Бясплатны хостынг

Артур Ірбэ прызначаны трэнерам брамнікаў клуба НХЛ “Вашынгтон Кэпіталз”

Апублікавана hockeyby.org on Жні 14th, 2009 у рубрыцы НХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Артур Ірбэ

Артур Ірбэ

Стала вядома пра прызначэнне Артура Ірбэ трэнерам брамнікаў клуба НХЛ “Вашынгтон Кэпіталс”. Былы галкіпер збонай Латвіі заменіць на гэтым пасту Дэйва Праёра, які ў мінулым сезоне прывёў у каманду вельмі перспектыўнага расійскага брамніка Сямёна Варламава, паведамляе Телеграф.lv. Прайор працаваў трэнерам брамнікаў “Вашынгтона” 12 апошніх гадоў і пакінуў гэту пасаду па сямейных прычынах. Адной з прычын па якіх кіраўніцтва клубу зрабіла прапанову Ірбэ – гэта веданне рускай мовы. На думку босаў “сталічнікаў” яно дапаможа ў далейшай працы з Варламавым.

Што да Ірбэ, то ён правёў у НХЛ 13 сезонаў у складзе такіх каманд, як “Сан-Хасэ”, “Далас”, “Ванкувер” і “Караліна”. У 2002 году Артур разам з “Каралінай” дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі. За зборную Латвіі Ірбэ згуляў 64 матча, выступаючы на 9 чэмпіянатах свету і дзвюх Алімпіядах. Акрамя таго, Артур двойчы прымаў удзел на чэмпіянатах свету у складзе зборнай СССР – у 1989 і 1990 гадах, а таксама быў сцяганосцам зборнай Латвіі на зімовых Алімпійскіх гульнях – 2006 у Турыне.

Кар’еру Ірбэ завяршыў у 2008 годзе і мінулы сезон правёў у якасці настаўніка брамнікаў рыжскага “Дынама”.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!