Бясплатны хостынг

“Шахцёр” у таварыскай сустрэчы разграміў “Гомель” (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 29th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

“Шахцёр” у таварыскай сустрэчы разграміў “Гомель” (рэпартаж з матчу)

Да апошняга хадзілі чуткі пра магчымасць таварыскай гульні “гарнякоў” са сваім старэйшым братам ХК “Дынама-Менск”, аднак штосьці не зраслося і напярэдадні дня горада Салігорска ў святочнай таварыскай гульні сышліся каманды “Шахцёр” і “Гомель”.

Трэба сказаць, што трэніроўка ў цэлым атрымалася не ў карысць госцяў, аднак у першым жа сваім асэнсаваным нападзе гамяльчане адкрываюць рахунак. Шайбу забіў Дзмітрый Рудак. Госці працягвалі атакаваць. Здавалася, што свята будзе прыпсаваным, аднак брамнік гарнякоў Міка Окса быў на вышыні і ў складаных сітуацыях дзейнічаў бездакорна. Час ішоў, гульня выраўнавалася, ну а апошняя пяціхвілінка засталася ўжо за “Шахцёрам”. Гарнякі вызначыліся двойчы: спачатку рэалізуючы большасць, шайбу закінуў Яраслаў Чупрыс, а ўжо ў роўных складах вывеў каманду наперад Яўген Кавыршын.

У другім перыядзе ішла роўная гульня. Маглі забіць і госці, але для якаснай гульні ім чагосьці бракавала. У адным з момантаў салігорцы засталіся ўтрох супраць пецярых гульцоў “Гомеля”, але большасць рэалізаваць не змаглі. Гаспадары ж, наадварот, праз некалькі хвілін у большасці адказалі шайбай Віктара Андрушчанкі. Пад канец перыяду хуткая і відовішчная контратака атрымалася ў гарнякоў. Мялешка аддаў на Чупрыса, той прамазаў з забойнай пазіцыі. Шайба ад борціка патрапіла на клюшку Задзялёнаву і той зноў вярнуў яе да Чупрыса. З другой спробы Яраслаў быў больш дакладным.

Трэці перыяд прайшоў ужо не ў такім напале, госці дагульвалі матч, памыляліся ў перадачах і правальваліся ў абароне. У выніку рахунак матчу дайшоў да буйнага 7-2.

Жадалася б адзначыць, што па першых двух перыядах гамяльчане глядзеліся цалкам нядрэнна, момантамі нават цвёрда, у цэлым арганізавана і ацэньваючы таварыскі характар сустрэчы выкажам здагадку, што ў чэмпіянаце гарнякам прыйдзецца нашмат цяжэй.

“Шахцёр” жа за яркі атакавалы і змястоўны хакей заслужыў авацыі нешматлікіх, але ўжо адданых заўзятараў.

ШАХЦЁР (Салігорск) – ГОМЕЛЬ 7:2 (2:1, 2:0, 3:1)
29.08.2009@14:00. Салігорскі лядовы палац, 300 гледачоў.
СУДДЗІ: Яраслаў Заўгародні, Максім Сідарэнка, Іван Дзядзюля, Дзмітрый Галяк.
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Окса; Шынкевіч, Шафарэнка, У. Міхайлаў, В. Андрушчанка, Дзямкоў, Мялешка, Задзялёнаў (к), Сырэй, Шведаў, Башко, Сушко, Кукушкін, Камбовіч, Дудзік, Антонаў, Кавыршын, Разанцаў, Антоненка, Чупрыс. Галоўны трэнер: Андрэй Гусаў.
ГОМЕЛЬ: Брыкун; І. Усенка – Якушын, Колосаў – А. Усенка – Мусіенка; Філічкін – Копаць, Бабкоў – Пчэлякоў (к) – Есаулаў; Масленікаў – Шагаў, Ц. Філін – Жыдкіх – Рудак; Хозаў, Я. Філін – Арджэванідзэ – Кашэвіч. Галоўны трэнер: Аляксандр Андрыеўскі.
ГАЛЫ: 01:13 0-1 Рудак (Я. Філін, Жыдкіх); 15:55 1-1 Чупрыс (Мялешка, Сырэй – больш.); 17:392-1 Кавыршын (Шафарэнка, Андрушчанка); 32:413-1 Андрушчанка (больш.); 33:134-1 Чупрыс (Задзялёнаў); 45:55 4-2 Арджэванідзэ (Копаць, Шагов); 48:21 5-2 Мялешка (Башко, Чупрыс – больш.); 51:26 6-2 Дудзік; 57:45 7-2 Дзямкоў (Антоненка).

Міхаіл ДАЙЛІД

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

4 водгукаў на ““Шахцёр” у таварыскай сустрэчы разграміў “Гомель” (рэпартаж з матчу)”

  1. Seth says:

    А я думал, что мы в первом туре с “Юностью” играем… См. первый абзац.

    …ў святочнай таварыскай гульні сышліся каманды “Шахцёр” і “Гомель”, якія таксама схвоснуцца паміж сабой у першым туры чэмпіянату Беларусі.

  2. mcdie says:

    Seth: 1й тур на арене ледового дворца г.Солигорска…)))

  3. hockeyby.org says:

    Міша, гэта ўжо занадта :) Выдаліў, каб вочы не мазоліла. :)

  4. 777 says:

    А почему Шахтера состав не по звеньям расписан?

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!