У рамках падрыхтоўкі да Кубка Беларусі па хакею ХК “Хімвалакно” і ХК “Шыннік” правялі паміж сабой дзве таварыскіх сустрэчы.
Першая з іх, адбылася 29 ліпеня на лёдзе “Бабруйск-Арэны” і завяршылася перамогай гаспадароў з рахункам 2:1. На галявыя кідкі Ямельянчыка і Хамко, магілёўцы змаглі адказаць толькі голам навабранца каманды – Дзмітрыя Хамякова. Мяркуючы па ўсім, у магілёўцаў прысутнічае “бабровы комплекс”, за ўсю гісторыю супрацьстаяння гэтых каманд, ім ні разу не ўдалося перамагчы бабруйчан на іх пляцоўцы. Абодва матчы ў рэгулярным сезоне 2008/09 завяршыліся перамогай “Шынніка” – 2:4 і 2:3 (АТ).
Другая сустрэча гэтых каманд адбылася ўчора, 31 ліпеня, ў Магілёве. Гаспадары, узлаваныя паразай двухдзённай даўнасці не сталі адкладаць справу ў доўгую скрыню, і адразу ўзяліся за штурм госцевых варот. Ужо да канца 1-га перыяду магілёўцы здолелі тройчы ўразіць вароты Антона Міцкевіча, галявымі кідкамі вызначыліся Гаранін (12.52-бол.), Бажко (14.46-бол.) і Кісялёў (18.49). На гэтым гаспадары не спыніліся, і ў другім перыядзе яшчэ двойчы прымусілі капітуляваць Міцкевіча, спачатку галом адзначыўся Баразенка (33.36), а затым Бажко (35.33-бол.) аформіў дубль. “Шыннік” высілкамі Паўла Грышанава (38.09-бол.) здолеў адыграць адну шайбу. У трэцім перыядзе каманды вызначыліся яшчэ па разе, Рамаданаўскі (44.55) вызначыўся голам ў складзе магілёўцаў, а кропку ў матчы паставіў Бурмістронак, які ўсталяваў выніковы вынік на табло – 6:2.













