Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Брэст – Керамін (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 8th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Кубак Беларусі: Брэст – Керамін (рэпартаж з матчу)

Пасля разгромнай перамогі на сваёй пляцоўцы “цмокі” прыехалі ў горад над Бугам з мэтою даказаць, што тая перамога не стала выпадковасцю, асабліва калі улічваць якія страты каманда панесла ў міжсезонне. Але першы небяспечны момант у варот “Брэста” паўстаў толькі на сёмай хвіліне, калі “зубры” засталіся ўтрох. Тады штанга зазвінела пасля кідку Паўла Чарнавока. Не прайшло і дзвюх хвілін, як шанец рэалізаваць большасць выпаў “Брэсту”, якім ён з поспехам і скарыстаўся. Вадзім Вабішчэвіч кінуў ад борта, а перад Андрэем Царовым яго кідок падкарэктаваў Андрэй Мартынаў.

Акрыленыя поспехам берасцейцы з падвоенай энергіяй кінуліся штурмаваць вароты гасцей, але керамінаўскія абаронцы у купе з упэўненай гульнёй брамніка загасілі іхны запал. Пад заслону перыяду выдаленне зарабіў Казачэк і рэалізоўваць яго выйшла галоўная ўдарная сіла “Кераміну” – тройка Аляксея Пермякова, якая неўзабаве і адзначыўся, а менавіта Аляксей Страхаў, калі давяраць пратаколу. Але насамрэч шайбу закінуў Дзмітрый Ігошын, які пасля матчу і пацвердзіў здзіўлена: “Вядома я, а хто ж яшчэ?“.

Другі перыяд пачаўся пад акампанемент нападаў мінчукоў. Ужо на першай хвіліне Пермякоў прастрэльваў уздоўж варот Рагоўскага, але падставіць клюшку было няма каму. Падобны момант здарыўся крыху пазней, але гэтым разам ён ужо стаў галявым. Пастараўся Страхаў з перадачы ўсё таго ж Пермякова. А ужо праз хвіліну брэсцкія абаронцы празявалі чарговы напад і, каб не дазволіць выбегчы нападніку гасцей “адзін у нуль”, Толсцік збіў таго з ног. Выконваць буліт выйшаў Яўген Баукін, але перагуляць Сяргея Рагоўскага ён не здолеў.

У трэцім перыядзе дамінаванне “Кераміну” было ўжо бясспрэчным, заставалася толькі адно пытанне: з якой розніцай шайбаў ён пераможа? У выніку выйшла, што на тры. На чацвёртай хвіліне, кінуўшы ў блізкі кут галкіпера гаспадароў, зноў вызначыўся Страхаў, тым самым зрабіўшы хет-трык у сустрэчы. А на пятнаццатай хвіліне паўтор апошняга гала ў вароты берасцейцаў з поспехам выканаў Лабашоў.

Варта адзначыць, што добры настрой госцяў пасля візіту ў Брэст сапсавала толькі атрыманая ў сярэдзіне матчу траўма асноўнага галкіпера Андрэя Царова, у якога падазрэнне на парыў звязкаў.

БРЭСТ – КЕРАМІН-МЕНСК 1:4 (1:1, 0:1, 0:2)
07.08.2009@18:30. Брэсцкі лядовы палац, 600 гледачоў.
СУДДЗІ: Дзмітрый Шылаў, Валерый Гараеў, Раман Палоскін, Данііл Гарніцкі.
СКЛАДЫ:
БРЭСТ: Рагоўскі; Барышэў – Казачэк, Калюбакін – Гарбуноў – Пяткевіч; Світа – А. Гаўрылёнак, Вабішчэвіч – Бабак – Мартынаў; Паноў – П. Мікульчык, Рашчынскі – Кліменкоў – Жылінскі; Булгакаў – Фёдараў (к) – Карагода; Буракоў, П. Толсцік-мал. Галоўны трэнер: Аляксандр Гаўрылёнак.
КЕРАМІН: Цароў, Пронін; Плотнікаў – Шыпіла, Ігошын – Пермякоў – Страхаў (к); Чарнавок – Глебаў, Хафізаў – Панамароў – Варашылаў; Эберт – Еронаў, М. Міхайлаў – Сёмачкін – Лабашоў; Шульга – Баукін – Завалаў; Яроха. Галоўны трэнер: Сяргей Петухоў.
ГАЛЫ: 08:55 1-0 Мартынаў (Вабішчэвіч, Паноў – больш.); 17:25 1-1 Страхаў (Пермякоў, Ігошын – больш.); 24:22 1-2 Страхаў (Пермякоў, Шыпіла); 44:00 1-3 Страхаў (Пермякоў, Шыпіла); 54:30 1-4 Лабашоў (Сёмачкін, Эберт).
БРАМНІКІ: Рагоўскі (00:00-60:00 – 92,16%) – Цароў (00:00-30:19 – 95,24%), Пронін (30:19-60:00 – 100,00%).
КІДКІ: 35-51 (14-18, 11-14, 10-19).
ШТРАФЫ: 16-30 (8-6, 4-18, 4-6).
БРЭСТ: Казачэк, Жылінскі – 4, Рашчынскі, Калюбакін, А. Гаўрылёнак, Паноў.
КЕРАМІН: Хафізаў – 12, Лабашоў, Панамароў – 4, М. МІхайлаў, Плотнікаў, Сёмачкін, Варашылаў, Шульга.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Уладзімір СВІТА (Брэст) – Аляксей СТРАХАЎ, Дзмітрый ІГОШЫН (Керамін).

Сяргей ПЕТУХОЎ (галоўны трэнер ХК “Керамін-Менск”):
Адбіваецца яшчэ пачатак сезону, яшчэ вельмі шмат робім памылак тэхнічнага, тактычнага плану. Але па самааддачы, жаданню працаваць гульня была на ўзроўні сярэдзіны сезону.

Аляксандр ГАЎРЫЛЁНАК (галоўны трэнер ХК “Брэст”):
Першы перыяд яшчэ ваявалі, быў рух. Але за кошт вялікай колькасці памылак атрымалася, што адпрацоўвалі нагамі і такім чынам стаміліся. Два апошніх перыяду “Керамін” дамінаваў за кошт дакладных перадач. Усё ў руху, на хуткасцях, да і проста адбіўся клас каманды. Сапернік быў мацней, але мы не складзем рукі, бо ў нас ёсць яшчэ час для падрыхтоўкі да чэмпіянату і я спадзяюся, што легіянеры, якія на праглядзе і якія з’явяцца, умацуюць нашу каманду. Пакуль жа я імі не задаволены.

Аляксандр МАРТЫНЮК

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

1 водгук на “Кубак Беларусі: Брэст – Керамін (рэпартаж з матчу)”

  1. Александр says:

    Переводчики, вы допустили ошибку:
    ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Уладзімір СВІТА (Брэст) – Аляксей СТРАХАЎ, Дзмітрый ІГОШЫН (Хімвалакно).
    А Игошин и Страхов с “Керамина”.

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!