Уладзімір Пуцін уручыў узнагароды гульцам і трэнерам зборнай Расіі

Прэм’ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін уручыў дзяржаўныя ўзнагароды гульцам і трэнерам зборнай Расіі па хакеі, якая другі год запар стала чэмпіёнам свету, паведамляе “РИА Новости”.

Прэм’ер-міністр Расіі Ўладзімір Пуцін уручыў дзяржаўныя ўзнагароды гульцам і трэнерам зборнай Расіі па хакеі, якая другі год запар стала чэмпіёнам свету, паведамляе “РИА Новости”.

3 верасня стартуе 18 Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь згодна з календаром якога ў першы ж дзень змаганняў сустрэнуцца два мінулагодніх фіналіста – ХК “Гомель” і “Юнацтва”. Матч адбудзецца ў Менску на пляцоўцы, што ў парку імя Горкага. Гомельскія заўзятары таксама змогуць навідавоч сачыць за гэтай сустрэчай. Для іх клуб арганізуе выезд.

У рамках падрыхтоўкі да сезону, жлобінскі “Металург” наведаўся ў Польшчу, дзе правёў два таварыскіх матча з мясцовым “Сточневецем”, паведамляе афіцыйны сайт жлобінскай каманды.

Моладзевая зборная Беларусі ў трэці раз стала пераможцам турніру памяці Сяргея Жалтака, які на працягу пяці гадоў штогод праходзіць у Рызе.
Да апошняга хадзілі чуткі пра магчымасць таварыскай гульні “гарнякоў” са сваім старэйшым братам ХК “Дынама-Менск”, аднак штосьці не зраслося і напярэдадні дня горада Салігорска ў святочнай таварыскай гульні сышліся каманды “Шахцёр” і “Гомель”.

Па выніках летніх збораў і тэстаў кіраўніцтва КХЛ прыняло рашэнне зацвердзіць для абслугоўвання матчаў лігі траіх беларускіх суддзяў: Уладзіміра Налівайку, як галоўнага арбітра, Івана Дзядзюлю і Дзмітрыя Галяка, як асістэнтаў галоўнага арбітра, паведамляе афіцыйны сайт ФХРБ.
Рашэнне КХЛ пракаментаваў старшыня судзейскага камітэта ФХРБ Яўген Мерзлякоў:
Выбар лігі лічу, у прынцыпе, аб’ектыўным. Праўда, на мой погляд, Андрэй [...]

Як стала вядома нашаму карэспандэнту, сёння форвард зборнай Латвіі Элвіс Жэлубоўскіс падпісаў кантракт з ХК “Гомель”, які разлічаны на адзін год. Падчас перадсезоннай падрыхтоўкі, якую латышскі нападнік праводзіў у камандзе Аляксандра Андрыеўскага, ён паспеў узяць удзел у Кубку Беларусі, дзе ў 4 сустрэчах набраў 1 (1+0) ачко.

Як паведамляе Чемпионат.ру са спасылкай на hokej.cz, нападнік “Нью-Джэрсі”, двухразовы ўладальнік Кубка Стэнлі Патрык Эліяш упершыню стаў уладальнікам “Залатой клюшкі” – прыза, які штогод уручаецца ў Чэхіі лепшаму хакеісту краіны па выніках апытання адмыслоўцаў і журналістаў.

Менскае “Дынама” завяршыла выступ у турніры “Basel Summer-2009″, які праходзіў у Швейцарыі. На папярэднім этапе менчукі сустракаліся з мясцовымі камандамі – “Сэрветам” і “Базэлем”.

Яўген Саламонаў, быў першым выхаванцам гомельскай хакейнай школы, хто падпісаў прафесійны кантракт з камандай Экстралігі. А зараз ён стаў і першым гамяльчанінам, хто змог не толькі патрапіць на аб’яднаны драфт юніёрскіх ліг Канады. Больш за тое, 31-шы нумар пад якім яго абраў клуб QMJHL “Манрэаль Джуніёрс”, стаў найвышэйшым з тых, пад якімі абіралі беларусаў. Што чакае гомельскага выхаванца за акіянам і з якім настроем ён туды едзе, мы спыталі ў самога Яўгена. На нашы пытанні ён адказаў літаральна за некалькі дзён да ад’езду ў Манрэаль.