Пасьля супэрфіналу Кантынэнтальнага кубку, у якім менскі “Керамін” прайграў усе тры матчы, па дамоўленасьці бакоў быў разарваны кантракт з эстонскім нападнікам Тойва Суурсаа, паведамляе “Прэсбол”. Форвард вырашыў працягнуць кар’еру ў клюбе другога швэдзкага дывізіёну “Троя/Люнгбю”.
За 33 гульні ў складзе “Кераміна” 33-гадовы Суурса набраў 21 (11+10) ачкоў па сыстэме “гол+пас” і 28 хвілінаў штрафнога часу. Паказчык карыснасьці эстонца складае +5. Бамбардзірскі вынік нападніка чацьвёрты ў камандзе, а вось па закінутых шайбах ён падзяляе другі радок з Ірэкам Хафізавым.
Пад час супэрфіналу Кантынэнтальнага кубку Тойва Суурса закінуў 1 з 6 галоў “Кераміна”, а вось ягоны паказчык карыснасьці -6 стаў адным з самых нізкіх у камандзе.














Ну вядома, навошта ім Суурсаа?! З тымі магчымасцямі здабычы гульцоў, якія ёсць у Кераміну, гэта нядзіўна…