Бясплатны хостынг

Кубак Беларусі: Керамін – Хімік-СКА (рэпартаж з матчу)

Апублікавана hockeyby.org on Жні 6th, 2009 у рубрыцы БЕЛАРУСЬ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Як і чакалася, першы афіцыйны матч сталічных “цмокаў” наведала няшмат гледачоў. Магчыма, галоўным чыннікам паслужыў барысаўскі “БАТЭ”, які ў гэты ж час ваяваў за выйсце ў чацвёрты кваліфікацыйны раунд Лігі чэмпіёнаў (трансляцыю можна было ўбачыць па тэлебачанні). А шкада, свой стартавы матч 9-го кубка РБ па хакеі менская лютва правяла “на ўра”.

З першых хвілін наваполацкім хакеістам нічога не заставалася рабіць, як прыціснуцца да сваіх варот і штораз рабіць пракіды. Мабыць паразы ў таварыскіх матчах парадкам «надакучылі» камандзе Сяргея Петухова і ў афіцыйным матчы перад роднай публікай менчукі паўсталі зусім у іншым святле. Хвацкія напады адзін за адным накатваліся на вароты Віталя Труса, аднак “распячатаць” яго “керамінаўцы” змаглі толькі на восьмай хвіліне. Першы ж небяспечны момант у варот мінчукоў паўстаў толькі ў канцы перыяду – Андрэй Цароў быў на вышыні.

Другі перыяд, апроч гульнявой перавагі, дадаў “Кераміну” дывідэндаў у выглядзе галоў. Ды яшчэ якіх! Асоба варта адзначыць троххадоўку Ігошын – Панамароў – Варашылаў. Апошні эфектна «паклаў» шайбу ў левы ад Труса кут варот. Трэці ж перыяд прайшоў пад класічную формулу: “адны не жадаюць – другія не могуць”. Аднак, нават пры гэтым раскладзе “цмокі” былі не раз за крок ад чарговага поспеху. Ну а “хімікі” амаль што і ня мелі магчымасці “размачыць” Царова, а потым і маладога Валера Проніна, які заняў месца ў “рамцы” на экватары перыяду.

Мабыць адзіны, каго можна адзначыць у складзе прайграўшых – Яўген Філипчык, які заняў месца на апошнім рубяжы ў трэцім перыядзе. Што да пераможцаў, вылучыць кагосьці асабіста было вельмі цяжка. Прэтэндэнтаў на званне “лепшага гульца матчу” было прынамсі на дзве пяцёркі – лаўры ж падзялілі Аляксей Пермякоў і Аляксей Страхаў.

КЕРАМІН (Менск) – ХІМІК-СКА (Наваполацк) 5:0 (1:0, 4:0, 0:0)
05.08.2009@18:30. Менскі лядовы палац, 560 гледачоў.
СУДДЗІ: Яраслаў Заўгародні, Пётр Амосаў, Мікалай Разумовіч, Дзмітрый Шабуневіч.
СКЛАДЫ:
КЕРАМІН: Цароў, Пронін; Плотнікаў – Шыпіла, Ігошын – Пермякоў – Страхаў (к); Чэрнавок – Глебаў, Караульшчук – Панамароў – Варашылаў; Эберт – Еронаў, Н. Міхайлаў – Сёмачкін – Лабашоў; Ероха, Хафізаў – Баукін – Завалаў. Галоўны трэнер: Сяргей Петухоў.
ХІМІК-СКА: Трус, Філіпчык; Пераверзеў – Магераў, Маліноўскі – Пільноў – Мароз; Глінкін – Скрыпілёў, Крыкуненка – Прыгуноў (к) – Камароў; Яскевіч – Клішын, Р. Гарбаконь – Аўдосеў – Карага; Ланавенка – Р. Цвяткоў, Шэрэмецьеў – Катаеў – Менцюк. Галоўны трэнер: Сяргей Пушкоў.
ГАЛЫ: 07:13 1-0 Пермякоў (Еронаў, Эберт); 22:45 2-0 Глебаў (Страхаў – больш.); 33:19 3-0 Варашылаў (Ігошын, Панамароў); 35:36 4-0 Пермякоў (Страхаў); 39:07 5-0 Эберт (Пермякоў, Страхаў).
БРАМНІКІ: Цароў (00:00-49:32 – 100.00%), Пронін (49:32-60:00 – 100.00%) – Трус (00:00-40:00 – 79.17%), Філіпчык (40:00-60:00 – 100.00%).
КІДКІ: 32-17 (9-6, 15-3, 8-8).
ШТРАФЫ: 10-10 (4-4, 0-2, 6-4).
КЕРАМІН: Шыпіла, Панамароў, Караульшчук, Глебаў, Страхаў.
ХІМІК-СКА: Шэрэмецьеў, Клішын, Крыкуненка, Катаеў.
ЛЕПШЫЯ ГУЛЬЦЫ: Аляксей ПЕРМЯКОЎ, Аляксей СТРАХАЎ (Керамін) – Уладзімір ПЕРАВЕРЗЕЎ (Хімік-СКА).

Дзмітрый БЯЛОЎ

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!