Бясплатны хостынг

Славакі “засушылі” беларусаў

Апублікавана hockeyby.org on Лют 5th, 2009 у рубрыцы ЗБОРНЫЯ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Беларусь - СлаваччынаДругая таварыская сустрэча ў Жэневе не прынесла беларускім заўзятарам пазытыўных эмоцый. Саступіўшы ўчора 1:3 швэйцарцам, сёньня каманда Эдуарда Занкаўца не змагла закінуць аніводнай шайбы ў вароты славакаў. Выніковы лік сустрэчы 0:4 (0:1, 0:1, 0:2) і беларуская каманда зьязжае з Жэневы ўсяго з адным голам.

Славацкі трэнэр Ян Філк прызнаўся, што ўважна праглядаў матчы з удзелам беларускай зборнай і нават змог падглядзець сёе-тое ў нашай каманды. Па ягоных словах менавіта гэта дапамагло сёньня выйграць славакам. Ну а што да нашых хлопцаў, кінулася на вочы адсутнасьць у складзе абаронца Івана Ўсенка і нападніка Аляксандра Кулакова, які дарэчы стаў аўтарам адзінага гола ў вароты зборнай Швэйцарыі.

Лік у матчы мог быць адкрыты ўжо на 8 хвіліне, калі Бартавіч падправіў кідок Балея. Але ж пасьля відэапрагляду галоўны арбітар сустрэчы адмяніў узяцьце варот, бо высьветлілася, што шайба была закінутая рукой. А ўжо праз хвіліну абаронца менскага “Дынама” Рыхард Лінтнэр разам з Ладзіславам Надзям ўжо ўдвох атакавалі вароты Віталя Коваля. На гэты раз беларускі брамнік вытрымаў.

Першая з чатырох безадказных шайбаў патрапіла ў беларускія вароты на 12 хвіліне сустрэчы. Калі да заканчэньня штрафу Дзьмітрыя Корабава заставалася 8 сэкундаў, Расьціслаў Паўлікоўскі знайшоў перадачай Бічэка, які беcперашкодна пераправіў шайбу ў вароты. Але ж амаль што адразу беларусы атрымалі неблагі шанец зраўняць лік. За дзьве хвіліны большасьці, якія падараваў нам Кудрач, двойчы давялося выратоўваць вароты славацкаму брамніку Лашаку. Першага разу на 13 хвіліне вельмі небясьпечна кідаў Павел Мусіенка, а крыху пазьней быў спынены і стрэл Стася. На 16 хвіліне Корабаў зноў паехаў на лаўку аштрафаваных, але ж гэтага разу новая камбінацыя разыграная Бічэкам і Надзям не спрацавала.

У другім пэрыядзе беларускія хакеісты паспрабавалі ўзьняць тэмп гульні і некалькі разоў вельмі небясьпечна атакавалі славацкія вароты. Але ж пашчасьціла ізноў славакам. На 28 хвіліне Коваль адбіў кідок Бічэка, але ж другі кідок па варотах у выкананьні Выдарэны ўжо спыніць не змог (0-2). За 10 сэкундаў да другога перапынку Сяргей Дзямагін меў магчымасьць скараціць адставаньне, але ж ягоны кідок заблякаваў Кудрыч і лічбы на таблё не зьмяніліся.

На самым пачатку трэцяга пэрыяду здаецца ўжо пачала адбівацца нэрвовасьць і дысцыпліна беларусаў зусім разладзілася. Але ж упэўнены дзеі брамніка не дазволілі славакам рэалізаваць перавагу ў два палявых гульца. Толькі вось гэты эпізод толькі адтэрмінаваў выніковую “сухую” паразу нашай зборнай. Галы Надзя і Складаны на 49 і 57 хвіліне ўсталявалі канчатковы лік сустрэчы (0:4).

Фактычна, славакі не сустрэлі значнага супраціву, а вось па словах галоўнага трэнэра беларускай зборнай, згубілі нашых хлопцаў адсутнасьць гульнявай дысцыпліны і шматлікія выдаленьні. Пасьля папярэдняй сустрэчы са зборнай Швэйцарыі Эдуард Занкавец запэўніў, што палова цяперашняга складу зборнай будзе гуляць у траўні на чэмпіянаце сьвету. Але ж вось якая палова? Аб гэтым даведаемся ўжо вельмі хутка!

БЕЛАРУСЬ – СЛАВАЧЧЫНА 0:4 (0:1, 0:1, 0:2)
05.02.2009@21:15. Жэнева, 350 гледачоў.
Судзьдзі: Марцін Франо (Чэхія), Радэк Гушычка (Чэхія), Дзюмалін (Швэйцарыя), Зосса (Швэйцарыя).
Склады: БЕЛАРУСЬ: Коваль; Антонаў – Макрыцкі, Дзямагін – А. Стась – Дудзік; Корабаў – Шведаў, В. Андрушчанка – Яфіменка – Міхалёў (к); Радзінскі – Філічкін, Сенькевіч – Раманенка – Кітараў; Разанцаў – Дрозд – Мусіенка. Галоўны трэнэр: Эдуард Занкавец.. СЛАВАЧЧЫНА:Лашак; Линтнэр – Выдарэны, Нагі – Р. Паўлікоўскі – Біцэк; Шварны – Баранка, М. Міклік – Ю. Мікуш – Складаны; Кудрач – Т. Словак, Р. Хуна – М. Маха – Шпірка; Стараста – Штайнах, Бартавіч – Кукумберг – Балей. Галоўны трэнэр: Ян Філк.
Галы: 12′ 0-1 Бічэк (Р. Паўлікоўскі, Надзь – больш.); 28′ 0-2 Выдарэны (Надзь); 49′ 0-3 Надзь (Р. Паўлікоўскі); 57′ 0-4 Складаны (Ю. Мікуш).

[nggallery id=24]

Фатаграфіі: Hokej.sk

Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!