Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Шахцёр – Нёман (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 8th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Кубак Беларусі: Шахцёр – Нёман (рэпартаж з матчу)

Сёння ў Спартова-відовішчным комплексе Салігорска адбыўся матч Кубка Беларусі па хакеі. Сустракаліся хакейны клуб “Шахцёр” і хакейны клуб “Нёман”. Варта адзначыць што гэта была першая хатняя гульня гарнякоў.

Першыя хвіліны салігорцы правялі больш актыўна і літаральна першы ж шквал нападаў стаў галявым. Гаспадары пісьменна рэалізавалі перавагу ў двух гульцоў. Яўген Кавыршын аддаў перадачу Андрэю Антонаву, а той на клюшку Віталію Люткевичу. Люткевич жа сходу адправіў шайбу ў сетку варот. Перыяд праходзіў з велізарнай перавагай гаспадароў. Госці пераважна дзейнічалі на контратаках. Пасля некалькіх няўдалых кідкоў і штангі да канца перыяду ціск прынес свае плады. Віктар Андрушчанка дамагаецца свайго. Галявая перадача на рахунку Алега Шафарэнкі і Сяргея Дразда.

Другі перыяд пачаўся гэтак жа як і папярэдні, аднак гаспадарам усё ніяк не шанцавала. А вось “Нёман” праводзіць нечаканы напад і забівае. Мабыць госці прыстасаваліся да гульні салігорцаў? Госці і далей гуляюць актыўна і літаральна праз пяць хвілін параўноўваюць лік матчу. Вызначыўся Аляксандр Любімаў. У канцы перыяду малым штрафам пакаралі гульца “Шахцёра” Арцёма Дзямкова і двух гульцоў “Нёмана” Аляксандра Любімава і Аляксандра Бобкіна. Удалы перыяд для гасцей.

У трэцім перыядзе гульцы “Шахцёра” рэалізоўваюць колькасную перавагу 3-2. Трыбуны узрадаваліся! Перыяд атрымаўся найболей захапляльным. “Гарнякі” павялічылі тэмп гульні. Таксама варта адзначыць выдатную гульню фінскага брамніка Міку Оксу, які некалькі разоў выратаваў каманду ў вельмі складаных момантах. Яшчэ адзін хуткі напад гарнякоў завяршылася ўзяццем варот. Георгій Разанцаў патрапіў у блізкі верхні кут.

Напруга ў матчы ўзрастала з кожнай хвілінай. На нервах не падзялілі штосьці паміж сабой Разанцаў і Любімаў. Бойка і суддзі некалькі хвілін разнімаюць гульцоў. Трыбуны ўстаюць і шалеюць. Пасля некаторых нарад абодва гульца атрымліваюць пяціхвілінны штраф і дадаткова выдаляюцца да канца гульні. Апошнія хвіліны матчу “Нёман” зрабіў некалькі добрых нападаў, але Міка Окса быў на вышыні.

Выніковы рахунак 4-2 цалкам заканамерны. “Шахцёр” прадэманстраваў вельмі якасную гульню і заслужана перамог. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер каманды Андрэй Гусаў выказаў меркаванне, што пасля сённяшняй гульні колькасць заўзятараў на матчах павінна ўзрасці. Галоўны ж трэнер “Нёмана” Дзмітрый Краўчанка адной з чыннікаў паразы стаў лепшы па яго меркаванні склад каманды суперніка.

Не абыйшлося на першым матчы і без накладак. Падчас матчу не былі вызначаны лепшыя гульцы і трэнерам ужо на прэс-канферэнцыі было зададзена пытанне: “Назавіце двух лепшых гульцоў сваёй каманды“. Краўчанка ацаніў што ўсе гульцы каманды згулялі нядрэнна і не вылучыў ніводнага з гульцоў. А Андрэй Гусаў вылучыў Мику Оксу, заўважу што ён ужо другі раз адзін з лепшых гульцоў у складзе гарнякоў.

ШАХЦЁР (Салігорск) – НЁМАН (Гродна) 4:2 (2:0, 0:2, 2:0)
07.08.2009@18:30. г. Салігорск, Спартова-відовішчны комплекс, 1000 гледачоў.
СУДДЗІ: Валерый Жаглоў, Віктар Пляц, Валерый Жук, Іван Гапотчанка.
СКЛАДЫ:
ШАХЦЁР: Окса; Люткевіч – Антонаў, Андрушчанка – Шафарэнка – Кавыршын; Сушко -
Шынкевіч, Дудзік – Задзялёнаў (к) – Кукушкін; Шведаў – Нагачоў, Дзямкоў – Дрозд – Камбовіч;
Сырэй – Яфіменка, Каркоцкі – Разанцаў – Антоненка. Галоўны трэнер: Андрэй Гусаў.
НЁМАН: Зарудны; Медзведзеў – Любімаў, Малашкевіч – Лісічкін – Шэвелёў; Едзешка -
Лупандзін, Бондарэў – Ластавецкі – Бобкін; Саяпін – Гарошка, Паўловіч – Караткевіч – Панцыраў; Арлюк – А. Маляўка – С. Маляўка. Галоўны трэнер: Дзмітрый Краўчанка.
ГАЛЫ: 02:54 1-0 Люткевіч (Кавыршын, Антонаў – больш.); 18:21 2-0 Андрушчанка (Шафарэнка, Дрозд); 32:16 2-1 Арлюк (Шэвелёў, Гарошка); 39:14 2-2 Любімаў (Шэвелёў); 40:59 3-2 Антонаў (Андрушчанка, Шафарэнка – больш.); 49:03 4-2 Разанцаў.
БРАМНІКІ: Окса (00:00-60:00 – 92.86%) – Зарудны (00:00-60:00 – 87.88%).
КІДКІ: 33-28 (11-8, 10-9, 12-11).
ШТРАФЫ: 57-43 (4-6, 4-8, 49-29).
ШАХЦЁР: Разанцаў – 27, Нагачоў – 10, Сушко, Дудик – 4, Дзямкоў, Разанцаў.
НЁМАН: Любімаў – 27, Лупандзін – 4, С. Маляўка, Арлюк, Мядведзеў, Бондараў, Бобкін, Гарошка.

Міхаіл ДАЙЛІД

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

2 водгукаў на “Кубак Беларусі: Шахцёр – Нёман (рэпартаж з матчу)”

  1. dyk says:

    Шахтаронкі закруціліся ;)

  2. dyk says:

    Дзе рэпорт са Жлобіна? Чаму апошніх кубкавых гульняў агляду не было?

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!