Бясплатны хостынг

Зборная Беларусі перамагла на турніры памяці Сяргея Жолтака

Апублікавана hockeyby.org on Жні 30th, 2009 у рубрыцы ЗБОРНЫЯ, ТОП-НАВІНА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Моладзевая зборная БеларусіМоладзевая зборная Беларусі ў трэці раз стала пераможцам турніру памяці Сяргея Жолтака, які на працягу пяці гадоў штогод праходзіць у Рызе.

У першым матчы турніру нашы землякі сустракаліся з камандай “Дынама-Юніёрс”, якая ёсць фарм-клубам латвійскага прадстаўніка ў КХЛ – рыжскага “Дынама”. Узмацніўшыся перад турнірам хакеістамі з галоўнай каманды, “Дынама-Юніёрс” атрымала перамогу з рахункам 4:1. Адзіная шайба нашай зборнай на рахунку Вячаслава Макрыцкага.

У другім матчы нашым хлопцам супрацьстаяла зборная Даніі. Гэтым разам Фартуна была да нас больш добразычлівая. Дзякуючы шайбам Вячаслава Макрыцкага і Аляксандра Качана, наша зборная змагла атрымаць перамогу. Рахунак матчу – 2:0.

У вырашальным матчы турніру беларусы сустракаліся з гаспадарамі – зборнай Латвіі. Валодаючы ініцыятывай на працягу ўсёй гульні, беларусы здабылі перамогу з рахункам 3:1. Аўтарамі галявых кідкоў сталі Сяргей Маляўка, Аляксандр Сёмачкін і Аляксандр Абухоўскі.

Нападнік беларускай зборнай Мікіта Рэмезаў быў прызнаны арганізатарамі спаборніцтваў лепшым форвардам турніру.

Вынікі турніру падвёў галоўны трэнер беларускай “маладзёжкі” Васіль Спірыдонаў: “У большай ступені я задаволены не агульнай перамогай, а тым духам, байцоўскімі якасцямі, якія прадэманстравалі хакеісты. Наша каманда, на мой погляд, паказала даволі відовішчны хакей. У мяне няма прэтэнзій ні да аднаго з хакеістаў“, – сказаў настаўнік зборнай.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!