Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Фінал: “Юнацтва” – “Керамін” (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 20th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ТОП-НАВІНА, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Кубак Беларусі: Фінал: “Юнацтва” – “Керамін” (рэпартаж з матчу)

Сёння ў Салігорску сустракаліся дзве лепшыя каманды кубка Беларусі – сталічныя “Керамін” і “Юнацтва”.

Гульня пачалася з нападаў гульцоў “Кераміну”. Спачатку не выкарыстаўшы большасць, выгодны момант выпусціў Аляксей Пярмякоў, затым выйсце адзін у адзін не рэалізаваў Дзяніс Лобашэў.

Паступова “Юнацтва” перахапіла ініцыятыву, далёкія кідкі Якімовіча і Курыліна, а затым гол у большасці лепшага гульца матчу, дарэчы экс-керамінаўца, Аляксея Дзяніскіна. “Керамін” на апошніх хвілінах першага перыяду адгыркнуўся ў некалькіх нападах, але да ўзяцця варот гэтыя спробы не прывялі.

Другі перыяд пачаўся без яркіх нападаў. Рэдкія спробы дабрацца да варот Сяргея Шабанава (далёкім кідком вызначыўся ўсё той жа Пермякоў, а праз дзве хвіліны яго ж кідок ва ўпор) маглі бы зраўняць лік, аднак “Юнацтва” не стала раскідвацца момантамі. Дальні кідок Сяргея Шэлега, удала падстаўленая клюшка Аляксандра Мацярухіна і лік у матчы становіцца 2-0 на карысць “Юнацтва”. Далей увесь перыяд праходзіў пад акампанемент нападаў каманды Міхаіла Захарава.

На першай жа хвіліне трэцяга перыяду “Кераміну”, які быў вымушаны гуляць ў няпоўным складзе, не пашчасціла захаваць свае вароты ў недатыкальнасці. Шайба на рахунку Канстанціна Захарава. “Керамін” схамянуўся і індывідуальнымі высілкамі Аляксея Страхава, які кінуў у блізкі кут з сярэдняй дыстанцыі, скарачае рахунак.

“Юнацтва” аддало ініцыятыву і дзейнічала галоўным чынам ад абароны. “Керамін” жа ў некаторых момантах дзейнічаў зусім небяспечна, але да ўзяцця варот так і не дайшло. Апошнія секунды матчу прайшлі пад аглушальны свіст заўзятараў “Юнацтва”. Ведучы ў рахунку на працягу ўсяго матчу, “Юнацтва” атрымала перамогу і заслужана стала ўладальнікам Кубку Беларусі.

Застаецца дадаць, што хоць каманды і ўспрымаюць кубак як перадсезонны турнір, але ў вачах прайграўшых было шчырае расчараванне, а ў вачах пераможцаў – такая ж шчырая радасць.

КЕРАМІН-МЕНСК – ЮНАЦТВА-МЕНСК 1:3 (0:1, 0:1, 1:1)
19.08.2009@18:30. г. Салігорск, Спартова-відовішчны комплекс, 1300 гледачоў.
СУДДЗІ: Уладзімір Налівайка, Максім Сідарэнка, Дзмітрый Галяк, Іван Дзядзюля.
СКЛАДЫ:
КЕРАМІН: Цароў; Шыпіла – Плотнікаў, Страхаў (к) – Пермякоў – Ігошын; Глебаў – Чарнавок, Варашылаў – Баукін – Цярэшка; Шульга – Эберт, М. Міхайлаў – Сёмачкін – Лабашоў; Завалаў – Панамароў – Хафізаў. Галоўны трэнер – Сяргей Петухоў.
ЮНАЦТВА: Шабанаў; Лявонцьеў – Якімовіч, Курылін – Бараўкоў – К. Захараў; Баранаў – Дзяніскін, Мацярухін – Сянькевіч – А. Цімчанка; Карэў – Шэлег, Слыш (к) – Кітараў – А. Сцяпанаў; Клачкоў – Каролік – Раманенка. Галоўны трэнер – Міхаіл Захараў.
ШАЙБЫ: 07:36 0-1 Дзяніскін (Слыш, Сцяпанаў – больш.); 30:30 0-2 Мацярухін (Шэлег, А. Цімчанка); 40:46 0-3 К. Захараў (Лявонцьеў, Якімовіч – больш.); 41:31 1-3 Страхаў.
БРАМНІКІ: Цароў (00:00-60:00 – 85.71%) – Шабанаў (00:00-60:00 – 93.33%).
КІДКІ: 33-20 (4-6, 2-12, 9-3).
ШТРАФЫ: 10-10 (2-2, 4-2, 4-6).
КЕРАМІН:Цярэшка, Плотнікаў, Сёмачкін, Ігошын, Страхаў.
ЮНАЦТВА: Дзяніскін, А. Цімчанка, Бараўкоў, Шэлег, Слыш.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Аляксей СТРАХАЎ (Керамін) – Аляксандр МАЦЯРУХІН, Аляксей ДЗЯНІСКІН (Юнацтва).

Міхаіл ЗАХАРАЎ (галоўны трэнер ХК “Юнацтва-Менск”):
- Па сутнасці… Два перыяды наогул нядрэнна гулялі. Тры першых выдаленні нас трохі збілі, але перамога цалкам заканамерная. І ўсё ж такі гэты турнір разглядаю толькі як падрыхтоўку да доўгага і няпростага сезону.

 

Сяргей ПЕТУХОЎ (галоўны трэнер ХК “Керамін-Менск”):
- Хацеў бы павіншаваць хакейны клуб “Юнацтва”, гульцоў, трэнераў з добрым пачаткам сезону, з добрай перамогай. Для нас гульня была вельмі цяжкая. У нас ёсць хлопцы, якія не маюць досведу гульні ў матчах такога ўзроўню, таму прапусцілі шайбы ў стандартных простых сітуацыях. Прэтэнзій да сваіх гульцоў увогуле няма. Самааддача была, было жаданне змагацца, перамагаць… Тое што бракуе большасці гульцоў – гэта досведу і майстэрства.

Міхаіл ДАЙЛІД

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

1 водгук на “Кубак Беларусі: Фінал: “Юнацтва” – “Керамін” (рэпартаж з матчу)”

  1. карабас says:

    А “глупость” всёравно нетрадиционной ориентации)))

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!