За 80 дзён да пачатку чэмпіянату сьвету ў Жэневе праходзяць таварыскія сустрэчы з удзелам зборнай нашай краіны. Сёньня адбылася першая з заплянаваных на апошнюю міжнародную паўзу сустрэча першай каманды Беларусі. Супэрнікам нашых хлопцаў стала каманда Швэйцарыі. Гаспадары перамаглі з лікам 3-1, заклаўшы добры грунт яшчэ ў першым пэрыядзе.
На 13 хвіліне матчу Пэтэр Гуггісбэрг адкрыў лік у матчы, а за дзьве хвіліны да першага перапынку Андрэас Амбюль, скарыстаўшыся выдаленьнямі Андрэя Міхалёва і Андрэя Стася, давёў перавагу да дзьвюх шайбаў. Другі пэрыяд прайшоў без галоў, а вось ужо на першай хвіліне трэцяга швэйцарцы вялі ўжо 3-0. Выдатная гульня Віталя Коваля, якую адзначылі швэйцарскія адмыслоўцы, не дапамагла беларусам значна скараціць адставаньне. Гол прэстыжу ўдаўся Аляксандру Кулакову толькі за 4 хвіліны да заканчэньня сустрэчы. Нават маючы колькасную перавагу 5 хвілін напрыканцы матчу, каманда Эдуарда Занкаўца не змагла зьмяніць лічбы на таблё.
Наступную сустрэчу зборная Беларусі правядзе ў чацьвер супраць зборнай Славаччыны. Пачатак матчу а 21:15 па менскім часе.
ШВЭЙЦАРЫЯ – БЕЛАРУСЬ 3:1 (2:0, 0:0, 1:1)
04.02.2009@21:45. Жэнева, 4584 гледача.
Судзьдзі: Марцін Франо, Радэк Гушычка, Жульен Нікуэль, Нікалас Флуры.
Склады: ШВЭЙЦАРЫЯ: Жэноні; Патжрліні – Рютэман, фон-Гюнтэн – Плюсс – Гоббі; Дэрунс – Лемм, Фюррэр – Жанін (к) – Дзюбуа; Ромі – Шпрунгер, Безіна – Саньніц – Хельблінг; Райхерт – Гуггісберг, Блюм – Амбюль; Петэр. Галоўны трэнэр: Ральф Кругер. БЕЛАРУСЬ: Коваль; Антонаў – Макрыцкі, Дзямагін – Дудзік – А. Стась; Корабаў – Філічкін, В. Андрушчанка – Кулакоў – Міхалёў (к); Радзінскі – І. Усенка, Кітараў – Раманенка – Сенькевіч; Шведаў – Разанцаў, Яфіменка – Дрозд – Мусіенка. Галоўны трэнэр: Эдуард Занкавец..
Галы: 12:02 1-0 Гуггісберг (Райхерт, Дзюбуа); 17:55 2-0 Амбюль (Жанін, Безіна – +2 больш.); 40:17 3-0 Жанін (Дэрунс, Лемм); 51:24 3-1 Кулакоў (Міхалёў).
Кідкі: 33-18 (13-4, 16-6, 4-8).
Штрафы: 14-8 (2-6, 6-2, 6-0). ШВЭЙЦАРЫЯ: Безіна – 6, Жэноні, Патэрліні, фон-Гюнтэн, Гоббі. БЕЛАРУСЬ: Антонаў – 4, Міхалёў, А. Стась.














Долго думал, что за такой игрок в Беларуси появился под фамилией Радзінскі)))
Беларускія правілы не дазваляюць у дадзеным выпадку пісаць “ря”
Што ж гэта, Разанцау стау ужо абаронцам??
Па той інфармацыі, што далі швэйцарцы, наогул цяжка зразумець як яны па пяцёрках разьбітыя. Хутчэй за ўсё, там адзін Шведаў, а вось хто з чатырох нападнікаў (Разанцаў, Яфіменка, Дрозд ці Мусіенка) застаўся ў так бы мовіць запасе – гэта дакладна сказаць не магу.
Пытаньне, чаму Занкавец паклiкау толькi 7 абаронцау, дзiуна неяк…
А навошта яму болей, калі ён усё роўна ў тры пары гуляе? Адзін у запасе на ўсялякі выпадак, а гуляе фактычна 6. Вунь сёньня Ўсенка ўжо не гуляе.