Бясплатны хостынг

АЧРБ: Керамін – Сокал (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Вер 9th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

АЧРБ: Керамін – Сокал (рэпартаж з матчу)

“Сокал” выйшаў на гульню супраць менскіх “цмокаў” у рангу фаварыта. Такога не было мабыць з часоў ВЕХЛаўскіх баталій, калі гульні гэтых каманд насілі прынцыповы характар. Калі верыць аднаму са спартовых сайтаў, у Кіеве ў заўзятарскім асяроддзі дагэтуль засталася прымаўка: “Это знают все вокруг – “Керамин” наш лучший друг!”. Мабыць,пацверджаннем гэтага радка, можа стаць сённяшняе прадстаўленне стартавых пяцёрак, калі менскія заўзятары сустрэлі гульца ўкраінскага клуба Рамана Сальнікава, які правёў некалькі бліскучых сезонаў у складзе менскай каманды, бурнымі авацыямі.

“Сокал” з першых хвілін сустрэчы, абсадзіўшы вароты мінчукоў, даў зразумець, што нават у выязных сустрэчах не збіраецца гуляць ад абароны. “Цмокі” ж, акрыяўшы ад стартавага прэсінгу, адказвалі вострымі контратакамі і былі, прынамсі чатыры разы, блізкія да поспеху, тады як кіеўскія хакеісты, хоць і валодалі тэрытарыяльнай перавагай, галявымі момантамі пахваліцца не маглі.

Другі перыяд стаў поўным адлюстраваннем першага, з той толькі розніцай, што гледачы ўсёткі пабачылі закінутыя шайбы. Раман Малоў змог рэалізаваць большасць, праўда галоўнаму арбітру сустрэчы Віктару Пляцу, для канстатацыі дадзенага факту прыйшлося звярнуцца да сістэмы відэапрагляду. У час, што застаўся да канца перыяду, каманды абмяняліся дакладнымі кідкамі, захаваўшы інтрыгу на трэці адрэзак гульні.

Майстэрства прыезджых хакеістаў, нягледзячы на нерэалізаваны Сальнікавым буліт, асабліва ярка выявілася ў трэцім перыядзе. Пісьменна выбудаваўшы лінію абароны, госці штораз “гасілі” спробы мінчукоў зраўняць лік сустрэчы, часам перарываўшы іх у самым “зародку” перахопамі шайбаў каля сваіх варот. Адзін з такіх перахопаў стаў для “Кераміна” фатальным: былы НХЛ-авец Сяргей Варламаў уцёк «адзін у нуль» з Андрэем Царовым і не пакінуў апошняму ніякіх шанцаў, тым самым паставіўшы ў матчы прыгожую кропку.

Калі, некаторыя беларускія заўзятары і сумняваліся, з нагоды накіраванасці “Сокала” на пастамент адкрытага чэмпіянату РБ па хакеі, то пасля візіту кіеўлян у Менск, іх быць не можа. “Сокал” – гэта сур’ёзна!

Аляксандр СЕУКАНД (галоўны трэнер ХК “Сокал”):
Цяжкая гульня. Папярэджваў хлопцаў, што будзем біцца з фіналістам Кубка. А ў фінал, як вядома, так проста не выходзяць. Перамаглі ў тым ліку і дзякуючы нашым заўзятарам [група з чалавек 20-30 прысутнічала на матчы - прым. рэд.]. Прахадных гульняў у чэмпіянаце не будзе, трэба выкладвацца па поўнай “праграме”. У Кіеве да нас далучацца астатнія гульцы. Афіцыйна нам задачу пакуль не ставілі, але будзем гуляць у кожным матчы толькі на перамогу.

Сяргей ПЕТУХОЎ (галоўны трэнер ХК “Керамін”):
Мы зрабілі шмат памылак, якія прывялі да ўзяццяў нашых варот. Хачу павіншаваць свайго калегу. Майстэрства хакеістаў “Сокала” вышэй, а мы, на жаль, свае моманты не рэалізавалі.
Глебаў пачуваецца выдатна. Не гуляў? Проста ў нас ёсць і іншыя гульцы. Паўлушыным пакуль задаволены. У адрозненні ад Караульшчука, які нам не падыйшоў.

Дзмітрый БЯЛОЎ
ФОТА: Віталь ХАЦУК, Дзмітрый БЯЛОЎ

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

1 водгук на “АЧРБ: Керамін – Сокал (рэпартаж з матчу)”

  1. Dzm1try says:

    Петухов – вам мало осталось тренировать ХК”Керамин”,с вами он будет на дне!
    P.S не вашего уровня клуб с талантами в виде Глеба и Хафизова!

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!