Бліжэйшыя матчы рыскае “Дынама” правядзе ў аслабленым складзе з-за траўмаў лідэраў каманды, паведамляе “Спорт-Экспресс”. Брамнік Марцін Прусэк выбыў на тры тыдні, а капітан каманды абаронца Радрыга Лавіньш, магчыма, вымушаны будзе прапусьціць значна большы тэрмін.
На 34-й хвіліне хатняга матчу з яраслаўскім “Лякаматывам” (2:1) брамніку спатрэбілася замена, а ўжо ўчора раніцою высьветлілася што Прусэку патрэбна апэрацыя на траўміраваным мэніску. Па прагнозах лекараў, чэскі галкіпэр зможа павярнуцца на пляцоўку толькі к заключнаму этапу рэгулярнага чэмпіянату, акурат да пяці заключных хатніх матчаў.
У 17 матчах за “Дынама” 33-гадовы Марцін Прусэк у сярэднім прапускаў па 1,72 гала за гульню, адбіваючы 94,1 % кідкоў па варотах. Аднак матч з “Лякаматывам” стаў для легіянэра ўжо трэцім за два месяцы, які ён ня змог дайграць з-за траўмы.
Другой значнай стратай для латвійскага прадстаўніка ў КХЛ стала страта капітана каманды абаронца Радрыга Лавіньша. Траўму ён атрымаў таксама пад час матчу супраць яраслаўскай каманды. Пасьля моцнага шчаўчка шайба трапіла яму ў нагу. Учарашняе абсьледаваньне, як паведамляе афіцыйны сайт каманды, паказала трэшчыну. Аднаўленьне можа заняць у 33-гадовага лідэра каманды ад трох тыдняў да некалькіх месяцаў. Дагэтуль Лавіньш заставаўся адзіным абаронцам рыскай каманды, каму давялося згуляць ва ўсіх 44 матчах чэмпіянату КХЛ.













