Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Металург – Віцебск (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 13th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Кубак Беларусі: Металург – Віцебск (рэпартаж з матчу)

Матч між “Металургам” і “Віцебскам” не адрозніваўся адмысловай эмацыйнасцю і быў цалкам прадказальным.

За ўвесь перыяд гульцы зарабілі толькі 6 штрафных хвілін на абедзве каманды. Зыходзячы з гэтага, сама сабой вымалёўваецца карціна пачала матчу: марудліва і без натугі. Нават лікавая перавага не прынесла дадатных вынікаў ніводнай з каманд. І толькі на 19 хвіліне гледачы на трыбунах “прачнуліся” ад відовішчных дзеянняў абаронцы “Металурга” Агрыса Савіелса. Не гледзячы на спробы саперніка перахапіць шайбу, ён самастойна прайшоў усю пляцоўку ад варот Андрэя Буйко да варот Міхаіла Шыбанава, дзе і змог аднаасобна перагуляць апошняга.

Склалася ўражанне, што ад першай закінутай шайбы “прачнуліся” не толькі заўзятары, але і самі гульцы “Металурга”, што адбілася на больш актыўнай гульні “ваўкоў” з самага пачатку другога перыяду. На другой хвіліне станоўчы вынік жлабінчанам прынеслі суладныя дзеянні Аляксандра Коўшыка і Мікіта Восіпаў. Далей перыяд адзначыўся вострымі нападамі “Металурга”. Некалькі небяспечных момантаў стварыў Павел Волчак, але яны так і засталіся нерэалізаванымі. Гэтак жа быў шанец вызначыцца ў меншасці ў Генадзя Савілава, але ж не гэтым разам…

На першай жа хвіліне трэцяга перыяду “сталёвыя ваўкі” павялічылі парыў у рахунку да трох шайбаў. Аляксей Круцікаў злева пасаваў на Паўла Волчака, але шайба апынулася ў Аляксея Ложкіна, які дакладным кідком патрапіў у вароты саперніка. Віцебскія гульцы не збіраліся проста так здавацца і з падвоенай сілай спрабавалі распячатаць вароты Андрэя Буйко. Але спробы так і засталіся спробамі.

МЕТАЛУРГ (Жлобін) – ВІЦЕБСК 3:0 ( 1:0, 1:0, 1:0)
12.08.2009@18:30. Лядовы палац “Металург”, 1500 гледачоў.
СУДДЗІ: Андрэй Васько, Яўген Дзянісік, Аляксандр Мацкевіч, Мікалай Разумовіч.
СКЛАДЫ:
МЕТАЛУРГ: Буйко; Навіцкі – Крывамаз, Ложкін – Круцікаў (к) – П. Волчак; Дурноў – Валянцін, Каваленя – Восіпаў – Коўшык; І. Фёдараў – Савіелс, Елісеенка – Бліноў – Савілаў; Коршунаў, К. Брыкун. Галоўны трэнер: Яўген Лебядзеў.
ВІЦЕБСК: Шыбанаў; Парахонька – Караткевіч, Абакунчык – Гярлоўскі – Белы; Паланіцкі (к) – Арлоў, Каштанаў – Цурыкаў – Вінакураў; Кароткі – П. Толсцік-ст., Голубеў – Вострыкаў – Афанасьеў; Сцяпанаў – Сачко – Ерашоў; Карнейчук. Галоўны трэнер: Мікалай Казакоў.
ГАЛЫ: 18:08 1-0 Савіелс; 21:54 2-0 Восіпаў (Коўшык); 40:25 3-0 Ложкін (П. Волчак, Круцікаў).
БРАМНІКІ: Буйко (00:00-60:00 – 100.00%) – Шыбанаў (00:00-60:00 – 82.35%).
КІДКІ: 17:23 (6:7, 9:4, 2:12).
ШТРАФЫ: 10-8 (4-2, 2-2, 4-4).
МЕТАЛУРГ: Валянцін, П. Волчак, Навіцкі, Елісеенка, Ложкін.
ВІЦЕБСК: Кароткі, Арлоў, Караткевіч, Сцяпанаў.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Андрэй БУЙКО, Мікіта ВОСІПАЎ (Металург) – Сяргей ГОЛУБЕЎ (Віцебск).

Мікалай КАЗАКОЎ (галоўны трэнер ХК “Віцебск”):
- У першым і трэцім перыядах мелі некаторую гульнявую перавагу, але забіць не змаглі, а прапусцілі два галы. У другім перыядзе каманда саперніка перагуляла нас, пайшла “ў ціск”, цвёрда, на грані фала і наша каманда з гэтым не змагла нічога зрабіць. Пра гэта кажа і статыстыка кідкоў.

Яўген ЛЕБЯДЗЕЎ (галоўны трэнер ХК “Металург”):
- Хлопцы сёння гулялі разняволена. Адчувалася, што папярэдні матч з “Шахцёрам” дадаў нам станоўчых эмоцый. Думаю, што мы выйгралі з запасам, у нас было яшчэ 3-4 моманты. Гульнёй я задаволены, ну а вынікам тым больш. Наогул згулялі вельмі пісьменна ў абароне: кідкі былі, а дабіванне практычна адсутнічала. А ў тых момантах, калі кідкі былі дакладнымі, брамнік згуляў без памылак.

Аксана КАЗЛОВА
Вольга КАШПАРАВА

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!