Гэты матч, павінен быў даць адказ на пытанне: ці сапраўды “Керамін” набраў прыстойную форму і сур’езна прэтэндуе на тое, каб патрапіць ў фінал Кубка? Ці-то “Гомель” зможа рэабілітавацца пасля няўдалай хатняй сустрэчы з “Хімвалакно” і тым самым працягнуць барацьбу за тое ж самае? Але аб усім па парадку.
Першы перыяд прайшоў у цвёрдай, сілавой барацьбе. Каманды быццам бы вырашалі такім чынам лакальныя задачы па захопе гульнявой і тэрытарыяльнай перавагі, што не магло не адбіцца на якасці усяго матчу. Першае выдаленне было зафіксавана ўжо на 17 секундзе сустрэчы. У бокс для штрафнікоў праехаў Уладзіслаў Шыпіла. Аднак гамяльчане не змаглі належным чынам распарадзіцца гульнявой перавагай – апошняя апора абароны «цмокаў» Аляксей Абрамаў, які змяніў траўміраванага ў папярэднім матчы Андрэя Царова, быў надзейны. І пасля небяспечныя моманты ў першым перыядзе ўзнікалі поруч варот каманд–суперніц толькі пры гульні ў няроўных складах.
Другі адрэзак матчу прайшоў куды больш весялей і разнастайней: следствам чаго сталі забітыя галы. На другой хвіліне перыяду, госці, атрымаўшы колькасную перавагу вывелі на вырашальны кідок Ягора Філіна – Абрамаў на змог нічога проціпаставіць. Праз дзесятак хвілін падобны момант, і зноў у няроўных складах, адбыўся ў варот “Гомеля”, і гэтым разам брамнік гасцей Дзмітрый Карпікаў быў няздольны штосьці змяніць. 1-1 пры гэтых лічбах на табло каманды адправіліся ў распранальню.
Трэці перыяд стаў апафеозам бескампраміснай гульні абедзвюх каманд. На восьмай хвіліне ў варот мінчукоў утварылася “куча–мала”, ужо другая ў гэтым матчы, а яшчэ праз тры хвіліны за грубую гульню быў пакараны Андрэй Пчэлякоў, які ў дадатак за нястрыманыя эмоцыі і пад цюгаканне трыбун быў пакараны выдаленнем да канца гульні.
І ўсё ж такі авертайма не адбылося. За пяць хвілін да сірэны Дзмітрый Рудак забіў няхай не лагічную, але пераможную шайбу, тым самым спыніўшы пераможнае шэсце менскіх “цмокаў”.
Зараз безумоўным фаварытам групы выглядае “Хімвалакно”, хоць ні “Керамін”, ні “Гомель”, ні нават “Хімік–СКА” шанцаў на тое, каб патрапіць ў фінал не страцілі.
КЕРАМІН – ГОМЕЛЬ 1:2 (0:0, 1:1, 0:1)
10.08.2009@18:30. Мінскі лядовы палац, 650 гледачоў.
СУДДЗІ: Уладзімір Налівайка, Васіль Быкоўскі, Уладзімір Руф, Валерый Гацуля.
СКЛАДЫ:
КЕРАМІН: Абрамаў; Шыпіла – Плотнікаў, Страхаў (к) – Пермякоў – Ігошын; Глебаў – Чарнавок, Варашылаў – Панамароў – Караульшчук; Еронаў – Эберт, Лабашоў – Сёмачкін – Міхайлаў; Цярэшка – Завалаў – Баукін; Яроха. Галоўны трэнер: Сяргей Петухоў.
ГОМЕЛЬ: Карпікаў; Якушын – Усенка І., Мусіенка – Усенка А. – Коласаў, Хараманда – Масленікаў, Рудак – Жыдкіх – Я. Філін, Копаць – Філічкін, Полюдаў – Пчэлякоў (к) – Жэлубоўскіс, Качан – Сусло – Ц. Філін; Шагаў. Галоўны трэнер: Аляксандр Андрыеўскі.
ГАЛЫ: 21:06 0-1 Я. Філін (Жыдкіх, Рудак – больш.); 30:59 1-1 Эберт (Ігошын, Пермякоў – больш.); 54:51 1-2 Рудак (Якушын, Жыдкіх – больш.).
КІДКІ: 31-33 (11-8, 11-10, 9-15).
ШТРАФ: 32-64 (4-4,18-20,10-40).
КЕРАМІН: Глебаў, Эберт, Чарнавок, Караульшчук, Еронаў, Сёмачкін, Страхаў; Панамароў, Шыпіла – 4; Пермякоў – 10.
ГОМЕЛЬ: І. Усенка, Полюдаў, Копаць, Рудак; Масленікаў, Шагаў – 4, Якушын – 10, Пчэлякоў – 38.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Валянцін ЭБЕРТ (Керамін) – Дзмітрый КАРПІКАЎ, Ягор ФІЛІН (Гомель).
Аляксандр АНДРЫЕЎСКІ (галоўны трэнер ХК “Гомель”):
Ідзе планавая падрыхтоўка да сезону. Цешыць тое, што пры такой напружанай працы, каманда знаходзіць у сабе сілы дадаць у трэцім перыядзе ў другой гульні запар. Паўтаруся яшчэ раз: мэты выйграць Кубак у нас няма. Аднак наша мэта – перамагаць у кожным матчы.
Сяргей ПЕТУХОЎ (галоўны трэнер ХК “Керамін-Менск”):
Гульня атрымалася напружанай. У дзеяннях абедзвюх каманд было шмат браку. Вынікам не здаволены – нам ёсць над чым працаваць. Перад камандай не было задачы выйграць кубак. У час, што застаўся да чэмпіянату, працягнем займацца камплектаваннем каманды. Што да Царова, яго з’яўленне на пляцоўцы, магчыма адбудзецца ўжо ў Магілёве.
Дзмітрый БЯЛОЎ
ФОТА: Андрэй ШЧЭРБОВІЧ

















Так кто выйграл, Гомель? А у вас почему-то Керамин, может исправите?
Дзякуй!
Трапляюцца на жаль вось такія недарэчнасці.