Бясплатны хостынг

АЧРБ: Хімвалакно – Сокал (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Вер 4th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

DSC02963Сёння ў Магілёве прайшоў стартавы матч 18-го АЧРБ па хакеі з шайбай. Мясцовае “Хімвалакно” прымала гасцей з Кіева.
Гледачы загадзя ўжо разумелі, што матч адкрыцця абавязкова трэба наведаць: па-першае, “Сокал” вярнуўся ў беларускі чэмпіянат пасля двухгадовага перапынку, а па-другое, актыўная частка заўзятараў магілёўскай каманды прыгатавала сюрпрыз для сваёй каманды. Ужо на перадпачатку матчу можна было назіраць, як да лядовага палаца Магілёва падцягваліся купкі заўзятараў у белым. Так мясцовая тарсіда вырашыла прывітаць сваю каманду на старце новага сезону. Але пра гэта далей…

Першы перыяд, як ні дзіўна, быў за гаспадарамі. Яны цалкам перагулялі сваіх візаві з Кіева 3-0. Ужо на старце трэцяй хвіліны, маючы колькасную перавагу, магілёўцы размачылі лік. Яўген Летаў, прыняўшы пас ад Рамана Магдзеева, вырашыў пратэсціраваць Канстанціна Сімчука. Апошні адбіў шайбу перад сабой… Першым на дабіванне паспявае Аляксандр Баразенка. ГООООЛ! Літаральна праз дзесяць хвілін магілёўцам, пры колькаснай перавазе, удалося развіць поспех. Ільін увайшоў у зону і, добрым фінтом прыбраўшы шайбу пад сябе, вырваўся на аператыўныя абшар. Але патрапіць у створ варот Сімчука не давялося. Ізноў жа з дабівання лік павялічыў Раман Блох – 2-0! І гэта быў не канец. Ізноў жа ў большасці магілёўцы замацаваліся ў зоне кіяўлян і Блох зрабіў файную перадачу ад сіняй ліній на Сяргея Кісялёва, які дзяжурыў у дальняй штангі. Ніякіх шанцаў для Сімчука!.. Пасля гэтага Аляксандр Сеўканд бярэ тайм-аўт…

Другі перыяд прайшоў цалкам пад дыктоўку “Сокала”. Кіяўляне ўсёткі здолелі размачыць Леаніда Грышукевіча, што гэтым вечарам тварыў сапраўдныя цуды. Сталася гэта на зыходзе восьмай хвіліны перыяду. Сяргей Варламаў, прастрэльваючы ў бок варот знайшоў клюшку Пастуха. Грышукевіч зрабіць нічога ня змог і шайба прайшла пад шчытком. Але магілёўцы ўсёткі злавілі кіяўлян на контратацы. Юры  Ільін са сваёй зоны робіць перадачу на узяўшага разбег Блоха, якому, закрываючы шайбу корпусам, удалося сысці ад абаронцы і прастрэліць нізам у далёкі ад брамніка кут – 4-1!

Трэці перыяд праходзіў у больш спакойным тэмпе. Кіяўляне спрабавалі скараціць адставанне ў ліку, але ўсе іх спробы завяршаліся беспаспяхова. У выніку – першая перамога магілёўцаў, якіх ужо ў наступным 5-га верасня чакае няпросты хатні матч з “Гомелем”.

Аляксандр СЕЎКАНД (галоўны трэнер ХК “Сокал”):
Па-першае, я папярэджваў хлопцаў, што супраць нашай каманды ўсё без выключэння будуць гуляць з падвоенай энергіяй. Таму што ўсё разумеюць, што і гуляюць супраць лепшых гульцоў усёй Украіны. Але шмат хто зараз далёкі ад сваёй формы, хоць і прозвішчы гучныя! Але самае галоўнае – настрой у гаспадароў, якія заслужана перамаглі! Ёсць і мая віна, не знайшоў тых слоў, якія мусілі мабілізаваць каманду, а далей было ўжо позна. Такую перавагу адыграць складана…

Сяргей УСАНАЎ (галоўны трэнер ХК “Хімвалакно”):
“Сокал” – вельмі сур’ёзны сапернік і каманда наладжвалася на гэту гульню. Так трэба на любога саперніка наладжвацца. Ну і па самой гульні… Першы перыяд быў цалкам за намі, а ў другім перыядзе госці перахапілі ініцыятыву. Напрыканцы другога перыяду забілі вельмі патрэбны гол. І ўжо ведучы 4-1 разумелі, што перамогу не аддамо. Усе адпрацавалі на выдатна! І, вядома ж, нашы заўзятары, вялікі дзякуй ім за падтрымку! Будзем і далей радаваць іх.

- Патлумачце адсутнасць Самахвалава…
А што Самахвалаў? Пакуль народ гуляе, забівае… Замест каго я яго пастаўлю? На дадзены момант гуляе мацнейшы!

ХИМВАЛАКНО-МАГИЛЁЎ – СОКАЛ (Кіеў) 4:1 (3:0, 1:1, 0:0)
03.09.2009@18:30. Лядовы палац “Магілёў”, Магілёў (Беларусь), 2000 гледачоў.
СУДДЗІ: Андрэй Васько, Аляксандр Мацкевіч, Пётр Амосаў.
СКЛАДЫ:
ХИМВАЛАКНО: Грышукевіч; Р. М. Сальнікаў – Цвяткоў; Сахараў – Рамаданаўскі – Царэгародцаў; Гарбачоў – Хамякоў, Блох – Ільін – Кісялёў; Касцюхін – Летаў, Баразенка (к) – Кцэвіч – Р. Магдзееў; Тамілін. Галоўны трэнер: Сяргей Усанаў.
СОКАЛ: Сімчук; А. Благі – Пабеданосцаў, Варламаў – Малоў – Р. І. Сальнікаў; Кліменцьеў – Ісаенка, Цыруль – Гнідэнка – Пастух; Наварэнка – Срубко, Літвіненка – Алецкі – Дзячэнка; Алексюк. Галоўны трэнер: Аляксандр Сеўканд.
ШАЙБЫ: 02:09 1-0 Баразенка (Летаў, Р. Магдзееў – больш.); 13:26 2-0 Блох (Ільін, Гарбачоў); 15:24 3-0 Кісялёў (Блох, Гарбачоў – больш.); 28:57 3-1 Пастух (Варламаў, Кліменцьеў); 38:47 4-1 Блох (Ільін).
БРАМНІКІ: Грышукевіч (00:00-60:00 – 96.43%) – Сімчук (00:00-60:00 – 81.82%).
КІДКІ: 22-28 (7-3, 9-14, 6-11).
ШТРАФЫ: 12-26 (4-4, 4-14, 4-8).
ХИМВАЛАКНО: Ільін, Баразенка, Сахараў, Блох, Гарбачоў, Р. Н. Сальнікаў.
СОКАЛ: Цыруль – 12; Кліменцьеў, Гнідэнка, Пастух, Наварэнка, Алексюк, Дзячэнка.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Раман БЛОХ, Юры ІЛЬІН (Хімвалакно) – Раман САЛЬНІКАЎ (Сокал).

Міхаіл МІЛІШКЕВІЧ
ФОТА:Яўген БАГАМОЛАЎ

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

1 водгук на “АЧРБ: Хімвалакно – Сокал (рэпартаж з матчу)”

  1. MILAN says:

    А нас было не 2000, а 2900 минимум.

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!