Бясплатны хостынг

Рыжскае “Дынама” падпісала кантракты з трыма гульцамі

Апублікавана hockeyby.org on Вер 8th, 2009 у рубрыцы КХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Рыжскае “Дынама” падпісала кантракты з трыма гульцамі, якія знаходзіліся ў камандзе на праглядзе. Імі сталі нападнікі Андрыс Джэрыньш і Робертс Букартс, а таксама абаронца Оскарс Цыбульскіс, паведамляе афіцыйны сайт латвійскай каманды. У сваю чаргу, яшчэ адзін нападнік, які быў на праглядзе – Роберт Якімаў, паспрабуе ў гэтым сезоне замацавацца ў складзе аднаго з клубаў Фінляндыі.

Андрыс Джэрынш

Андрыс Джэрынш

Андрыс Джэрыньш і Робертс Букартс былі абраныя рыжскім “Дынама” на драфце КХЛ. Джэрыньш правёў з камандай увесь падрыхтоўчы цыкл і сваімі стараннем і зацятасцю даказаў трэнерскаму штабу, што ён – гулец асноўнага складу клубу. Гэты сезон, будзе для маладога форварда першым у дарослым хакеі.

Робертс Букартс

Робертс Букартс

Робертс Букартс з’яўляецца адным з лідэраў зборнай Латвіі U-20. Да “Дынама” ён далучыўся незадоўга да пачатку трэніравальнага лагера каманды ў Швецыі. Мінулы сезон Робертс правёў у камандзе Вышэйшай Лігі Расіі – “Крылах Саветаў” (Масква). На дадзены момант форвард знаходзіцца ў размяшчэнні “Дынама Юніёрс”, але на працягу сезона, у яго напэўна будзе магчымасць паказаць сябе ў галоўнай камандзе.

Оскарс Цыбульскіс

Оскарс Цыбульскіс

Оскарс Цыбульскіс апошнім прыбыў на прагляд у латышскую каманду. У мінулым сезоне ён абараняў колеры аўстрыйскага клуба “ECSalzburg Red Bull”, дзе яго партнёрам быў яшчэ адзін пачатковец рыжскага “Дынама” – амерыканскі абаронца Лі Свэт.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!