Бясплатны хостынг

Саламонаў забівае за “Манрэаль”

Апублікавана hockeyby.org on Вер 4th, 2009 у рубрыцы ЛЕГІЁН. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Яўген Саламонаў

Яўген Саламонаў

Сёння ноччу адбыўся таварыскі матч каманд галоўнай юніёрскай лігі Квэбека (QMJHL) “Манрэаль Джуніёрс”, за які гуляе Яўген Саламонаў, і “Валь-д’Ор Фарорс”. Матч скончыўся з лікам 4-3 (1-1, 0-1, 3-1) на карысць “Манрэаля”.

Выхаванец гомельскай хакейнай школы Яўген Саламонаў зрабіў два кідкі па варотах, з якіх адзін стаў галявым. Гол на 19-й хвіліне матчу, закінуты ім у большасці, стаў першым на рахунку “Манрэаля”. Акрамя таго Саламонаў вызначыўся 2 хвілінамі штрафнога часу, якія Яўген зарабіў за дзве хвіліны да свайго гала.

Сёння “Манрэаль Джуніёрс” правядзе на сваёй арэне яшчэ адзін таварыскі матч. На гэты раз іхным сапернікам стане “Бэй-Камю Дракар”. Пачатак матчу а 02:35 па беларускім часе.

Першы афіцыйны матч рэгулярнага чэмпіянату QMJHL каманда Саламонава згуляе 11 верасня ў гасцях супраць “Шоўніган Катарактс”.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!