У рэйтынгу, які апублікавала агенцтва TSN, былі паказаныя зьвеньні, якія згулялі ў адным спалучэньні не меней за 400 зьмен.
На першым радку, з вынікам 276,4 бала, апынулася тройка нападнікаў “Вашынгтон Кэпіталз” Авечкін – Бэкстрэм – Сёмін. На траіх з пачатку чэмпіянату яны закінулі 75 шайбаў і на дадзены момант ёсьць самай выніковай тройкай чэмпіянату. Прычым, Аляксандр Авечкін яшчэ лідзіруе ў сьпісе бамбардзіраў, на яго рахунку 41 шайба.
Другую пазыцыю, атрымаўшы 265,55 бала, акупавала зьвяно “Чырвоных крылаў” з Дэтройта Хосса – Дацюк – Холмстрэм. У суме тройка набрала 156 ачкоў, а Павел Дацюк з 70 баламі займае пяты радок у чэмпіянаце па сыстэме “гол+пас”.
Тройка з “Сан-Хасэ” Марло – Торнтан – Сетагучы заняла трэцяе месца. Зьвяно, дзе гуляюць выключна канадцы, мае на сваім рахунку 67 шайбаў, а Джо Торнтан займае трэцяе месца ў сьпісе асыстэнтаў (50 перадач).
- Хет-трыкі рускіх і перамогі беларусаў - у аглядзе НХЛ за 26 лістапада
- Шанаваньні легендарных канадцаў і здабыткі беларусаў у аглядзе НХЛ за 22 лістапада
- Беларускія галы, зорка і траўма, зьневажэньне лідэра, буйны Токкет, вяртаньне Сундзіна і адкрытыя "мядзьведзі" - у аглядзе НХЛ за 18 сьнежня
- Расейскі "ураган" з Вашынгтону разбурае "ураганаў": агляд дня ў НХЛ
- Рэкорд "акул" і параўнаньне "каралёў" і "лавін" з зонай плэй-оф - вынік булітных разборак Захаду ў НХЛ за 15 сьнежня













