Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Хімік-СКА – Брэст (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 13th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Кубак Беларусі: Хімік-СКА – Брэст (рэпартаж з матчу)

Вось і Наваполацк сустрэў новы хакейны сезон. У палацы спорту сустракаліся каманды “Хімік-СКА” і “ХК Брэст”.

Секундная стрэлка не прайшла і паловы круга, як Мікіта Камароў пакінуў сваіх партнёраў па камандзе ў меншасці. Аднак якой-небудзь выгады госці з гэтага не атрымалі, больш таго, не стварылі ніводнага небяспечнага моманту. Калі склады сталі роўнымі, каманды на працягу 30 секунд абмяняліся вострымі ўколамі, але галкіперы былі на вышыні.

Калі ў першым перыядзе каманды прыглядаліся адзін да аднаго, то ў другім прыйшоў час для рашучых дзеянняў. Атрымаўшы колькасную перавагу ў два гульца, хакеісты “Хіміка” паспелі за 8 секунд распячатаць Сяргея Рагоўскага. Максім Жылін завяршыў шматхадовую камбінацыю. Другі перыяд застаўся за “хімікамі”, якія, абараніўшы вароты ўтрох супраць поўнай пяцёркі саперніка, у другі раз узламалі абарону берасцейцаў. Андрэй Мароз з левага флангу аддаў выдатную перадачу Аляксею Пільнову, а ўжо той дакладным кідком ускалыхнуў сетку за спіной галкіпера.

“Хімік” і трэці перыяд пачынаў з выдалення – гэта ўжо можна назваць своеасаблівай традыцыяй. Калі ж склады зраўнаваліся, каманды пачалі абменьвацца нападамі. На два флангавых праходы гаспадароў, госці адказалі кідком Паўла Мікульчыка ад сіняй лініі. І нібы захапіўшыся атакуючымі дзеяннямі, “хімікі-армейцы” празявалі Кірыла Пяткевіча, які ад сіняй лініі ўцёк на рандэву з Яўгенам Філіпчыкам. На пляцоўцы стала гарачэй. Перавага гаспадароў ужо была мінімальнай. Госці паверылі ў магчымасць зраўняць лічбы на табло. Але ўсё-жа небяспечней атакавалі хакеісты “Хіміка-СКА”. Мікіта Камароў мог патрапіць у пустыя вароты, аднак самааддана згуляў абаронца госцяў.

ХІМІК-СКА (Наваполацк) – БРЭСТ 2:1 (0:0, 2:0, 0:1)
10.08.2009@18:30. г. Наваполацк, Палац спорту і культуры, 1100 гледачоў.
СУДДЗІ: Андрэй Васько, Яўген Дзянісік, Дзмітрый Шабуневіч, В. Лабкоў.
СКЛАДЫ:
ХІМІК-СКА: Філіпчык; Пераверзеў – Магераў, Жылін – Пільноў – Мароз; Скрыпелёў – Глінкін, Камароў – Прыгуноў (к) – Крыкуненка; Яскевіч – Клішын, Карага – Аўдосьеў – Р. Гарбаконь; Жолудзеў – Цвяткоў, Шэрамецьеў – Маліноўскі – Менцюк. Галоўны трэнер: Сяргей Пушкоў.
БРЭСТ: Рагоўскі; П. Мікульчык – Світа, Калюбакін – Двурэчэнскі (к) – Пяткевіч; Казачэк – М. Гаўрыленак, Гарбуноў – Буцэнка – Радзецкі; Паноў – А. Гаўрылёнак, Рашчынскі – А. Фёдараў – Жылінскі; П. Тоўсцік-мал. – Барышэў, Булгакаў – Кліменкоў – Карагода. Галоўны трэнер:
Аляксандр Гаўрылёнак
.
ГАЛЫ: 27:08 1-0 Жылін (Мароз, Пераверзеў – больш.); 32:25 2-0 Пільноў (Мароз, Жылін); 49:40 2-1 Пяткевіч (Двурэчанскі, Світа).
БРАМНІКІ: Філіпчык (00:00-60:00 – 95.24%) – Рагоўскі (00:00-59:40 – 89.47%).
КІДКІ: 19-21 (7-8, 5-6, 7-7).
ШТРАФЫ: 18-18 (4-2, 10-16, 4-0).
ХІМІК-СКА: Камароў, Клішын, Пільноў, Прыгуноў, Глінкін, Карага, Крыкуненка, Пераверзеў.
БРЭСТ: Барышаў – 12, Гарбуноў – 4, М. Гаўрылёнак.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Яўген ФІЛІПЧЫК, Андрэй МАРОЗ (Хімік-СКА) – Кірыл ПЯТКЕВІЧ (Брэст).

Аляксандр БРЭЖНЕЎ

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!