Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Хімвалакно – Керамін (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 13th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Кубак Беларусі: Хімвалакно – Керамін (рэпартаж з матчу)

Матч у Магілёве вырашаў шмат чаго для абедзвюх каманд. Магілёўцам неабходна было абгульваць каманду Сяргея Петухова, каб выходзіць у фінал Кубка датэрмінова (зыход у матчы з “Хімікам” ні на што б не ўплываў) ці прайграваць з розніцай у адну шайбу! Гэта і ўдалося падапечным Сяргея Усанова ў звыш драматычным матчы! Варта заўважыць, што да сённяшняга дня з шасці кубкавых супрацьстаянняў гэтых каманд “Хімвалакно” перамагала толькі аднойчы, у далёкім 2005 годзе, яшчэ адна сустрэча завяршылася ў нічыю.

Ужо з першых хвілін магілёўцы прыняліся ажыццяўляць задуманае, пасля выйгранага ўкідання ў зоне “Кераміну” Віталь Гарбачоў стрэліў ад сіняй, але Андрэй Цароў без асобай працы адбіў гэты кідок! На зыходзе трэцяй хвіліны Іван Сахараў знаходзячыся ў зоне саперніка, робіць перадачу на Андрэя Рамаданаўскага, які выкатваючыся з-за брамкі спрабуе ўразіць блізкі кут Царова, але ж беспаспяхова. Дарэчы, менчукам атрымалася зрабіць свой першы кідок усяго на сёмай хвіліне матчу. Пасля ўкідвання, шайба адлятае да Дзмітрыя Ігошына і той бесперашкодна наносіць кідок па варотах Леаніда Грышукевіча, шайба ў пастцы. Пасля ўкідвання ў сваёй зоне, шайба адскоквае да Івана Сахарава і ў таго без адмысловай працы атрымліваецца заехаць у зону саперніка і зрабіць кідок. Але ўжо ў які раз брамнік мінчукоў пазбаўляе сваю каманду ад немінучай шайбы, чаго нельга сказаць пра ягонага візаві! На чатырнаццатай хвіліне, маючы на аднаго гульца больш, “цмокі” змаглі замацавацца ў зоне і пасля некаторай перапасоўки, менчукі наносяць свой другі кідок, у выніку дзейсны. Глебаў ад сіняй патрапіў у вароты Грышукевіча – 0:1. А праз усяго тры хвіліны “цмокі” адрываюцца ў контратаку “два ў аднаго”. Але патрапіць у вароты адразу не атрымалася, Канстанцін Нікулін знаходзячыся злева ад варот Леаніда Грышукевіча спрабаваў патрапіць у “домік”, але брамнік адбіў шайбу тачнюсенька на клюшку Ірэка Хафізава, з другога дабівання той патрапіў у вароты – 0:2. З адчувальнай перавагай “Кераміна”, каманды сышлі на перапынак.

І не паспеў пачацца другі перыяд, як ужо на старце другой хвіліны “Керамін” наносіць свой чацвёрты кідок па варотах магілёўцаў і той таксама апынуўся дзейсным!!! Ігар Варашылаў ізноў жа ад сіняй патрапіў у вароты – 0:3. Адразу ж рушыла ўслед замена брамніка: замест Грышукевіча месца ў варотах заняў Аляксандр Котаў. І тут ужо пуцёўка ў фінал пачала паволі аддаляцца ад магілёўскай каманды. І ўсё гэта выдатна разумелі. Першым выпраўляць сітуацыю прыняўся навабранец каманды Дзмітрый Хамякоў. Маючы колькасную перавагу магілёўцам пашчасціла замацавацца ў зоне. Бажко адпасоўвае у цэнтр на Дзмітрыя, той ад сіняй патрапляе ў вароты Царова – 1:3.

Але і Котаву не давялося пакінуць сваю “рамку” ў недатыкальнасці. На 13-ой хвіліне Ігошын адпасаваў на Глебава, а той, знаходзячыся ў поўнай адзіноце, ізноў жа ад сіняй лініі, прастрэльвае нізам і другога брамніка гаспадароў. Шайба прайшла пад шчытком – 1:4. Але на зыходзе другога перыяду Сахараў усё ж такі пакараў “керамінаўцаў” за нядбайную гульню ў абароне – 2:4!

Трэці перыяд прыхільнікам магілёўскай лютвы прынёс дваякія ўражанні: хоць “Хімвалакну” і атрымалася закінуць трэцюю шайбу, якая забяспечвала далейшую барацьбу за Кубак, за дзве з паловай хвіліны да канца трэцяга перыяду, але і лазарэт каманды Сяргея Ўсанава папоўніўся на двух нападнікаў. У сутыкненні з Раманам Блохам, Арцём Бажко атрымаў пашкоджанне калена (папярэдне – тыдзень па-за гульнёй), але гэтак жа і супраць Андрэя Рамаданаўскага быў ужыты жорсткі сілавы прыём, пасля якога Андрэй сышоў з пляцоўкі трымаючыся за плячо.

Такім чынам “Керамін”, згуляўшы ўсе свае матчы, скончыў выступ у групавым раундзе Кубку, а “Хімвалакну” будзе наданы шанец пабіцца за пуцёўку ў фінал у суботу ў Наваполацку.

ХІМВАЛАКНО (Магілёў) – КЕРАМІН-МЕНСК 3:4 (0:2, 2:2, 1:0)
12.08.2009@18:30. Лядовы палац “Магiлеў”, 2100 гледачоў.
СУДДЗІ: Максім Сідарэнка, Аляксандр Запольскі, Андрэй Кузьмінскі, Васіль Каляда.
СКЛАДЫ:
ХІМВАЛАКНО: Грышукевіч, Котаў; Летаў – Касцюхін, Р. Магдзееў – Куцэвiч – Баразенка (к); Сальнiкаў – Цвяткоў, Царэгародцаў – Рамаданаўскi – Сахараў; Гарбачоў – Хамякоў, Блох – Iльiн – Бажко; Гаранiн – Раманаў, Лабкоў – Тамiлiн – Марашчонак; Галоўны трэнер: Сяргей Усанаў.
КЕРАМІН: Цароў; Плотнікаў – Шыпіла, Ігошын – Пермякоў – Страхаў (к); Чарнавок – Глебаў, Церашко – Баукін – Варашылаў; Эберт – Шульга, М. Міхайлаў – Сёмачкін – Лабашоў; Хафізаў – Нiкулiн – Завалаў. Галоўны трэнер: Сяргей Петухоў..
ГАЛЫ: 13:390-1 Глебаў (Варашылаў – больш.); 17:41 0-2 Хафізаў (Нiкулiн); 21:010-3 Варашылаў (Пермякоў, Ігошын); 28:18 1-3 Хамякоў (Бажко – больш.); 32:24 1-4 Глебаў (Ігошын – больш.); 37:50 2-4 Сахараў (Сальникаў); 57:53 3-4 Блох (Царэгародцаў – больш.).
БРАМНІКІ: Грышукевіч (00:00-21:01 – 25.00%), Котаў(21:01-60:00- 95,24%) – Цароў (00:00-60:00 – 95,83%).
КІДКІ: 24-21 (8-3, 8-9, 8-9).
ШТРАФЫ: 10-14 (2-4, 4-8, 4-2).
ХІМВАЛАКНО: Сахараў – 4; Царэгародцаў , Куцэвiч, Магдзееў.
КЕРАМІН: Шульга – 8; Страхаў, Пермякоў, Шыпіла.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Іван САХАРАЎ (Хiмвалакно) – Андрэй ГЛЕБАЎ, Андрэй ЦАРОЎ (Керамiн).

Сяргей ПЕТУХОЎ (галоўны трэнер ХК “Керамін-Менск”):
У нас склалася такая сітуацыя, калі перамога не цешыць. Прапушчаная на апошніх хвілінах шайба перакрэсліла шанцы на выйсце ў фінал для каманды і пры дыхтоўнай гульні (на папярэднім этапе, саступілі толькі “Гомелю”), на жаль тут не атрымалася. Хоць, гульня ўдала складалася, але шэраг памылак стварыў сітуацыю, калі розніцы ў шайбу не хапіла. І магілёўскія гульцы добра адпрацавалі ўвесь матч, вытрымалі. Я думаю, што і гледачам гульня спадабалася!

Сяргей УСАНАЎ (галоўны трэнер ХК “Хімвалакно”):
Гульня – працяг ранішняй трэніроўкі. На ранішняй трэніроўцы некаторыя гульцы пачуваліся прывольна, так і працягнулася ў гульні. Калі пачалі добра, было створана шмат момантаў, але ж паставіліся да іх несур’ёзна і брамнік гасцей добра згуляў. Ды і пасля першага гала абаронцы панесліся ў напад, што я спрэс забараняў! “Керамін” добра згуляў на контратаках. Малайчыны, што біліся, але ў выніку гэтага з’явіліся траўмы…
Такі рахунак нас задавальняе, але толькі калі мы выйграем у Наваполацку!

Міхаіл МІЛІШКЕВІЧ
ФОТА: Яўген БАГАМОЛАЎ

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

5 водгукаў на “Кубак Беларусі: Хімвалакно – Керамін (рэпартаж з матчу)”

  1. карабас says:

    Миша, если Брест с Гомелем до овера дотянет, то ХВ уже ничего не поможет)

  2. К.А. says:

    Очень настараживает время матчей в Новополоцке в 13.00, а в Бресте в 17.00

  3. hockeyby.org says:

    яно так і ёсць. быў афіцыйны перанос матчу ў Наваполацку

  4. К.А. says:

    Ну так это понятно… Настораживает то,что Гомель будет играть зная результат ХВ..

  5. hockeyby.org says:

    Наколькі мне вядома, гэта была ініцыятыва Наваполацка…

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!