
Зборная Расіі - чэмпіён свету
Прэм’ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін уручыў дзяржаўныя ўзнагароды гульцам і трэнерам зборнай Расіі па хакеі, якая другі год запар стала чэмпіёнам свету, паведамляе “РИА Новости”.
Ордэн “За заслугі перад Айчынай” чацвёртай ступені старшыня ўрада ўручыў галоўнаму трэнеру зборнай Вячаславу Быкаву, ордэн Пашаны – трэнеру зборнай Ігару Захаркіну. Медалі ордэна “За заслугі перад Айчынай” другой ступені атрымалі, у прыватнасці, капітан зборнай Аляксей Марозаў, нападнікі Даніс Зарыпаў, Сяргей Зіноўеў, Ілля Кавальчук, Аляксандр Радулаў, абаронца Дзмітрый Калінін і брамнік Аляксандр Яроменка.
“Два гады запар наша зборная па хакеі з’яўляецца самай моцнай на планеце. Яны [хакеісты зборнай - прым. рэд.] не толькі пацвердзілі свой высокі тытул, але і падарылі мільёнам заўзятараў ні з чым не параўнальнае пачуццё гонару за сваю краіну“, – сказаў прэм’ер пасля адкрытай трэніроўкі зборнай у лёдавым палацы на Хадынцы. – “Хакей у Расіі набірае абароты, і сведчанне гэтаму – вашы перамогі. Усе аматары спорту і аматары хакея чакаюць ад вас перамогі і на Алімпіядзе“, – дадаў Уладзімір Пуцін.
ФОТА: Reuters













