Бясплатны хостынг

Юніёры едуць у Расію, але спачатку ў Раўбічы

Апублікавана hockeyby.org on Ліп 31st, 2009 у рубрыцы ЗБОРНЫЯ, ТОП-НАВІНА. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Юніёрская зборная (U-18) Беларусі

Юніёрская зборная (U-18) Беларусі

На базе Рэспубліканскага цэнтра Алімпійскай падрыхтоўкі “Раўбічы”, з 1 па 10 жніўня, пройдзе першы збор юніёрскай (да 18 гадоў) зборнай Беларусі. У планах зборнай правядзенне таварыскага матчу з камандай ХК “Гомель” 1992-93 г.н., які адбудзецца 8 жніўня, паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь.

Як стала вядома нашаму карэспандэнту, матч зборнай супраць ХК “Гомель” будзе праведзены з ініцыятывы гомельскага клубу. Пасля публікацыі ў газеце “Прэсбол” складу юніёрскай зборнай шмат хто звярнуў увагу на адсутнасць у камандзе прадстаўнікоў гомельскай хакейнай школы. І гэта вельмі дзіўна, асабліва калі ўлічваць той факт, што гомельскія юніёры пад кіраўніцтвам Эдуарда Валіуліна сталі чэмпіёнамі краіны ў сваёй узроставай катэгорыі. Пасля перамоваў кіраўніцтва гомельскага клубу з прадстаўнікамі ФХРБ і трэнерскім штабам была дасягнутая дамоўленасць пра правядзенне таварыскай сустрэчы паміж юніёрскай зборнай і камандай ХК “Гомель” складзенай з хлопцаў 1992-1993 г. н. У якасці месца правядзення матчу разглядаліся пляцоўка ў Раўбічах і Гомельскі лядовы палац.

11 жніўня зборная пад кіраўніцтвам новага трэнера Ўладзіміра Сафонава адправіцца ў Омск на турнір з удзелам каманд Моладзевай хакейнай лігі (МХЛ). Сярод удзельнікаў турніру моладзевыя каманды омскага “Авангарда”, яраслаўскага “Лакаматыва”, уфімскага “Салавата Юлаева”, чэлябінскага “Трактара” і казанскага “Ак Барса”.

Беларусы правядуць на турніры пяць паядынкаў:
12 жніўня Салават Юлаеў – Беларусь
13 жніўня Трактар – Беларусь
14 жніўня Беларусь – Ак Барс
15 жніўня Беларусь – Авангард
16 жніўня Лякаматыў – Беларусь

Галоўны трэнер зборнай, Уладзімір Сафонаў, выклікаў на збор 30 хакеістаў:
брамнікі: Антон Агрэс (1992, Брэст-2), Артур Лук’янаў (1992, Віцебск-2), Ян Шаляпнёў (1993, Дынама-Менск-3);
абаронцы: Зміцер Жэўлачэнка, Мікіта Мазур, Мікіта Туравец (усе – 1992, Керамін-2), Фёдар Глушкін, Мікіта Кардышаў (абодва – 1992, Юніёр), Аляксандр Д’ячэнка, Яўген Лявонаў (абодва – 1992, Віцебск-2), Уладзіслаў Лямачка, Антон Сурконт (абодва – 1992, Брэст-2), Андрэй Краўчанка (1993, Хімік-2), Раман Грабарэнка (1992);
нападнікі: Ягор Ліннік, Максім Парфеевец, Яўген Самохін, Юры Серакоў (усе – 1992, Керамін-2), Артур Абметка (1992), Станіслаў Лапачук (1992), Дзяніс Далідовіч (1993) (усе – Юніёр), Аляксей Капуза, Ігар Карабанаў (абодва – 1992, Брэст), Яўген Лапікаў (1992, Брэст-2), Ягор Агеенка (1992, Дынама-Менск-3), Арцём Антоненка (1992, Шахцёр), Яўген Дадонаў (1992, Віцебск-2), Віталь Кірушчанкоў (1992, Хімік-2), Руслан Журня (1992, Хімік), Аляксей Скабелка (1992, Гомель-2).

Нагадаем, што на мінулым чэмпіянаце свету сярод юніёраў наша зборная пад кіраўніцтвам Сяргея Пушкова заваявала залатыя медалі ў I дывізіёне і атрымала права ўваходу ў эліту. Чэмпіянат свету ў элітным дывізіёне ў 2010 годзе пройдзе з 13 па 23 красавіка, а прымаць яго будуць Магілёў і Бабруйск.

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

4 водгукаў на “Юніёры едуць у Расію, але спачатку ў Раўбічы”

  1. тата says:

    Добры дзень,
    па пашпарту – Ян Шаляпнеу.
    З павагай

  2. hockeyby.org says:

    Дзякуй вялікі за заўвагу! Памылку выправілі

  3. тата says:

    так здейснiцца таварыская сустрэча паміж юніёрскай зборнай і камандай ХК “Гомель” складзенай з хлопцаў 1992-1993 г. н. ???

  4. hockeyby.org says:

    Здаецца што так. Іншай інфармацыі ў нас пакуль што няма.

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!