Бясплатны хостынг

Архіў для ‘Студзень, 2009’

Перанос наадварот

Перанос наадварот

Прэсавая служба магілёўскага клюбу “Хімвалакно” паведаміла сёньня пра тое, што перанесены раней матч з “Гомелем”, які мусіў адбыцца 8 лютага, будзе праведзены 1 лютага, як гэта было заплянавана раней. У тым жа накірунку зьмясьцілася і сустрэча менскага “Юнацтва” і жлобінскага “Мэталюрга”. Раней яна таксама была перанесяная з 1 на 8 лютага. Зараз жа абодва матчы [...]

Украіна назвала пашыраны склад зборнай на перадалімпійскую кваліфікацыю

Украіна назвала пашыраны склад зборнай на перадалімпійскую кваліфікацыю

Галоўны трэнэр зборнай Украіны Аляксандр Сеўканд абнародаваў пашыраны сьпіс кандыдатаў на паездку ў Латвію, дзе з 5 па 8 лютага адбудзецца заключны этап адбору на Алімпіяду-2010 у Ванкувэры, перадае афіцыйны сайт кіеўскага “Сокала”.

Менскае “Дынама” выклікала з “Кераміну” Сяргея Дразда

Менскае “Дынама” выклікала з “Кераміну” Сяргея Дразда

Як паведамляе “Спорт-Экспресс” са спасылкаю на крыніцы ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе (КХЛ), сёньня ў склад беларускага прадстаўніка ў КХЛ быў выкліканы нападнік моладзевай зборнай Беларусі Сяргей Дрозд. Ня так даўно было паведамлена пра падпісаньне з маладым форвардам доўгатэрміновай дамовы (раней правы на яго меў яраслаўскі “Лякаматыў”) і ягоны пераход з бабруйскага “Шыньніка” ў менскі “Керамін”, [...]

“Керамін” разарваў стасункі з Тойва Суурсаа

“Керамін” разарваў стасункі з Тойва Суурсаа

Пасьля супэрфіналу Кантынэнтальнага кубку, у якім менскі “Керамін” прайграў усе тры матчы, па дамоўленасьці бакоў быў разарваны кантракт з эстонскім нападнікам Тойва Суурсаа, паведамляе “Прэсбол”. Форвард вырашыў працягнуць кар’еру ў клюбе другога швэдзкага дывізіёну “Троя/Люнгбю”.

Рыскае “Дынама”: далей без капітана і брамніка

Рыскае “Дынама”: далей без капітана і брамніка

Бліжэйшыя матчы рыскае “Дынама” правядзе ў аслабленым складзе з-за траўмаў лідэраў каманды, паведамляе “Спорт-Экспресс”. Брамнік Марцін Прусэк выбыў на тры тыдні, а капітан каманды абаронца Радрыга Лавіньш, магчыма, вымушаны будзе прапусьціць значна большы тэрмін.

На “дубль” Хювэнена два “дублі” спартакаўцаў

На “дубль” Хювэнена два “дублі” спартакаўцаў

Чарговай паразай для менскага “Дынама” завяршыўся сёньняшні дзень у КХЛ. Гэтым разам менчукі саступілі маскоўскаму “Спартаку” з лікам 7-4 (1-1, 4-0, 2-3). Такім чынам “бела-чырвоныя” заваявалі тры перамогі ў трох матчах супраць беларускага клюбу.
Пасьля паразы ад “Салавата Юлаева” беларускія хакеісты былі настроеныя перамагчы ў Маскве. Тым больш, што ў апошняй сустрэчы сёньняшніх супраціўнікаў, якая таксама [...]

“Керамін-2″ застаецца лідэрам

“Керамін-2″ застаецца лідэрам

Сёньня ў Вышэйшай лізе 17 Адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь (АЧРБ) адбылося пяць матчаў. Асаблівую цікавасьць сярод усіх выклікаў матч між дзьвюма менскімі камандамі “Керамін-2″ і “Юніёр”, якія аспрэчваюць лідэрства. І тут “драконы” выявіліся мацнейшымі 5:2 і зацьвердзілі сваё лідэрства сярод фарм-клюбаў.

Швэцыя назвала склад сваёй зборнай (U-17) для ўдзелу ў лютаўскім “Турніры чатырох нацый”

Швэцыя назвала склад сваёй зборнай (U-17) для ўдзелу ў лютаўскім “Турніры чатырох нацый”

Швэдзкі хакейны саюз абвясьціў сёньня склад сваёй юніёрскай зборнай (U-17), якая возьме ўдзел у “Турніры чатырох нацый”. Да складу ўвайшлі 2 брамніка, 7 абаронцаў і 13 нападнікаў. На турніры, які адбудзецца ў Фінляндыі з 5 па 7 лютага акрамя зборнай Швэцыі возьмуць удзел каманды з Фінляндыі, Расіі і Чэхіі.

Кантынэнтальны кубак: Керамін прайграў і трэці матч

Кантынэнтальны кубак: Керамін прайграў і трэці матч

Сёньня ў апошні дзень супэрфіналу Кантынэнтальнага кубку у першым матчы дня менскі “Керамін” з разгромным лікам 7-1 саступіў італійскаму “Бальцана Фоксэс”. Італійцы такім чынам маюць на сваім рахунку дзьве перамогі ў трох матчах і забясьпечылі сабе ўжо як мінімум бронзавыя мэдалі турніру. Але ж канчатковы расклад высьветліцца толькі пасьля апошняга матчу “Руан” – МХК “Марцін”, [...]

Кантынэнтальны кубак: “Керамін” саступіў “Руану” 4-6

Кантынэнтальны кубак: “Керамін” саступіў “Руану” 4-6

У другі дзень супэрфіналу Кантынэнтальнага кубку менскі “Керамін” ізноў зазнаў паразу. Гэтага разу ад францускага “Руан Драганс”, на хатняй арэне якога і праводзіцца турнір.
Менчукі правалілі дэбют матчу, прапусьціўшы два галы. Першае ж выдаленьне ў “Кераміна” французы выкарысталі праз 42 сэкунды. Жан-Франсуа Давід замкнуў перадачу фінскага легіянера Мікка Пелтала. У ужо праз пяць хвілінаў гаспадары вызначыліся [...]

Рэклама
Рейтинг сайтов

© ІА "Сусветны хакей", 2007-2009. Усе правы абароненыя.
Перадрукоўка матэрыялаў без гіперспасылкі на http://www.hockeyby.org/ забароненая!