У рамках падрыхтоўкі да сезону, жлобінскі “Металург” наведаўся ў Польшчу, дзе правёў два таварыскіх матча з мясцовым “Сточневецем”, паведамляе афіцыйны сайт жлобінскай каманды.
У першым матчы, які адбыўся 28 жніўня, мацней апынуліся нашы землякі. Дзякуючы галявым кідкам Мікіты Восіпава, Вадзіма Навіцкага і Віктара Блінова, жлабінчане вырвалі перамогу з рахункам 2:3. Лепшым у складзе “Металурга” апынуўся Мікіта Восіпаў, на рахунку якога 2 (1+1) ачка.
Сёння адбылася другая сустрэча гэтых каманд. З рахункам 3:1 перамогу атрымалі польскія хакеісты. Адзіную шайбу “Металурга” запісаў на свой рахунак форвард госцяў Аляксей Ложкін.
Нагадаем, што першы матч у чэмпіянаце “ваўкі” правядуць 3 верасня, калі наведаюцца ў госці да гродненскага “Нёмана”.













