Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Віцебск – Шахцёр (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 6th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ, ФОТА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Кубак Беларусі: Віцебск – Шахцёр (рэпартаж з матчу)

Сёння ў Віцебскім палацы спорту прайшла першая гульня Кубку Беларусі па хакею. Сустракаліся хакейны клуб “Віцебск” і хакейны клуб “Шахцёр” з Салігорска. Для гасцей гэта была першая афіцыйная гульня ў гісторыі і таму яны мусілі паказаць сябе.

З першых хвілін матчу госці авалодалі шайбай. “Шахцёр” правёў некалькі кідкоў па варатах Максіма Малюціна, але ен парыраваў іх. На 49-й секундзе матчу быў выдалены Руслан Белы, што паставіла пад пагрозу вароты гаспадароў, але віцябляне змаглі выстаяць пад націскам саперніка. Першую палову перыяду шайба рэдка выходзіла з зоны “Віцебску”, а вось у другой палове “Віцебск” ужо перахапіў ініцыятыву і правеў некалькі контратак. Але ж забіць так і не выйшла.

Першыя хвіліны другога перыяду прайшлі каля варот брамніка салігарчан Мікі Оксы, які бліскуча адбіваў браскі віцяблян. Але потым гаспадары сталі губляць сілы і гульня перайшла на іх палову пляцоўкі. Пасля выдалення Вострыкава “Шахцёр” здолеў усё ж такі адкрыць лік матчу. На контратацы Сяргей Задзялёнаў, не дакладаючы асаблівых высілкаў, прайшоў абаронцаў “Віцебска”, аддаў дакладны пас Яфіменку, якому заставалася толькі адправіць шайбу ў сетку. Пасля забітай шайбы “Шахцер” загуляў яшчэ хутчэй, і пасля выдалення Карнійчука яны падвоілі сваю перавагу. Кукушкін скарыстаўся мітуснёй каля варот Малюціна і адправіў шайбу у вароты.

Трэці перыяд віцебляне спрабавалі атакаваць, правялі некалькі кідкоў па варотах, але іх вельмі добра парыраваў Окса. Трэба так жа адзначыць добрую гульню абаронцаў з Салігорска, якія не давалі падыйскі “мядзведзям” да іх варот. Напрыканцы матча сіл не было у абедзвюх каманд, яны каталіся з адной паловы на другую, але кідкоў было няшмат. Матч так і скончыўся з лікам 0-2.

“Шахцер” прадэманстраваў вельмі добрую гульню. “Віцебску” таксама было што паказаць, але мабыць сказалася невялікая наяўная колькасць нападнікаў.

ВІЦЕБСК – ШАХЦЁР (Салігорск) 0:2 (0:0, 0:2, 0:0)
05.08.2009@18:30. Віцебскі палац спорту, 1900 гледачоў.
СУДДЗІ: Дзмітрый Шылаў, Валерый Гараеў, Раман Палоскін, Данііл Гарніцкі.
СКЛАДЫ:
ВІЦЕБСК: Малюцін; Парахонька, Вінакураў, Цурыкаў, Ерашоў, Кароткі, Нямірка, Абакунчык, Вострыкаў, Паланіцкі (к), Караткевіч, Асмалоўскі, П. Толсцік-ст., Белы, Шыбанаў, Сцяпанаў, Карнійчук, Каштанаў, Герлоўскі, Арлоў. Галоўны трэнер: Мікалай Казакоў.
ШАХЦЁР: Окса; Шынкевіч, Шафарэнка, Каркоцкі, Міхайлаў, Андрушчанка, Нагачоў, Задзялёнаў, Яфіменка, Сырэй, Люткевіч, Сушко, Кукушкін, Камбовіч, Антонаў, Кавыршын, Разанцаў. Галоўны трэнер: Андрэй Гусаў.
ГАЛЫ: 28:59 0-1 Яфіменка (Задзяленаў – больш); 34:45 0-2 Кукушкін (Каркоцкі – больш).
БРАМНІКІ: Малюцін (00:00-60:00 – 91.3%) – Окса (00:00-60:00 – 100%).
КІДКІ: 21-28 (4-9, 8-9, 9-10).
ШТРАФЫ: 16-14 (4-8, 4-4, 6-2).
ВІЦЕБСК: Белы, Асмалоўскі Вострыкаў, Карнійчук, Цурыкаў – 4, Каштанаў – 4, Абакунчык.
ШАХЦЁР: Ефіменка – 4, Шафарэнка – 4, Сушко, Нагачоў – 4, Рязанцаў, Каркоцкі, Шынкевіч, .
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Максім МАЛЮЦІН (ВІЦЕБСК) – Міка ОКСА, Яўген НАГАЧОЎ (ШАХЦЁР).

Аляксандр СЦЯПАНАЎ
ФОТА: Максім ПІСАРЭНКА

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!