Гаспадары, як і ў папярэднім матчы, пачалі першы перыяд вельмі жвава. Так ужо да трэцяй хвіліны папярочка варот гамяльчан двойчы паспела прыняць удар на сябе, але гэта не збянтэжыла гаспадароў і на шостай хвіліне ім усёткі пашанцавала адкрыць рахунак. Дзмітрый Хамякоў кідком з сярэдняй дыстанцыі вырашыў праверыць надзейнасць Дзмітрыя Карпікава. Апошні ў сваю чаргу адбіў шайбу наўпрост на Юрыя Ільіна, а ўжо той не пакінуў шанцаў галкіперу.
Ужо праз паўтары хвіліны ў падобнай сітуацыі апынуліся магілёўцы: свой першы галявы кідок зрабіла гомельская лютва. Яраслаў Масленікаў не моцна кінуў з пад абаронцы, Грышукевіч няўдала адбіў шайбу, якая патрапіла на клюшку Жыдкіх, а ўжо Аляксандр зрабіў рахунак роўным – 1-1.
Як выявілася ў далейшым, гульня ў брамніка “Хімвалакна” не задалася. Літаральна наступны кідок у створ ягоных варот ізноў апынуўся галявым. На 11-й хвіліне шайбу паміж шчыткоў з нязручнай рукі праштурхнуў Аляксандр Жыдкіх, стварыўшы тым самым галявы дубль. Гэта прымусіла зрабіць ратацыю на апошняй мяжы «Хімвалакна».
У другім перыядзе магілёўцам атрымалася падняць тэмп гульні. У выніку хакеістам «Гомеля» даводзілася фаліць, але ўсе спробы рэалізацыі лішняга з’язджалі на нішто. Сыходзячы на другі перапынак, каманда Сяргея Ўсанава, мела на двух гульцоў больш і гэта ўсяляла надзею на змену канчатковага выніку. Так і адбылося…
Ужо на старце трэцяй дваццаціхвілінцы, Юры Ільін у другі раз уразіў вароты Карпікава і зноў пасля прастрэла Дзмітрыя Хамякова. Аднак рахунак роўным трымаўся нядоўга. Пасля цэлай серыі рыкашэтаў Дзмітрый Рудак закідвае апошнюю шайбу ў матчы. Вынік – 2-3 і няпростая перамога “Гомеля”.
ХІМВАЛАКНО-МАГІЛЁЎ – ГОМЕЛЬ 2:3 (1:2, 0:0, 1:1)
05.09.2009@18:30. Магілёўскі палац спорту, 1100 гледачоў.
СУДДЗІ: Васіль Быкоўскі, Андрэй Кузьмінскі, Сяргей Бялоў.
СКЛАДЫ:
ХІМВАЛАКНО: Грышукевіч, Котаў; Р. М. Сальнікаў – Цвяткоў, Сахараў – Рамаданаўскі – Царэгародцаў; Гарбачоў – Хамякоў, Блох – Ільін – Кісялёў; Касцюхін – Летаў, Баразенка (к) – Куцэвіч – Р. Магдзееў; Тамілін-Лабкоў-Маршчанок Галоўны трэнер: Сяргей Усанаў.
ГОМЕЛЬ: Карпікаў; Копаць – Філічкін, Есаулаў – Пчэлякоў (к) – Жэлубоўскіс; Якушын – І. Усенка, Мусіенка – А. Усенка – А. Коласаў; Хараманда – Масленікаў, Рудак – Жыдкіх – Клімін; Хозаў, Ц. Філін – Сусло – Качан. Галоўны трэнер: Аляксандр Андрыеўскі.
ГАЛЫ: 05:37 1-0 Ільін (Хамякоў, Гарбачоў); 07:53 1-1 Жыдкіх (Масленікаў); 10:42 1-2 Жыдкіх (Пчэлякоў, Копаць – больш.); 40:15 2-2 Ільін (Кісялёў, Блох – больш.); 44:40 2-3 Рудак (Філічкін, Жыдкіх).
БРАМНІКІ: Грышукевіч (00:00-10:42 – 60.00%), Котаў (10.42-60.00 – 94.44%) – Карпікаў (00:00-60:00 – 92.60%).
КІДКІ: 27-23 (9-7, 13-2, 5-14).
ШТРАФЫ: 12-26 (4-8, 2-16, 6-2).
ХІМВАЛАКНО: Хамякоў, Летаў, Рамаданаўскі, Маршчанок, Царэгародцаў, Блох
ГОМЕЛЬ: Коласаў – 4; Ц. Філін, Пчэлякоў, Рудак, Хозаў, Есаулаў, Філічкін, Хараманда, І. Усенка, Мусіенка.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Юрый ІЛЬІН (Хімвалакно) – Аляксандр ЖЫДКІХ, Дзмітрый КАРПІКАЎ (Гомель)
Аляксандр АНДРЫЕЎСКІ (галоўны трэнер ХК «Гомель»):
Каментар будзе вельмі кароткі. Велізарнае дзякуй усім гульцам за выяўленую волю і сілу характару. Гуляючы гэтулькі ў меншасці, выйграць у «Магілёве» – гэта маленькая перамога! Я ўжо дзецям сказаў у распранальні ўсё тое што толькі што паўтарыў тут. Больш проста няма слоў.
Сяргей УСАНАЎ (галоўны трэнер «Хімвалакно-Магілёў»):
Маючы гульнявая перавага, бясспрэчнае, прайгралі гульню. Забыцца яе трэба як страшны сон. Адразу ж!.. Падвяла рэалізацыя большасці. Не знайшлося цвярозай галавы, якая гатовая была ўзяць на сябе гульню, вырашыць момант. Стварылі кучу момантаў, але рэалізацыя слабая была. І, як той казаў, не забіваеш ты – забіваюць табе! Да дзяцей прэтэнзій няма, шайба сёння не ішла ў вароты…
Міхаіл МІЛІШКЕВІЧ













