Супрацьстаянне гэтых каманд у Кубку краіны налічвала чатыры матчы. Ва ўсіх папярэдніх сустрэчах перамагала “Хімвалакно”. І гэты раз выключэннем не стаў!
Ужо ў самым дэбюце матчу, не паспела секундная стрэлка зрабіць зварот, магілёўцы рынуліся на вароты “зубраў”. Аляксандр Баразенка быў блізкі да мэты, але берасцейцаў выратаваў Сяргей Рагоўскі. Аднак, ужо на пятай хвіліне матчу “Хімвалакно” дамаглося колькаснай перавагі і, не даўшы гульні спыніцца, выпусціла шостага палявога гульца. У выніку магілёўцам пашчасціла адкрыць рахунак: Андрэй Царэгородцаў адыграў на Ільіна, які з-за каўнер знайшоў на пятачку Летава. Але “зубраў” гэта не збянтэжыла і яны ўсё з той жа стараннасцю рынуліся атакаваць вароты гаспадароў. Бліжэй усіх ледзь не апынуўся Сяргей Калюбакін. Пасля яго кідка шайба замяталася на пятачку, але ніхто з партнёраў не паспеў на дабіванне, а Грышукевіч у падзенні адвёў пагрозу. Праз некалькі хвілінаў у сваёй зоне Летаў дапусціў памылку, тым самым вывеў Рашчынскага на забойную пазіцыю. Да шчасця вартавы варот магілёўцаў быў на вышыні!
Толькі перыяд пераваліў за экватар, як у абедзвюх каманд пасыпаліся выдаленні. Камандам вельмі рэдка давозілася гуляць у роўных складах. На зыходзе сямнаццатай хвіліны ўсё той жа настырны Калюбакін укатваецца ў зону і б’е па варотах. Шайба пасля кідку трапляе ў штангу! І вось ўжо здавалася першы перыяд набліжаецца да свайго павольнага і лагічнага завяршэння, як за сем секунд да канца Фёдараў выходзіць сам-насам з Грышукевічам. Але адбыцца кідку не было наканавана: магілёўцы парушылі правілы і адзін з галоўных арбітраў прызначыў буліт. Але ж брамнік гаспадароў не пакінуў ніводнага шанцу Гарбунову, які выклікаўся рэалізоўваць штрафны кідок.
Адзінае, чым запомніўся другі перыяд – багаццем выдаленняў. Суддзі свісталі ў абодва бакі, быццам бы баяліся, што не насвішчуцца за час чэмпіянату! І ўжо да адзінаццатай хвіліны другога перыяду на лаўцы “Хімвалакна” знаходзілася пяць чалавек!!! Між тым берасцейцам атрымалася зрабіць свой першы кідок па варотах магілёўцаў усяго толькі на шостай хвіліне перыяду!!!
У трэцім перыядзе магілёўская каманда відавочна дадала хуткасцяў. Матч набліжаўся да завяршэння, а лічбы на табло не забяспечвалі упэўненасці ў перамозе. На дванаццатай хвіліне Раман Магдзееў абвёўшы двух абаронцаў, уваходзіць у зону і б’е па варотах Рагоўскага… Але ж гэтым разам беспаспяхова… А ўжо праз хвіліну магілёўцам другасна атрымалася рэалізаваць лікавую перавагу. Рамаданаўскі, знаходзячыся на правым флангу, перавёў шайбу налева, дзе дзяжурыў Сахараў, і таму толькі заставалася патрапіць у непрыкрыты кут: 2-0!
Не рэалізаваўшы свой буллит, берасцейцы пад канец трэцяга перыяду падалі такі ж шанец і магілёўскай камандзе. Пры выйсці два ў аднаго Царэгородцаў адпасаваў на Куцэвіча, але ж таго ў выніку збілі з ног. І тут адбылася даволі камічная сітуацыя. Трэнерскі штаб даручыў прабіванне буліта самаму пацярпеламу. Аднак той усяляк адмаўляўся ад такога гонару. Для большай пераканаўчасці нават прыйшлося зачыніць перад брамку перад гульцом, але ўсё было дарма… У выніку на цэнтр паехаў Ільін, якому перагуляць галкіпера берасцейцаў не пашчасціла.
Аляксандр ГАЎРЫЛЁНАК (ХК “Брэст”):
Гульня атрымалася – суцэльнае бязладдзе. Так і не змаглі разабрацца, як гуляць, шмат выдаленняў. Адзінае што спадабалася – адпрацавалі меншасць, да гэтага гулялі таварыскія гульні і выглядалі не вельмі ўпэўнена. Але цяпер больш меньш гульня стала. А што казаць пра роўныя склады, дык поўная бязладзіца: няма кідкоў, жадаюць вывесці ў чыстую. Магілёў жа ўсё зрабіў выразна: пас – пас – кідок! Адгэтуль і вынік.Якія планы на Кубак? Цяпер мы праглядаем шмат новых хлопцаў, легіянераў. Задача на дадзены момант – абраць шэсць легіянераў, якія будуць здольныя дапамагчы камандзе…
Сяргей УСАНАЎ (“Хімвалакно”):
Момантамі дысцыпліна адсутнічала. Гэта і гутаркі з суддзямі і зусім неабавязковыя выдаленні. Што па самай гульні? Першы перыяд пачалі добра, мелі перавагу, а потым усё зламалі выдаленні. У першым перыядзе меншасць адпрацоўвалі, потым цяжка было перабудавацца у зваротным накірунку. Ды і галоўнае – бачыць поле, а не тупа несціся на скрут галавы і біць куды патрапіць! Добра, што ёсць гульцы, у якіх з мысленнем на пляцоўцы ўсё ў парадку. Ну а так хлопцаў з перамогай я павіншаваў. Гледачоў, нягледзячы на лета, прыйшло шмат! Хакей пачынаецца ў Магілёве…
ХІМВАЛАКНО (Магілёў) – БРЭСТ 2:0 (1:0, 0:0, 1:0)
5.08.2009@18:30. Лядовы палац “Магiлеў”, 1900 гледачоў.
СУДДЗІ: Андрэй Васько, Яўген Дзянісік, Аляксандр Мацкевiч, Сяргей Бялоў.
СКЛАДЫ:
ХІМВАЛАКНО: Грышукевіч; Летаў – Касцюхін, Р. Магдзееў – Куцэвiч – Баразенка (к); Р. Н. Сальнiкаў – Цвяткоў, Царэгародцаў – Рамаданаўскi – Сахараў; Гарбачоў – Хамякоў, Блох – Iльiн – Бажко; Лабкоў – Тамiлiн – Маршчэнок. Галоўны трэнер: Сяргей Усанаў.
БРЭСТ: Рагоўскі; Барышэў – Казачэк, Калюбакiн – Двурэчэнскi (к) – Гарбуноў; Свiта – А. Гаўрылёнак, Сiдараў – Фёдараў – Пяткевiч; Паноў – П. Мiкульчык, Рашчынскi – Клiменкоў –Жылiнскi; Вабiшчэвiч – Бабак – Карагода, П. Толсцiк–мал. Галоўны трэнер: Аляксандр Гаўрылёнак.
ГАЛЫ: 4:52 1-0 Летаў (Ільiн, Царэгародцаў – больш.); 53:07 2-0 Сахараў (Рамаданаўскi – больш.).
БРАМНІКІ: Грышукевіч (00:00-60:00 – 100.00%) – Рагаўскі (00:00-60:00 – 96,24%)
КІДКІ: 53-20 (17-7, 18-8, 18-5).
ШТРАФЫ: 42-46 (6-18, 2-16, 4-12)
ХІМВАЛАКНО: Блох – 10, Летаў, Царэгародцаў – 6, Баразенка – 4, Хамякоў, Касцюхiн, Гарбачоў, Куцэвiч, Р. Магдзееў, Бажко, Цвяткоў, Рамаданаўскi.
БРЭСТ: Пяткевiч – 10, Рашчынскi – 8, Вабiшэвiч, Барышэў, Казачэк, А. Гаўрыленак – 4, Калюбакiн, Сiдараў,П.Мiкульчык, П. Толсцiк-мал., А.Федараў.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Леанід ГРЫШУКЕВІЧ, Андрэй РАМАДАНАЎСКІ (Хiмвалакно) – Сяргей РАГОЎСКІ (Брэст).
Міхаіл МІЛІШКЕВІЧ
ФОТА: Яўген БАГАМОЛАЎ



















