Сёньня ўначы ў матчы каманд юніёрскай лігі Квэбэка (QMJHL) каманда Міхаіла Стэфановіча “Квэбэк Рэмпартс” разграміла на сваёй пляцоўцы “Бэй-Камю Дракарс” 10-1 (2-0, 4-1, 4-0). Беларускі нападнік закінуў 4 шайбы, вызначыўся паказчыкам карыснасьці +5 і быў прызнаны другой зоркай матчу.
Усяго на рахунку Міхаіла Стэфановіча пасьля 27 гульняў 33 (18+15) ачкоў, 10 хвілінаў штрафнога часу і паказчык карыснасьці +11. Ягоны клюб “Квэбэк Рэмпартс” з 60 ачкамі пасьля 39 гульняў займае першае места ва Ўсходнім дывізіёне і чацьвёртае ў агульным заліку.
Наступны матч “Рэмпартс” правядуць 3 студзеня на дамашняй арэне супраць клюбу “Левінстон Мэйніякс”.














Такi вось падарунак зрабiу Мiша усiм нам! Дзякуй! Далучаюся да яго i таксама усiх вас вiншую са святам Новага года! Будзем спадзявацца, што гэты год прынясе нам толькi перамогi!!!