Бясплатны хостынг

Архіў для ‘Ліпень, 2009’

“Дынама-Менск”- Фінляндыя: супрацоўніцтва працягваецца

“Дынама-Менск”- Фінляндыя: супрацоўніцтва працягваецца

Сёння менскім Дынама дасягнута дамова пра падпісанне кантракту з двума гульцамі NHL: фінамі Віле Пелтаненам і Оccі Ваананенам, паведамляе афіцыйны сайт ХК “Дынама-Менск”.

Юніёры едуць у Расію, але спачатку ў Раўбічы

Юніёры едуць у Расію, але спачатку ў Раўбічы

На базе Рэспубліканскага цэнтра Алімпійскай падрыхтоўкі “Раўбічы”, з 1 па 10 жніўня, пройдзе першы збор юніёрскай (да 18 гадоў) зборнай Беларусі. У планах зборнай правядзенне таварыскага матчу з камандай ХК “Гомель” 1992-93 г.н., які адбудзецца 8 жніўня, паведамляе афіцыйны сайт Федэрацыі хакею Рэспублікі Беларусь.

Максім Афінагенаў можа вярнуцца ў Расію

Максім Афінагенаў можа вярнуцца ў Расію

Расійскі нападнік Максім Афінагенаў, у якога скончыўся кантракт з “Бафала Сэйбрс” у інтэрвію выданню “Советский Спорт” сказаў, што разглядае магчымасць вярнууца ў Расію: “Я па-ранейшаму чакаю кантракту ў НХЛ. А пакуль з задавальненнем трэніруюся з любімай камандай. Амаль усіх гульцоў тут ведаю”.

Магілёўскія заўзятары супраць новай эмблемы “Хімвалакна”

Магілёўскія заўзятары супраць новай эмблемы “Хімвалакна”

На фоне заўзятарскага праведнага гневу на адрас новага варыянту напісання назвы беларускага прадстаўніка ў КХЛ ня з меншым рэзанансам сярод прыхільнікаў хакею прайшла змена клубнай эмблемы магілёўскага “Хімвалакна”. Зараз замест звыклых двух львіных галоў новая эмблема будзе ўтрымліваць усяго аднаго ляжачага ільва. Але магілёўскія заўзятары зусім неадназначна аднесліся да новага “лэйблу” і 23 ліпеня перадалі кіраўніцтву клуба ліст у якім выказалі сваю нязгоду з новай клубнай сімволікай.

Міжнародны турнір у Пінску. Квіткі ўжо ў продажы!

Міжнародны турнір у Пінску. Квіткі ўжо ў продажы!

Як паведамляе афіцыйны сайт ХК “Дынама-Менск”, з 4 па 6 жніўня ў Пінску адбудзецца Міжнародны турнір па хакею, прысвечаны 65-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У турніры возьмуць удзел ХК “Дынама-Менск” (у якасці гаспадароў), расейскі ХК “МВД” (Балашыха), а таксама прадстаўнік Латвіі у КХЛ – ХК “Дынама-Рыга”.

У таварыскім матчы “Гомель” здабыў перамогу над лідэрам КХЛ

У таварыскім матчы “Гомель” здабыў перамогу над лідэрам КХЛ

Сёння, у рамках падрыхтоўчага збору, які праходзіць у фінскім мястэчку Хейнала, хакейны клуб “Гомель” правёў таварыскі матч з другім клубам КХЛ – мыцішчынскім “Атлантам” у якім здабыў перамогу з мінімальным адрывам 4:3 (0:0, 3:1, 1:2).

Хакей у Гомелі стаў даражэйшым

Хакей у Гомелі стаў даражэйшым

Як паведамляе неафіцыйны сайт ХК “Гомель”, у продаж паступілі квіткі на хатнія матчы Кубка Беларусі гомельскай каманды. У параўнанні з мінулым сезонам вартасць аднаго наведвання гульні любімай каманды ўзрасла ў сярэднім на 1 тысячу рублёў.

Уладзімір Дзянісаў пачне сезон за акіянам

Уладзімір Дзянісаў пачне сезон за акіянам

Як паведамляе “Прессбол” са спасылкаю на “Советскую Белоруссию” абаронец зборнай Беларусі і клюбу АХЛ “Хартфард” Уладзімір Дзянісаў пачне наступны сезон у амерыканскім клубе, але не выключае і магчымасці пераходу ў адзін з клубаў КХЛ.

Андрэй Кавалёў і Андрэй Расолька могуць ўзначаліць зборную Кітая

Андрэй Кавалёў і Андрэй Расолька могуць ўзначаліць зборную Кітая

Беларускі адмысловец Андрэй Кавалёў, які завяршыў гульнявую кар’еру ў сезоне-2007/08, можа ўзначаліць нацыянальную зборную Кітая па хакеі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам пасля паседжання выканкама Федэрацыі хакея Беларусі (ФХРБ) кіраўнік гэтай арганізацыі Ўладзімір Навумаў, піша карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Уладзімір Сафонаў будзе галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі

Уладзімір Сафонаў будзе галоўным трэнерам юнацкай зборнай Беларусі

Вядомы беларускі адмысловец Уладзімір Сафонаў будзе галоўным трэнерам юнацкай (да 18 гадоў) зборнай Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам пасля паседжання выканкама Федэрацыі хакея Беларусі (ФХРБ) яе кіраўнік Уладзімір Навумаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!