыўная гульня, небяспечнымі ўдарамі вызначыліся Уладзімір Міхайлаў і Аляксандр Жыдкіх. Пасля выдалення Івана Ўсенкі за ўдар клюшкай “Шахцёр” змог рэалізаваць свой шанец. Троххадоўка: Башко – Чупрыс – Мялешка і шайба супынілася ў далёкім куце варот.
Трэці перыяд стаў самым відовішчным. На першай жа хвіліне гульцы гасцей паспрабавалі зраўняць лік – шайба ад гульца гаспадароў трапляе на сетку варот зверху. Развадоўскі з-за варотаў аддаў пас на Дзямкова і той быў дакладны! Абыйдучы Дзмітрыя Карпікава, шайба спынілася ў куце варот “Гомеля”.
Госці, не склаўшы рукі, скарачаюць розніцу ў лічбах на табло. У пазіцыі чатыры на тры гамяльчане выводзяць Жыдкіх на ўдар і той не прамазаў. Барацьба і ў фінале перыяду распалілася. Удар з развароту Мялешкі, напад “Гомеля”, а затым класічная контратака гарнякоў: Кавыршын з Андрушчанкам выйшлі ў адрыў і першы запальвае чырвоны ліхтар за варотамі. Аднак каб вызначыць узяццё варот, суддзям быў неабходзен працяглы відэапрагляд, хоць гэты гол было відаць няўзброеным поглядам з трыбуны.
Праз некалькі хвілін госці аднавілі інтрыгу. Трыццацісекундны тайм-аўт і Дзмітрый Якушын забівае з сярэдняй дыстанцыі, ізноў жа, гуляючы ў большасці. Замена брамніка гамяльчан на палявога гульца ні да чаго не прывяла і салігорцы, надзівачыўшы з неабавязковымі выдаленнямі, усёткі атрымалі сваю чарговую перамогу.
Аляксандр АНДРЫЕЎСКІ (галоўны трэнер ХК “Гомель”):
Добрая, добрая гульня. Нягледзячы на тое, што прапусцілі трэці гол. Мне вельмі спадабалася: было шмат барацьбы, высокія хуткасці. На жаль мы прайгралі… Былі ў нас памылкі, якія выкарыстоўваў сапернік, было шмат большасці, якую не выкарысталі мы. Ізноў жа на жаль не вельмі адыгралі нападнікі! Але нічога страшнага ў такой паразе. Вядома ж хочацца выйграваць, але нажаль у нас сёння не атрымалася. Будзем чакаць наступную гульню.Андрэй ГУСАЎ (галоўны трэнер ХК “Шахцёр”):
Добрая гульня як у тактычным плане, так і ў плане барацьбы. Тактычна пісьменна згулялі абедзве каманды. Лічу што нам не хапіла трохі свежасці: адбітак прыбалтыйскага ваяжу паўплываў на фізічны стан маіх падапечных. Непатрэбнае выдаленне ў трэцім перыядзе магло зламаць усю гульню. Паўтару яшчэ раз выдаленне найгрубае! Усёткі без шлема не гуляюць у сучасным хакеі. Гульцы павінны аддаваць справаздачу ў тым, што яны робяць! А так у цэлым жадалася б павіншаваць нашых заўзятараў з перамогай.
ШАХЦЁР (Салігорск) – ГОМЕЛЬ 3:2 (0:0, 1:0, 2:2)
08.09.2009@18:30. г. Салігорск, Спартова-відовішчны комплекс, 1020 гледачоў.
СУДДЗІ: Аляксандр Запольский, Іван Дзядзюля, Дзмітрый Галяк.
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Окса; Люткевіч – Антонаў, В. Андрушчанка – Шафарэнка – Кавыршын; Сушко – Шынкевіч, Дудзік – У. Міхайлаў – Дзямкоў; Корабаў – Башко, Чупрыс – Задзялёнаў (к) – Мялешка; Нагачоў, Ар. Антоненка, Развадоўскі. Галоўны трэнер: Андрэй Гусаў.
ГОМЕЛЬ: Карпікаў; Копаць – Філічкін, Есаулаў – Пчэлякоў (к) – Жэлубоўскіс; Якушын – І. Усенка, Мусіенка – А. Усенка – А. Коласаў; Хараманда – Масленікаў, Клімін – Жыдкіх – Я. Філін; Бабкоў – Сусло – А. Качан; У. Магдзееў. Галоўны трэнер: Аляксандр Андрыеўскі.
ГАЛЫ: 26:54 1-0 Мялешка (Башко, Чупрыс – больш); 44:08 2-0 Дзямкоў (Развадоўскі); 48:18 2-1 Жыдкіх (Копаць, Пчэлякоў – больш); 54:05 3-1 В. Андрушчанка (Кавыршын, Шафарэнка); 57:09 3-2 Якушын (А. Усенка, І. Усенка – больш);
БРАМНІКІ: Окса (00:00-60:00 – 89.47%) – Карпікаў (00:00-60:00 – 83.33%).
КІДКІ: 18-19 (4-5, 8-5, 6-9).
ШТРАФЫ: 22-12 (11-8, 13-12, 8-16).
ШАХЦЁР: Чупрыс, Антонаў, Дудзік – 4; Нагачоў, Сушко, Кавыршын, Шафарэнка, Дзямкоў.
ГОМЕЛЬ: І. Усенка, Пчэлякоў – 4; А. Коласаў, Есаулаў.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Арцём ДЗЯМКОЎ, Дзмітрый МЯЛЕШКА (Шахцёр) – Аляксандр ЖЫДКІХ (Гомель).
Міхаіл ДАЙЛІД






















