Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Гомель – Хімік-СКА (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 13th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Кубак Беларусі: Гомель – Хімік-СКА (рэпартаж з матчу)

Натхнёныя перамогай над лідарам II падгрупы – менскім “Керамінам”, гамяльчане сёння ў родных сценах прымалі наваполацкі “Хімік-СКА”. Ужо з першых хвілін падапечныя Аляксандра Андрыеўскага абрынулі шквал нападаў на вароты Пашэлюка. Але засмуціць таго сходу так і не здолелі. А вось навапалачане сваім шанцам скарысталіся. Апынуўшыся ў большасці, пасля выдалення Івана Усенкі, госці, высілкамі Рамана Гарбаконя выйшлі наперад – 0:1. Гаспадары пляцоўкі, хакеісты ХК “Гомель”, кінуліся адыгрывацца, але засмуціць галкіпера наваполацкай каманды ў першым перыядзе, ім так і не ўдалося.

Пачуўшы паведамленне суддзі-інфарматара пра тое, што ў паралельна праходзячым матчы ў Магілёве, мясцовыя “львы” прайграюць “Кераміну” з рахункам 0:2, гомельскія заўзятары не хавалі сваёй радасці, бо запахла ўжо фіналам. Разумеючы, што для выйсця ў фінал трэба забіваць, і забіваць шмат, гаспадары са старту другога перыяду панесліся ў напад і ўжо на 4 хвіліне Аляксей Шагаў павінен быў забіваць, але госцяў зноў выратаваў Дзмітрый Пашэлюк, які між іншым, быў прызнаны лепшым гульцом сваёй каманды па выніках матчу. Праз пару хвілін, арбітры пакінулі госцяў утрох супраць поўнай пяцёркі саперніка і за дзве секунды да заканчэння штрафнога часу гаспадары ўсё ж такі здолелі вызначыцца. Аляксандр Жыдкіх апынуўся ў патрэбны момант у патрэбным месцы і пасля перадачы Івана Усенкі, які ў адсутнасць Андрэя Пчэлякова, выконваў функцыі капітана, патрапіў у вароты госцяў. Такі расклад падзей не ўладкоўваў прыехаўшую каманду, якая адразу ж прынялася штурмаваць вароты Ігара Брыкуна. Але “кіпер” нацыянальнай зборнай быў на вышыні, выцягваючы нават тое, што адбіць, здавалася б, ужо немагчыма.

Пачатак трэцяга перыяду азнаменаваўся голам у вароты падапечных Сяргея Пушкова. Міхаіл Клімін, узяўшы сабе ў памагатыя борт за варотамі, адправіў шайбу прама на клюшку няўрымсліваму Івану Усенке, які не марудзячы перанакіраваў яе па цэнтры чужых варот, дзе Элвісу Жэлубоўскісу не склала ніякіх праблем патрапіць у вароты суперніка – 2:1.

Узяўшы шалёны тэмп гульні, гамяльчане, здавалася б ужо даб’юць стомленых госцяў, але тут сваё слова сказалі суддзі, заплюшчыўшы вочы на відавочныя парушэнні правіл з боку навапалачан, яны ўгледзелі парушэнне з боку Яраслава Масленікава і збілі наступальны парыў “рысяў”. Гэта выдаленне стала апошняй кропляй цярпення ў аднаго з заўзятараў гомельскай каманды, які ў парыве гневу шпурнуў на лёд запальніцу.

Але ж апошняе слова было за гаспадарамі. Дзмітрый Рудак і Аляксандр Жыдкіх раскачалі абарону госцяў і даставілі шайбу Ягору Філіну, удар якога з сярэдняй дыстанцыі апынуўся галявым.

ГОМЕЛЬ – ХІМІК-СКА (Наваполацк) 3:1 (0:1, 1:0, 2:0)
12.08.2009@18:30. Гомельскі лядовы палац, 2400 гледачоў.
СУДДЗІ: Ўладзімір Праскураў, Пётр Амосаў, Валерый Жук, Ігар Гапотчанка.
СКЛАДЫ:
ГОМЕЛЬ: Брыкун; І. Усенка (к) – Філічкін, Коласаў – А. Усенка – Мусіенка; Масленікаў – Хараманда, Я. Філін – Жыдкіх – Рудак; Хозаў – Магдзееў, Жэлубоўскіс – Клімін – Ц. Філін; Качан – Сусло – Бабкоў; Шагаў Галоўны трэнер: Аляксандр Андрыеўскі.
ХІМІК-СКА: Пашэлюк; Глінкін – Скрыпілёў, Крыкуненка – Прыгуноў – Камароў; Пераверзеў – Магераў, Жылін – Пільноў – Мароз; Клішын – Садовік, Гарбаконь – Маліноўскі – Карага; Цвяткоў – Ланавенка, Кірпячонак – Катаеў – Менцюк. Галоўны трэнер: Сяргей Пушкоў.
ГАЛЫ: 07:060-1 Гарбаконь (Карага, Цвяткоў); 27:03 1-1 Жыдкіх (І. Усенка); 42:32 2-1 Жэлубоўскіс (І. Усенка, Клімін); 57:11 3-1 Я. Філін (Жыдкіх, Рудак).
БРАМНІКІ: І. Брыкун (00:00-60:00 – 95,45%) – Пашэлюк (00:00-60:00 – 93:02%).
КІДКІ: 43-22 (13-4, 17-11, 13-7).
ШТРАФЫ: 14-16 (4-6, 8-6, 2-4).
ГОМЕЛЬ: Магдзееў – 6, І. Усенка, Клімін, Філічкін, Масленікаў.
ХІМІК-СКА: Пільноў, Мароз – па 4, Гарбаконь, Ланавенка, Скрыпалёў, Крыкуненка.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Іван УСЕНКА, Ігар БРЫКУН (Гомель) – Дзмітрый ПАШЭЛЮК (Хімік-СКА).

Сяргей Пушкоў (галоўны трэнер ХК “Хімік-СКА”):
Гульня атрымалася вельмі цікавая, хуткая, з вялікай колькасцю момантаў, як з нашага боку, так і з боку гаспадароў. Але фартуна трохі ў завяршальнай стадыі ад нас адвярнулася, тым больш паўплываў гэты крыўдны гол, калі шайба адскочыла ад борта. У прынцыпе, гульнёй сваёй каманды сёння я застаўся задаволены.

Аляксандр Андрыеўскі (галоўны трэнер ХК “Гомель”):
Момантаў, створаных у трэцім перыядзе, на дзве гульні хапіла б. Трэба забіваць!.. Трохі насцярожвае рэалізацыя галявых момантаў. З чым гэта звязана: ці-то гэта наступства фізічных нагрузак, якія атрымлівае каманда, ці-то адсутнасць канцэнтрацыі. З гэтым будзем разбірацца. А так, валодалі перавагай. Калі б закінулі – усё вырашылася б раней. Асаблівы дзякуй ізноў хачу сказаць заўзятарам, якія ў чарговы раз запоўнілі трыбуны лядовага палацу. Усё ж такі мы гуляем для іх і ім вялікі дзякуй за падтрымку.

Сяргей КУЛЫБА
ФОТА: Таццяна АДНАВОЧКА

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

2 водгукаў на “Кубак Беларусі: Гомель – Хімік-СКА (рэпартаж з матчу)”

  1. игорь says:

    Гомель нужно побеждать в последнем матче!!!

  2. hockeyby.org says:

    і спадзявацца на тое, што “Хімік” абыграе “Хімвалакно” :) ) я дакладна зразумеў думку? ;)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!