Бясплатны хостынг

На “дубль” Хювэнена два “дублі” спартакаўцаў

Апублікавана hockeyby.org on Сту 19th, 2009 у рубрыцы КХЛ. Вы можаце адсочваць камэнтары на публікацыю праз RSS 2.0. Камэнтары і зваротныя спасылкі зараз адключаны.

Эмблема КХЛЧарговай паразай для менскага “Дынама” завяршыўся сёньняшні дзень у КХЛ. Гэтым разам менчукі саступілі маскоўскаму “Спартаку” з лікам 7-4 (1-1, 4-0, 2-3). Такім чынам “бела-чырвоныя” заваявалі тры перамогі ў трох матчах супраць беларускага клюбу.

Пасьля паразы ад “Салавата Юлаева” беларускія хакеісты былі настроеныя перамагчы ў Маскве. Тым больш, што ў апошняй сустрэчы сёньняшніх супраціўнікаў, якая таксама адбылася ў Сакольніках, “дынамаўцы” саступілі толькі ў сэрыі булітаў. Прыемнай навіной для беларускіх заўзятараў стала вяртаньне на пляцоўку нападніка Сяргея Задзялёнава, які адразу ж заняў месца ў цэнтры стартавай пяцёрцы разам з Аляксандрам Кулаковым і Андрэям Міхалёвым.

Некалькі добрых момантаў стварылі на старце матчу абедзьве каманды, але ж і брамнікі пакуль што дзейнічалі надзейна, а часьцяком і кідкі па варотах праходзілі міма. А вось напружаньне на пляцоўцы нарастала з кожнай хвілінай і ўжо на 10-й хвіліне выбухнула бойкай каля дынамаўскіх варот. А вось лік у сустрэчы быў адкрыты толькі на 15-й хвіліне матчу. Пасьля няўдалых спробаў Ружычкі і Дразьдзецкага Эдуард Левандоўскі ўсё ж такі “размачыў” Віталя Коваля. Але ж нечаканы падарунак у выглядзе амаль што двух хвілінаў гульні ў фармаце “пяць на тры”, “дынамаўцы” выкарысталі вельмі хутка. 17 сэкундаў прайшло з моманту другога выдаленьня ў “Спартака”, як Ханнэс Хювэнен амаль што разам з сыгналам на перапынак аднавіў раўнавагу.

Другі пэрыяд нагадаў даўно забытыя часы “Дынама” ў якія пытаньне “хто нам сёньня яшчэ не закідваў?” зусім не здавалася рытарычным. Чатыры шайбы за шэсьць з паловай хвілін – гэта ўжо зусім не сьмешна. Ужо на трэцяй хвіліне Левандоўскі зрабіў дубль, а крыху пазьней па голу на свой рахунак запісалі Максім Рыбін, Раман Людучын і Валеры Пакроўскі. Усе спробы менчукоў хоць неяк выправіць сытуацыю не прынесьлі жаданых вынікаў.

А вось трэцяя дваццаціхвілінка падаравала беларусам слабую надзею на хэппі-энд. Ужо на 44 хвіліне трэнэр гаспадароў быў вымушаны ўзяць тайм-аут. А што яшчэ яму было рабіць, калі спачатку Сяргей Кукушкін, а за ім і Аляксандр Кулакоў усяго за 16 сэкундаў скарацілі адставаньне ўдвая. Але ж і мікраперапынак даў свой плён. Гульня хоць і паскорылася, але ж болей нагадвала першы пэрыяд. Схема “ты – мне, я – табе” адпрацавала так як трэба. Амаль што з роўнымі інтэрваламі было закінута яшчэ тры шайбы і на жаль дзьве зь іх у вароты “Дынама”. Да “дубля” Левандоўскага далучыліся “дублі” Людучына і Хювэнена, ну а шайба Дзьмітрыя Уппэра на 58-й хвіліне стала толькі яшчэ адной кропляй дзёгцю да невялічкага глечыка з “дынамаўскім” мёдам.

Наступны матч “Дынама” правядзе ўжо ў сабе дома 24 студзеня супраць аднаго з лідэраў КХЛ – мыцішчынскага “Атлянта”.

Астатнія матчы дня завяршыліся з наступнымі вынікамі:

Атлянт – Барыс 5:1
Амур – Лада 1:4
Мэталюрг Нк – Ак Барс 0:2
Сыбір – Нафтахімік 3:2
Мэталюрг Мг – СКА 3:1
Салават Юлаеў – Северсталь 4:3
Дынама М – Віцязь 6:1
ЦСКА – Хімік 4:2
Дынама Р – Лякаматыў 2:1
Digg This
Reddit This
Stumble Now!
Buzz This
Vote on DZone
Share on Facebook
Bookmark this on Delicious
Kick It on DotNetKicks.com
Shout it
Share on LinkedIn
Bookmark this on Technorati
Post on Twitter
Google Buzz (aka. Google Reader)

Каментаванне не дазволена

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!